Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дарение денег – консультация нотариуса

Многіх грамадзян цікавіць пытанне: ці можна падарыць дзецям або ўнукам грошы на набыццё якіх-небудзь пакупак? Людзей хвалююць розныя аспекты гэтай тэмы, каб паступіць правільна і ў адпаведнасці з дзеючымі законамі. Найбольш часта паўтараемыя пытанні, з якімі звяртаюцца гараджане і вяскоўцы да работнікаў натарыяльнай канторы, абагулены ў матэрыяле, што змешчаны ніжэй.

— Ці можна падарыць грошы свайму ўнуку на куплю аўтамашыны? І якія дакументы трэба прад’явіць натарыусу?

— Прыкмячаю, што з кожным днём колькасць тых, хто звяртаецца для засведчання дагавора дарэння грошай, узрастае. Такія дагаворы заключаюцца ў асноўным паміж блізкімі сваякамі: ад імя бацькоў на імя дзяцей або ад імя дзеда, бабулі на імя ўнукаў. Бацькі, як правіла, жадаюць натарыяльна аформіць дарэнне грошай для набыцця дзецьмі той ці іншай маёмасці.

Для засведчання дагавора дарэння грошай дарыльшчыку і адорваемаму неабходна прад’явіць дакумент, які засведчвае асобу, — пашпарт. Натарыус запатрабуе таксама дакументы, што пацвярджаюць факт сваяцкіх адносін, калі дагавор заключаецца паміж блізкімі сваякамі. Бакі могуць падаць дакументы, пацвярджаючыя факт сваяцкіх адносін, самастойна або, па іх жаданню, натарыус запатрабуе іх па прынцыпу “адно акно”. Так, напрыклад, калі грошы дорацца сыну, то неабходна пасведчанне аб нараджэнні сына. Калі дзед жадае падарыць грошы ўнучцы, маці якой з’яўляецца яго дачкой, то неабходна падаць пасведчанне аб нараджэнні і аб заключэнні шлюбу дачкі, а таксама пасведчанне аб нараджэнні і аб заключэнні шлюбу ўнучкі. Таксама да гэтага пераліку дакументаў неабходна згода мужа (жонкі) дарыльшчыка на дарэнне грошай, бо яны адносяцца да сумеснай маёмасці, або заява аб адсутнасці мужа (жонкі).

Дагавор дарэння грошай можа ўтрымліваць мэту дарэння. Напрыклад, для набыцця аўтамабіля. Аднак названая ў дагаворы мэта выкарыстання падораных грошай (набыццё аўтамабіля) не з’яўляецца бясспрэчным доказам набыцця аўтамабіля за кошт гэтых грошай. У выпадку ўзнікнення спрэчкі па такому дагавору адорваемы павінен будзе ў судзе даказаць, што іменна гэтыя грошы пайшлі на набыццё аўтамабіля.

— Хачу падарыць дачцэ грошы на куплю хатняй маёмасці. Хто павінен прысутнічаць у час засведчання дагавора дарэння?

— Пры засведчанні дагавора дарэння грошай прысутнічаюць толькі дарыльшчык і адорваемы. Калі бацька выступае дарыльшчыкам, а сын адорваемым, то неабходна таксама прысутнасць жонкі дарыльшчыка, гэта значыць, маці адорваемага. Па гэтых дагаворах дарэння натарыус згодна з дзеючым дакументам не пазней 5 дзён з дня іх засведчання накіроўвае паведамленне ў інспекцыю па падатках і зборах па месцы знаходжання натарыяльнай канторы. Калі сума здзелкі роўна альбо перавышае 2000 базавых велічынь (200000000 беларускіх рублёў), натарыус паведамляе аб здзяйсненні здзелкі ў Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

— Які памер дзяржаўнай пошліны за засведчанне дагавора дарэння грошай?

— Пры ўмове пацвярджэння сваяцкіх адносін — 2 базавыя велічыні (200000 беларускіх рублёў). Апрача таго, спаганяецца тарыф за аказанне дадатковых платных паслуг прававога і тэхнічнага характару — 30000 рублёў (праект дагавора, праект згоды).

Хачу нагадаць грамадзянам, што іх жаданне ўсё аформіць афіцыйна, своечасова засведчыць дагавор дарэння грошай спрошчвае вырашэнне многіх спрэчных сітуацый.

На пытанні адказвала Валянціна Есіс,

загадчыца дзяржаўнай натарыяльнай канторы Ганцавіцкага раёна.

Дарение денег – консультация нотариуса

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях