Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пути-дороги Леонида Чиркуна

Наш раён заўсёды славіўся выдатнымі салдатамі і сапраўднымі мужчынамі, якія з годнасцю выконвалі свой пачэсны абавязак і служылі Радзіме. Адзін з іх — Леанід Уладзіміравіч ЧЫРКУН. Палкоўнік у адстаўцы, ён 35 гадоў свайго жыцця прысвяціў службе ва Узброеных Сілах.

Прайшло крыху больш за 10 гадоў пасля Вялікай Айчыннай вайны, калі з перона ганцавіцкага вакзала, з прадпісаннем ваенкамата ў кішэні, яшчэ ўчарашні выпускнік школы Леанід Чыркун паехаў у далёкі Кіеў паступаць у ваеннае танка-тэхнічнае вучылішча. Ён не ўяўляў сабе, што вучылішча гэта — элітнае, а наперадзе — строгая медкамісія і вялікі конкурс. Прычым сярод паступаючых было шмат салдат-ільготнікаў і сыноў ваенных з Масквы і Кіева. Да таго ж Леанід вучыўся ў беларускамоўнай школе, а з нерускамоўнымі выпускнікамі размова ў вучылішчы была нярэдка кароткай — не падрыхтаваны. Таму паступіць туды было вельмі цяжка. Аднак наш зямляк праявіў настойлівасць і ўпартасць. Ён паспяхова справіўся з усімі выпрабаваннямі, а на конкурснай камісіі паабяцаў начальніку вучылішча, генералу Новаку, што будзе старацца вучыцца выдатна. І слова сваё ганцаўчанін стрымаў. У многім гэтаму пасадзейнічаў наказ яму ад дзеда Максіма стаць афіцэрам, які малады хлопец не мог не выканаць.

Праз тры гады навучання міністр абароны СССР прысвоіў Леаніду Чыркуну воінскае званне лейтэнанта, а начальнік вучылішча ўручыў пагоны і залаты медаль за выдатную вучобу. Дарэчы, вылучаўся Леанід Уладзіміравіч не толькі ведамі, але і добрай фізічнай падрыхтоўкай, таму невыпадкова стаў майстрам спорту па ваеннаму мнагаборству.

Пасля вучылішча Л. У. Чыркун служыў у танкавым палку гвардзейскай танкавай дывізіі, дзе служба была нялёгкай. Прыйшлося шмат працаваць, вучыцца ў старшых афіцэраў. Тым больш, было ў каго: палову афіцэрскага складу палка былі былымі франтавікамі.

Леанід Чыркун разумеў, каб і далей паспяхова служыць, трэба атрымаць вышэйшую адукацыю. Але адбор кандыдатаў для паступлення ў акадэмію быў вельмі строгі — чалавек павінен быў мець стаж і заслугі. Таму спачатку Л. У. Чыркун пайшоў на завочнае аддзяленне політэхнічнага інстытута, што ў далейшым вельмі дапамагло яму пры паступленні ў акадэмію бранятанкавых войскаў імя Іосіфа Сталіна ў Маскве. Трэба адзначыць, што паступіў туды Леанід Уладзіміравіч, ужо займаючы пасаду намесніка камандзіра батальёна (звычайна на яе прызначалі толькі пасля заканчэння акадэміі).

Акадэмію маёр Леанід Чыркун скончыў на выдатна. З гэтай нагоды ён пабываў на прыёме Урада СССР у Крамлі ў гонар выпускнікоў-выдатнікаў вышэйшых ваенных устаноў.

Пасля Л. У. Чыркун працаваў намеснікам начальніка танкавага завода ў Барысаве, дзе паспяхова праслужыў 5 гадоў і стаў падпалкоўнікам. Улічваючы добрую падрыхтоўку, вялікі вопыт афіцэра, загадам міністра абароны СССР ён быў пераведзены служыць у Міністэрства абароны ў Маскве на новую пасаду. У міністэрстве наш зямляк тройчы атрымаў павышэнне і ў 40 гадоў стаў палкоўнікам. Для работы па кіраванню танкарамонтнымі заводамі ўсіх сухапутных войскаў Савецкага Саюза закончыў інстытут Дзяржплана СССР. Дарэчы, заводы гэтыя, а іх у СССР было 23, знаходзіліся ў самых розных кутках свету (па словах Леаніда Уладзіміравіча, “на ўсёй тэрыторыі працягласцю ад Сахаліна да Берліна”), кожны з іх палкоўнік наведваў мінімум па два разы на год.

Таксама Л. У. Чыркун часта бываў у цікавых, але адначасова і цяжкіх камандзіроўках у складзе камісій міністэрства, Генштаба і ўрада, неаднаразова дапамагаў танкістам у Афганістане.

У канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя палкоўнік Леанід Чыркун быў накіраваны на службу ў Германію, дзе стаў начальнікам самага буйнога танкавага завода ў арміі, для далейшай арганізацыі на ім франтавога рамонтнага злучэння.

Аднак, у сувязі са зменай палітычнай сітуацыі ў СССР, савецкія войскі былі выведзены з Германіі. У пачатку 90-х гадоў Леаніду Уладзіміравічу прапанавалі ўзначаліць новы расійска-амерыканскі завод па ўтылізацыі ўзбраення ў Патсдаме, але па сямейных абставінах ганцаўчанін адмовіўся ад гэтай прэстыжнай пасады і быў звольнены ў запас.

Пасля Л. У. Чыркун некалькі гадоў працаваў на кіруючых пасадах на прадпрыемствах Ганцаўшчыны. У складзе маскоўскай арганізацыі на працягу дзесяці гадоў прымаў удзел у аснашчэнні і пастаноўцы на баявое дзяжурства расійскай радыёлакацыйнай станцыі “Волга” ў Машуках.

Падчас службы Леанід Уладзіміравіч быў узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі СССР, ГДР і Афганістана. Небеспадстаўна ганарыцца ён і сваімі падначаленымі: чацвёра з іх сталі генераламі, некалькі чалавек — вучонымі, кіраўнікамі. У гады службы не забываў палкоўнік і пра малую радзіму: аказваў дапамогу Ганцавіцкаму раёну (у свой час Ганцаўшчына, дзякуючы Леаніду Уладзіміравічу, атрымала дзясяткі аўтамабільных рухавікоў, такарных станкоў, зварачнага абсталявання і іншай тэхнікі) і землякам, якія праходзілі ваенную службу ў Маскве.

Палкоўнік Леанід Чыркун часта ўспамінае добрым словам сваіх камандзіраў, пачынаючы ад першага — палкоўніка Монава — да Галоўнага маршала бранятанкавых войскаў Бабаджаняна, якія былі людзьмі мудрымі, справядлівымі, сапраўднымі патрыётамі сваёй радзімы.

Вялікую ролю ў жыцці Л. У. Чыркуна адыгрывае яго сям’я. Любая жонка Вера Юльянаўна Чыркун была адной з заснавальніц гарадской гімназіі і першым дырэктарам гэтай навучальнай установы. Сыны Уладзіслаў і Уладзімір, як і бацька, атрымалі ваенную адукацыю, але ў арміі ўжо не служаць. Сёння яны жывуць і працуюць у Маскве, а старэйшы Уладзіслаў да таго ж яшчэ і кандыдат навук. Дачка Наталля таксама атрымала вышэйшую адукацыю і зараз працуе ў Мінску ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Цікавы і нялёгкі жыццёвы шлях прайшоў наш зямляк. Сёння ён жыве ў Ганцавічах, шмат чытае, асабліва на беларускай мове, напісаў дзве кнігі аб родным краі. Не забывае Леанід Уладзіміравіч і пра ваенных сяброў-таварышаў, з якімі пастаянна падтрымлівае сувязь. І калі-нікалі яны разам успамінаюць тыя шляхі-дарогі, якія давялося прайсці падчас сваёй службы.

Уладзімір САКАЛОЎ.

Пути-дороги Леонида Чиркуна

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях