Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сегодня призывник, завтра – солдат

Сегодня призывник, завтра – солдат

У апошні дзень красавіка ў Ганцавічах прайшоў Дзень прызыўніка. Правядзенне гэтага мерапрыемства ў нашым раёне стала ўжо добрай традыцыяй. Каб падтрымаць рабят, якія хутка апрануцца ў ваенную форму, сабраліся кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, духавенства, а таксама бацькі і сябры прызыўнікоў.

Спачатку 42 будучыя салдаты, якія будуць праходзіць тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве ў часцях Брэста, Аколіцы (што пад Мінскам), Баранавіч, Слуцка, Слоніма, сабраліся ля будынка раённага ваеннага камісарыята і пад гукі марша калонай прайшліся па вуліцах горада. Потым адбылося ўскладанне вянка да помніка воінам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Пасля гэтага прызыўнікі былі запрошаны ў актавую залу гарадскога Дома культуры на галоўную частку мерапрыемства — уручэнне павестак для праходжання службы ў арміі.

Першым да юнакоў звярнуўся намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргей Вітальевіч Сарокаў. Ён нагадаў пра асноўныя армейскія паняцціі — гонар, дысцыпліну, паслухмянасць, адказнасць, а таксама  пажадаў рабятам з годнасцю служыць на карысць сваёй Радзімы і вярнуцца дадому ўжо сапраўднымі мужчынамі. С. В. Сарокаў уручыў павесткі 7 будучым салдатам, якія будуць праходзіць ваенную службу ў элітных войсках г. Брэста.

Потым рабят благаславіў настаяцель Храма Свяціцеля Ціхана, протаіерэй Пётр Піліпчук, які нагадаў, што абарона Радзімы — гэта свяшчэнны абавязак кожнага салдата.

Да прызыўнікоў са сваімі пажаданнямі і наказамі служыць годна звярталіся старшыня раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў Юрый Уладзіміравіч Шабунін, выконваючы абавязкі начальніка РАУС Аляксей Генадзьевіч  Яроменка, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Аляксандр Ануфрыевіч Занька і ваенны камісар раёна Валерый Іванавіч Касянюк, якія таксама ўручалі рабятам павесткі.

Не толькі салдатам цяжка падчас службы. Бадай, яшчэ цяжэй чакаць сваіх сыноў з арміі іх мамам. З пажаданнямі здароўя, цярпення, годнай службы і ў любой сітуацыі заставацца людзьмі да прызыўнікоў звярнулася  маці аднаго з іх Ала Мікалаеўна Скарагод.

Уся святочная цырымонія ўручэння павестак рабятам суправаджалася музычнымі нумарамі ў выкананні артыстаў мастацкай самадзейнасці раёна.

Як паведамілі ў раённым ваенным камісарыяце, адпраўка маладых салдат у ваенныя часці пачнецца 15 мая і працягнецца да 28 мая.

Уладзімір САКАЛОЎ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях