В сельхозкооперативах проходят отчётные собрания

Сельгаскааператыў “Агарэвічы” яшчэ і цяпер успрымаецца як лідар сярод мацнейшых калектываў Ганцаўшчыны. На яго раўняліся іншыя гаспадаркі. Ён быў першапраходцам ва ўкараненні новай тэхнікі, у асваенні перадавых тэхналогій. А як ідуць справы ў лідара цяпер?
23 лютага ў сельскім Доме культуры сабраліся на справаздачны сход упаўнаважаныя працаўнікі. Пасля зацвярджэння парадку дня да трыбуны выйшаў старшыня сельгаскааператыва Анатоль Мікалаевіч Канановіч. Зыходзячы са зробленай ім змястоўнай справаздачы па выніках мінулага года, можна парадавацца за дасягненні калектыву ва ўсіх сферах гаспадарчай дзейнасці. Атрыманы больш важкі валавы збор зерня — 4975 тон з улікам дапрацоўкі, а ўраджайнасць летась склала 34,6 цэнтнера з гектара (у 2011 годзе была 21,6 цэнтнера). Развіваецца малочная і мясная жывёлагадоўля. Вытворчасць малака вырасла да 3143 тон. Упершыню выручка па мясу перавысіла затраты на яго вытворчасць. Па выніках года рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі раслінаводства дасягнула 16 працэнтаў, жывёлагадоўлі — 14. Старшыня кааператыва падкрэсліў важную арганізуючую ролю галоўных спецыялістаў, што займаюцца жывёлагадоўляй, раслінаводствам, механізацыяй. С. І. Мурашка, А. Ф. Насеня, В. С. Снарскі адказна ставяцца да выканання намечаных планаў і накіроўваюць намаганні падначаленых на выкананне канкрэтных задач.
Ад рэалізацыі прадукцыі і паслуг гаспадарка атрымала 19,3 мільярда рублёў выручкі. Аднак за год толькі на зарплату, якая ў сельгаскааператыве не такая ўжо і вялікая, патрачана 4,9 мільярда рублёў. А каб працаваць і развівацца, не абысціся без набыцця новай тэхнікі, гаруча-змазачных матэрыялаў, угнаенняў, ядахімікатаў. Ды патрэбна выконваць абавязацельствы па ўзятых крэдытах і плаціць падаткі, траціцца на многае іншае. Таму дасягнутая рэнтабельнасць яшчэ невысокая, каб выношваць далёка ідучыя планы. Планка развіцця, аб’яўленая на сходзе, адлюстроўвае жаданне кіраўніцтва ўтрымаць заваяваныя пазіцыі, бо мінулы год можна назваць спрыяльным і плённым. Разам з тым кіраўнік гаспадаркі прывёў даныя, дзе і на якіх недапрацоўках і ўпушчэннях недаатрыманы сотні мільёнаў рублёў.
Пасля крытычных заўваг Анатоль Мікалаевіч з задавальненнем і гордасцю называў імёны перадавікоў вытворчасці, заахвочаных праўленнем гаспадаркі прэміямі, падарункамі. У ліку адзначаных — вадзіцель І. У. Коўш, даярка М. А. Радзюк, удастоеная сёлета медаля “За працоўныя заслугі”, механізатар А. А. Курс і шэраг іншых радавых работнікаў, спецыялістаў.
Думаецца, што новы сельскагаспадарчы год стане праяўленнем стваральных сіл працаўнікоў сельгаскааператыва ва ўсіх галінах вытворчасці. Разам з тым варта задаць пытанне, ці дастатковае паскарэнне вызначана на сёлетні год, каб утрымацца на лідзіруючых пазіцыях? Пэўна, не. У справаздачы старшыні праўлення, выступленнях спецыялістаў прагучала занепакоенасць, бо іншыя сельгаскааператывы ўжо ў 2012 годзе ў многім пераўзышлі СВК “Агарэвічы”. І не збіраюцца спыняцца на дасягнутым, а распрацавалі амбіцыйныя планы, актыўна нарошчваюць патэнцыял для рыўка наперад, лепш працуюць над павышэннем эфектыўнасці сельгасвытворчасці.
Некалькі такіх істотных момантаў адзначыў у сваім выступленні таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Якаўлевіч Дрозд, які прыняў удзел у сходзе. Тэма мадэрнізацыі — гэта не даніна модзе, а патрабаванне часу, настойлівая неабходнасць, каб мець сучасную аснову для развіцця вытворчасці. Пакуль суседнія гаспадаркі актыўна будуюць новыя жывёлагадоўчыя комплексы, укладваюць сродкі ў рэканструкцыю, насычэнне новай тэхнікай і абсталяваннем, СВК “Агарэвічы” спяшаецца ў параўнанні з імі няспешна. Паступальнае развіццё запавольваецца. А на старым багажы, як гаворыцца, далёка не заедзеш. Суседзі паказваюць прыклад росту. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі ў разліку на аднаго працуючага ў СВК “Агарэвічы” — толькі 84,6 мільёна рублёў. “Дубнякі” маюць 103 мільёны, “Любашава” — 111, “Будча” —133,6 мільёна рублёў. А дзе лепш працуюць, там і заробак вышэй.
Увогуле сход стаў пляцоўкай абмеркавання дасягненняў і ўпушчэнняў, вызначыў узровень прэтэнзій калектыву на дастойную будучыню.
Мікалай ЛОЙКА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Какие изменения ожидаются в Беларуси с 1 июня
Подробнее Смогут ли белорусы поехать на море и какие новые правила въезда и пребывания иностранных граждан в Египте.


