Какие лекарства более эффективны?
Дай вам Бог здароўя – гэта, пэўна, самае важнае пажаданне для кожнага чалавека. Бо пахіснецца здароўе — тут жа ўзнікнуць розныя праблемы. І калі сітуацыя не вострая, спрабуем дапамагчы сабе самі. А калі трывожымся пра магчымыя наступствы або разумеем, што лепш перасцерагчыся, то паказваемся і давяраемся ўрачу, верым у магічную сілу выпісаных ім лекавых сродкаў. З рэцэптам спяшаемся ў аптэку і настойліва патрабуем даць нам тое, што там прапісана.
Хто мае на руках ільготны рэцэпт, атакуе яшчэ настойлівей. І здзіўляецца іншы раз, атрымліваючы таблеткі ці іншыя лекі не “той” назвы. Тут ужо і да скандалу недалёка. Такія выпадкі, на жаль, бываюць, пакідаючы непрыемны след сапсаваным настроем работнікам аптэкі і ўпэўненасцю наведвальніка, што яго быццам бы спрабавалі падмануць. Няпраўда гэта! — парыруюць іх прэтэнзіі спецыялісты. Чаму? Давайце разам заглянём на “кухню здароўя”.
Адкуль “растуць” лекі
Тое, што медработнікі карыстаюцца ў напісанні лацінскімі назвамі лекаў, зразумелая рэч. Дзякуючы гэтай універсальнай сістэме, беларускія, расійскія ці французскія, нямецкія, бразільскія ўрачы, як і з любой іншай краіны свету, разумеюць адзін аднаго, карыстаюцца аднымі і тымі ж лекамі, хоць называцца тыя могуць па-рознаму. Дасведчаныя людзі падлічылі, што ў запатэнтаванага прэпарата колькасць аналагаў на планеце можа даходзіць да двухсот-трохсот штук. Напрыклад, калі вы шукаеце но-шпу, а вам прапануюць біёшпу або вера-дротавярын, спазмол, спазманет, якія могуць на той момант быць у рэалізацыі, гэта не спроба падману. Лекавы кампанент у іх адзін і той жа. Выйгрыш для хворага хутчэй у цане, у патрачаных грашах.
Краіны свету маюць сваю фармацэўтычную вытворчасць. Ды так ужо склалася, што асноўнымі пастаўшчыкамі на сусветны рынак субстанцый (зыходных матэрыялаў) з’яўляюцца Індыя, Кітай, Пакістан. Як паведамлялася ў адной з публікацый, для вытворчасці лекаў айчынная вытворчасць сінтэзуе 58 субстанцый, а яшчэ 827 — завозіцца.
Выпускам аналагаў запатэнтаваных лекаў займаюцца нават высокаразвітыя і багатыя краіны. У аснове беларускага, напрыклад, амбраксолу, нямецкага флавамеду, венгерскага халіксолу, грэчаскага лазалвану адно і тое ж актыўнае рэчыва. Толькі цана ад замежных вытворцаў больш “кусаецца”.
Вера ў замежныя цуды
Мне думаецца, гэта ідзе ў кожнага з дзяцінства. Верым, што там, за лініяй гарызонта, за межамі даступнага, нас чакае штосьці незвычайнае. І калі нездаровіцца, спадзяванне на цудадзейнасць менавіта імпартных прэпаратаў узрастае да небывалых памераў. Хаця закупляючы за рубяжом тыя ці іншыя гатовыя лекі, беларускія імпарцёры зыходзяць з рэальнай эфектыўнасці і патрэб краіны. Пэўна, і беларускія лекі, што пастаўляюцца на экспарт, таксама зарэкамендавалі сябе належным чынам — нездарма ж у Барысаўскага завода медпрэпаратаў у першым паўгоддзі мінулага года больш за палову з рэалізаваных лекавых сродкаў пайшло за рубеж.
У аптэках нашага раёна прадстаўлена прадукцыя айчыннай вытворчасці і зарубежная. Якім лекам аддаць перавагу? Калі які-небудзь прэпарат у нас не выпускаецца, то тут, як гаворыцца, выбіраць не даводзіцца. Калі ж на паліцах аптэкі ёсць аналагі, то рашэнне прадвызначаюць фінансавыя магчымасці чалавека. Заўважу толькі, што ў свеце ўсё больш і больш схіляюцца да высновы, што ўздзеянне таго ці іншага прэпарата на хворага ў значнай ступені залежыць ад індывідуальных асаблівасцей арганізма канкрэтнага чалавека. Аднаму і сваё дапаможа, а другому і імпартнае толькі трошкі. Паходжанне лекаў мае ўскосны ўплыў. Ды на тое і ўрач, каб кантраляваць працэс выздараўлення і карэкціраваць лячэнне.
Лекі па льготнаму рэцэпту —
у межах неабходнага і разумнага
Запаўняючы бланк ільготнага рэцэпта, расказвае загадчыца цэнтральнай раённай аптэкі № 83 Кацярына Рыгораўна Новік, урачы амаль заўсёды ўказваюць міжнародныя назвы лекаў. Ды трэба ведаць, што працэдура атрымання таго ці іншага прэпарата рэгулюецца пэўнымі правіламі. У адпаведнасці з главой 9 Закона Рэспублікі Беларусь ад 11.01.2002 г. “Аб ахове здароўя”, а таксама Палажэннем аб парадку бясплатнага і льготнага забеспячэння лекавымі і перавязачнымі матэрыяламі асобных катэгорый грамадзян (зацверджана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 30.11.2007 г. № 1650), па льготных і бясплатных рэцэптах выпісваюцца толькі лекавыя сродкі, што ўваходзяць у пералік асноўных лекавых сродкаў (зацверджаны Пастановай ад 26.03.2012 г. № 25 “Аб зацвярджэнні пераліку асноўных лекавых сродкаў”). Пастановай калегіі Міністэрства аховы здароўя ад 28.03.2008 г. № 4.1 “Аб лекавым забеспячэнні насельніцтва рэспублікі, парадку забеспячэння асобных катэгорый грамадзян лекавымі сродкамі на льготных умовах і бясплатна” рэгламентаваны наступны парадак іх водпуску з аптэк. У прыватнасці, водпуск з аптэк на бясплатных і льготных умовах лекавых сродкаў, выпісаных па міжнародных непатэнтаваных назвах, ажыццяўляецца ў наступным парадку: 1) лекавыя сродкі айчыннай вытворчасці (калі ў аптэцы ёсць у наяўнасці лякарства некалькіх айчынных вытворцаў, адпускаецца тое, што мае найменшую цану); 2) імпартныя лекавыя сродкі, закупляемыя па выніках рэспубліканскіх цэнтралізаваных конкурсаў (іншых відаў працэдур закупак); 3) лекавыя сродкі, што маюцца ў аптэцы па найменшай цане.
Словам, усе патрабаванні вытрыманы ў межах неабходнага і разумнага.
Мікалай ЛОЙКА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Какие изменения ожидаются в Беларуси с 1 июня
Подробнее Смогут ли белорусы поехать на море и какие новые правила въезда и пребывания иностранных граждан в Египте.


