Турызм… Рамантыка ў душы!
Адметна, што сёлетні раённы турыстычны злёт у праграме 17-й і 16-й штогадовых спартакіяд калектываў фізічнай культуры прадпрыемстваў і ўстаноў адукацыі Кобрыншчыны абышоўся без праліўнога дажджу і халоднага надвор’я. І гэты фактар дазволіў кожнай з пятнаццаці заяўленых на спаборніцтвы каманд не толькі ў поўнай меры праявіць свае здольнасці, але і з камфортам адпачыць на прыродзе.

У мінулую пятніцу на возеры “Бамаўскае” разгарнуліся самыя сапраўдныя палатачныя гарадкі са сваёй унікальнай інфраструктурай. Нельга было не заўважыць, напрыклад, арыгінальныя фірменныя шатры каманды СТАА “ВП Палессе”, члены якой на чале з капітанам, інструктарам-метадыстам па спорце Вольгай Марчук выдатна падрыхтаваліся да мерапрыемства. Рэгулярным удзельнікам турзлётаў з’яўляецца супрацоўнік прадпрыемства таленавіты паэт і бард Юрый Харэвіч, які душэўнымі гітарнымі акордамі ствараў цудоўную рамантычную аўру ў палатачным лагеры.
У выдатнай фізічнай форме знаходзіліся члены каманды ААТ “Кобрынскі хлебазавод”, у склад якой увайшлі даволі моцныя фізкультурнікі, такія, як сямейны дуэт Макарукоў, славуты кобрынскі энтузіяст з клуба аматарў бегу “Мухавец” Вадзім Федасевіч і многія іншыя. Было бачна, што кожны з прыхільнікаў здаровага ладу жыцця быў выдатна экіпіраваны і меў настрой не толькі на ўдзел, але і на перамогу.
У атмасферы сяброўства і ўзаемаразумення прымалі ўдзел у спаборніцтвах шэсць педагогаў САШ №2 разам з дырэктарам Аляксандрам Кудраўцавым і капітанам каманды, настаўнікам фізкультуры Валерыем Літвінюком.
Ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося адкрыццё мерапрыемства. Удзельнікаў вітаў начальнік аддзела па фізічнай культуры, спорце і турызме райвыканкама Васіль Знахарчук.

Адразу ж каманды прыступілі да першага выпрабавання – асабіста-камандных спаборніцтвах па спартыўным арыентаванні. За лічаныя хвіліны патрэбна было адзначыць на тапаграфічнай карце мясцовасці размяшчэнне пікетаў, потым за адведзены час пераадолець маршрут, які пралягаў праз перасечаную мясцовасць і складаў прыкладна 12 кіламетраў.

На другі дзень адбыліся велатурыстычныя спаборніцтвы. Паралельна праходзілі старты з удзелам альпіністаў, якія спаборнічалі ў тэхніцы горна-пешаходнага турызму і перапраўляліся праз ненатуральныя перашкоды – “Гаць”, “Маятнік” і інш. У нядзелю адбыўся конкурс побыту і песні.
У выніку сярод прадпрыемстваў перамагла каманда ЧБУП “Кобрынбуддызайн”. На другім месцы – СТАА ВП “Палессе”, на трэцім месцы – ААТ “Кобрынскі хлебазавод”. Сярод школ “золата” атрымала САШ №2, “серабро” – у Батчынскай САШ, “бронза” – у САШ №9.
Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны памятнымі прызамі і дыпломамі ад аддзела па фізкультуры, спорце і турызме, упраўлення адукацыі райвыканкама.
Раман МЕЛЬНІК.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кобрина
24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной
Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим
График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни
Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с
О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий
Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного
По дороге к своей мечте
Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным
Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь
Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган
Деятельность в сфере агроэкотуризма
Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых
Гендер – это важно!
Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки
Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!
Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с
Объявления
Металлические кровати в большом ассортим...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Большой ассортимент мебели для офисных к...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Стяжка пола. Стяжка пола сухопрессованна...
6 бел.руб.
18:35, 07.05.2022Большая распродажа стальных теплиц 20х20...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Преподаватель курсов мастер маникюра и п...
0 бел.руб.
09:36, 07.02.2022О Кобрине
Рамуальд Траўгут на Кобрыншчыне Фота
Подробнее У бягучым годзе спаўняецца 150 год нацыянальна-вызваленчаму паўстанню 1863-64 гг. На Беларусі гэта падзея вядома як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Многія ўдзельнікі і кіраўнікі паўстання былі
Интересная Беларусь
ОТДЫХ-2011. До моря – за 10 долларов!
Подробнее Каждый год с наступлением лета многие из нас начинают продумывать варианты своего отдыха, обзванивать туристические фирмы, расспрашивать своих друзей и знакомых в поисках экономичной поездки ...


