В районе прошёл День Совета

Усё для людзей – такім быў лейтматыў першага ў гэтым годзе Дня Савета, які прайшоў 20 лютага на базе Любашаўскага сельскага Савета. Старшыня раённага Савета дэпутатаў В. Я. Дрозд, вітаючы яго ўдзельнікаў — кіраўнікоў раённых арганізацый і ўстаноў, старшыняў сельвыканкамаў, адразу ж засяродзіў іх увагу на мэце выязнога мерапрыемства: паглядзець, як жывуць людзі ў населеных пунктах гэтага прыгараднага сельсавета, якія ўмовы створаны для іх жыцця, работы, адпачынку, з якімі праблемамі сутыкаюцца, як яны вырашаюцца.
Пабачыўшы абноўленыя ўтульныя памяшканні будынка сельвыканкама, удзельнікі затым наведалі пакой бюро бытавых паслуг (ББП), што знаходзіцца з ім пад адным дахам і працуе ўжо два гады. Ініцыятарам адкрыцця ББП у гэтым населеным пункце стала дырэктар раённага камбіната бытавога абслугоўвання насельніцтва В. Н. Жалезная. І не памылілася: паслугі ББП запатрабаваны. Ён аказвае іх за месяц у сярэднім на 4 мільёны рублёў (амаль на ўзроўні абласнога паказчыка).
У такіх жа канкурэнтных умовах — блізкага суседства райцэнтра — працуюць і гандлёвыя аб’екты. У вёсках сельсавета функцыянуе пяць прадуктовых магазінаў, адзін — прамысловых тавараў, ёсць нарыхтоўчы ларок, дзейнічае таксама адзін прыватны магазін у в. Ганцавічы. У мінулым годзе іх тавараабарот склаў 8273,1 мільёна рублёў. Пабываўшы ў магазінах “Любава” ў в. Любашава, “Тавары паўсядзённага попыту” ў вёсках Сукач і Ганцавічы, удзельнікі мерапрыемства пабачылі, якое багацце прадуктовых тавараў ёсць на іх прылаўках, які парадак у гандлёвых залах, даведаліся, якія адказныя жанчыны шчыруюць у гэтай сферы. Адна з іх — Галіна Міхайлаўна Наплёха, якая працуе ў Сукачы, не толькі паспяхова выконвае даведзены план тавараабароту, але і сама стала прыцягальным праменьчыкам душэўнага святла і цеплыні, да якога цягнуцца людзі, узорам аптымізму і жыццялюбства, якія так патрэбны кожнаму вяскоўцу, асабліва ў пажылым узросце.
Цёплае ўражанне засталося ва ўсіх і ад наведвання ўстаноў адукацыі. Чысціня, парадак, усталяваныя і падтрымліваемыя (а гэта відавочна) штодзённа, пануюць усюды. І хоць памяшканне, скажам, Любашаўскай базавай школы старэнькае, не сучаснае, але, адчуваецца, рабятам тут па-хатняму ўтульна, камфортна. І ў гэтай установе, і ў Любашаўскім яслях-садзе — пачатковай школе, куды завіталі ўдзельнікі Дня Савета, па-сучаснаму працуюць адданыя справе педагогі.
Многае дасягнута, як адзначалі кіраўнікі ўстаноў адукацыі, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, дзякуючы надзейнай падтрымцы і адчувальнай дапамозе аддзела адукацыі райвыканкама, мясцовых сельгаскааператываў, прыватнага прадпрыемства “ВаМіЦа”, паміж якімі наладжаны цесныя сувязі. І яны не павінны губляцца: павышэнне ўзроўню жыццезабеспячэння жыхароў сельскіх населеных пунктаў — агульны клопат і найважнейшая задача, якую ставіць дзяржава і дыктуе сам час.
У час наведвання Любашаўскага ФАПа зноў была закранута хвалюючая тэма плануемых перамен у медыцынскім абслугоўванні жыхароў гэтага населенага пункта.
Як слушна заўважыў старшыня райвыканкама А. П. Саланевіч, які прыняў удзел у падвядзенні вынікаў Дня Савета, паспешлівых рашэнняў у любой справе не павінна быць. Удумлівы, узважаны падыход, тактоўныя, пераканаўчыя довады, непасрэдныя сустрэчы і гутаркі з людзьмі — вось залог поспеху выкліканых часам змен і новых пачынанняў.
Гэтым трэба кіравацца, вырашаючы лёс некаторых устаноў культуры на сяле. У вёсцы Ганцавічы, скажам, сельскі клуб патрабуе капітальнага рамонту. Але ці варта траціць немалыя сродкі на незапатрабаваны аб’ект? Ішла размова і аб лазні ў в. Любашава, аб’екце стратным.
Прыемныя ўражанні засталіся ва ўдзельнікаў Дня Савета ад наведвання лазні ў в. Ганцавічы, Дома народнай творчасці, школы. На месцы з кіраўнікамі высвятляліся хвалюючыя іх праблемы.
І на яшчэ адным аб’екце хацелася б засяродзіць увагу чытачоў. Вось ужо 3 гады на тэрыторыі Любашаўскага сельсавета, у в. Ганцавічы, дзейнічае прыватнае прамысловае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Сегмент-Агра”, якое займаецца выпускам прыкорму для рыб. Асноўная сыравіна для яго на 99,9 працэнта — мясцовая.
Але ёсць тут і праблемы. Начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях У. А. Рапейка адразу прыкмеціў парушэнні супрацьпажарнай бяспекі, на чым і засяродзіў увагу кіраўніка прыватнага прадпрыемства.
Мяняць падыходы да справы, дзейнічаць прадумана, прымаць рашэнні рацыянальныя, эканамічна выгадныя — такім быў асноўны змест гутаркі старшыні райвыканкама А. П. Саланевіча з удзельнікамі выязнога Дня Савета на падвядзенні вынікаў яго работы. Праслухаўшы выступленне старшыні Любашаўскага сельвыканкама У. М. Гардзея, кіраўнік раёна ўзняў шэраг пытанняў, якія датычацца дзейнасці розных службаў на тэрыторыі сельсавета, унёс свае прапановы. Газіфікацыя і водазабеспячэнне, нюансы ў гандлёвым абслугоўванні, перадача могілак на абслугоўванне камунальнай службы, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, ахова правапарадку, дзейнасць грамадскіх фарміраванняў, барацьба з п’янствам, захоўванне супрацьпажарных мерапрыемстваў, забеспячэнне органаў мясцовага самакіравання інфармацыяй па праваахоўнай тэматыцы… Надзённасць гэтых і іншых пытанняў відавочная. Вырашэнне іх — стрыжань дзейнасці сельскіх Саветаў, у тым ліку дэпутатаў мясцовых узроўняў, старастаў. Аб неабходнасці абавязковай прысутнасці менавіта іх на выязных днях Савета сканцэнтраваў увагу прысутных старшыня райвыканкама. Хто, як не яны, павінны глыбока ведаць праблемы вясковых людзей, быць праваднікамі, каардынатарамі дзейнасці органаў мясцовага кіравання? Іх думкі хацелася б чуць на падобных сустрэчах. Наступны Дзень Савета, які плануецца правесці ў сакавіку на тэрыторыі Нацкага сельсавета, пройдзе з іх удзелам.
Марыя Шчаўкун.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Какие изменения ожидаются в Беларуси с 1 июня
Подробнее Смогут ли белорусы поехать на море и какие новые правила въезда и пребывания иностранных граждан в Египте.


