Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

После того как инспектор ДПС задержал нетрезвого водителя старенькой “Джетты”, ехавший в ней пьяный пассажир сам сел за руль и устроил гонки с патрульной машиной ГАИ

После того как инспектор ДПС задержал нетрезвого водителя старенькой “Джетты”, ехавший в ней пьяный пассажир сам сел за руль и устроил гонки с патрульной машиной ГАИ

После того как инспектор ДПС задержал нетрезвого водителя старенькой “Джетты”, ехавший в ней пьяный пассажир сам сел за руль и устроил гонки с патрульной машиной ГАИ

Колькі не прымаецца мер па барацьбе з п’янствам за рулём, а аматары пракаціцца з вецярком “падшафэ” не пераводзяцца, працягваюць ствараць на дарогах аварыйную абстаноўку і здзяйсняць дарожна-транспартныя здарэнні. Пра адно з такіх, якое адбылося ў нашым раёне на гэтым тыдні, “СП” расказаў начальнік аддзялення ДАІ Ганцавіцкага РАУС Вячаслаў ГУЛІЦКІ.

8 кастрычніка, каля трох гадзін ночы, у Ганцавічах на вуліцы Кастрычніцкай побач з кафэ “Настальгія” інспектар ДПС Дзмітрый Савеня паспрабаваў спыніць для праверкі аўтамабіль “Фольксваген-Джэта”, для чаго падаў жэзлам адпаведны сігнал. Але вадзіцель аўтамабіля яго праігнараваў і завярнуў у двор дома № 32. Там ён выскачыў са свайго аўто і паспрабаваў уцячы. Гэтага ў яго, аднак, не атрымалася, і правапарушальнік быў затрыманы супрацоўнікам ДАІ. Такія неадэкватныя паводзіны вадзіцеля, якім аказаўся нідзе не працуючы дваццацігадовы жыхар Кукава Сяргей Дзянейка, былі абумоўлены тым, што ён, як, дарэчы, і чатыры пасажыры, што ехалі разам з ім, быў моцна п’яным.

Пры затрыманні гора-вадзіцель патлумачыў, што перад гэтым ён разам з сябрамі купіў горэлкі і піва ў кафэ “Вясна”, якое знаходзіцца ў Агарэвічах, і, крыху выпіўшы, вырашыў прадоўжыць “банкет” у райцэнтры. Прыехаўшы ў Ганцавічы, кампанія ля магазіна “Журавушка” дапіла астатняе спіртное і паехала на “Джэце” ў цэнтр горада, дзе і была спынена інспектарам ДАІ. Як і прынята ў такіх выпадках, Дзмітрый Савеня павёз вадзіцеля і аднаго пасажыра на медагляд у райбальніцу. Астатнія ўдзельнікі п’янкі засталіся ў аўтамабілі, пры гэтым ключы ад яго, па словах Дзянейкі, згубіліся, калі ён уцякаў ад міліцыянера.

Аднак толькі Дзмітрый Савеня з затрыманымі прыехаў у прыёмны пакой ЦРБ, як атрымаў паведамленне аб тым, што пакінуты ў двары дома аўтамабіль паехаў у бок вёскі Любашава. Адразу ж за ёй інспектар ДПС дагнаў “Джэту” і ўключыў праблісковыя маячкі чырвона-сіняга колеру. Па правілах дарожнага руху вадзіцель транспартнага сродку пасля гэтага павінен быў прыняць управа і спыніцца, але ён, наадварот, набраў хуткасць і пачаў уцякаць у бок вёскі Перадзел. Пачалася сапраўдная пагоня, якая, аднак, аказалася кароткай: на складанай гравійнай дарозе вадзіцель “Джэты” не справіўся з кіраваннем, машына з’ехала ў прыдарожны меліярацыйны канал, перакулілася і ў яе пачала паступаць вада.

На гэты раз за рулём “п’янай” машыны быў дваццацігадовы аднавясковец уладальніка Дзмітрый Дубоўскі. Выбраўшыся з машыны, ён, замест таго, каб разам з супрацоўнікам ДАІ адчыніць заднія дзверцы “Джэты” і вызваліць заблакіраваных у салоне сяброў, спрабаваў уцячы з месца ДТЗ. Дзмітрыю Савені зноў прыйшлося праяўляць спрынтарскія здольнасці і даганяць чарговага правапарушальніка. Толькі пасля гэтага ў прысаромленага вадзіцеля прачнулася сумленне і ён дапамог міліцыянеру разблакіраваць з аўтамабіля двух астатніх пасажыраў. Пазней, даючы тлумачэнні, чаму ён сеў п’яным за руль, Дубоўскі сказаў, што пасля таго, як ён прачнуўся ў машыне ў Ганцавічах, ад сяброў даведаўся, што Дзянейку забраў супрацоўнік ДАІ. Разважаючы пра тое, як дабрацца дадому, ён выпадкова пад вадзіцельскім сядзеннем убачыў ключы ад аўто і вырашыў сам сесці за руль і адагнаць машыну ў Кукава. І гэта нягледзячы на тое, што быў “у сцілку” п’яны!

На шчасце, у гэтых начных гонках ні вадзіцель, ні пасажыры “Джэты” сур’ёзных траўмаў не атрымалі, а таму прыбыўшым па выкліку работнікам хуткай медыцынскай дапамогі асаблівых клопатаў не даставілі. Машыну ж са шматлікімі механічнымі пашкоджаннямі з канала дасталі супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях з дапамогай службовай спецтэхнікі.

Пасля медыцынскага агляду ў крыві Дзянейкі было выяўлена 2,4 праміле алкаголю, а ў Дубоўскага — 1,9 праміле. У пасажыраў “Джэты” ўтрыманне алкаголю ў крыві вагалася ад 2,4 да 2,7 праміле, што яскрава пацвердзіла тое, што гэтымі “вясёлымі рабятамі” была выпіта не адна бутэлька спіртнога.

Праўда, за гэтае “вяселле” некаторым з іх прыйдзецца дорага заплаціць. Так, Дзянейка і Дубоўскі, акрамя таго, што пазбаўлены вадзіцельскіх правоў тэрмінам на тры гады, атрымалі па 2,5 і 2 мільёны рублёў штрафу адпаведна. Акрамя гэтага, некаму з іх прыйдзецца кампенсаваць выдаткі па выкліку і рабоце спецтэхнікі. І ўсё гэта, не ўлічваючы кошту рамонту “Джэты”.

Адным словам, атрымалася ў хлопцаў амаль як у прыказцы: “Гандлявалі — весяліліся, падлічылі — праслязіліся”. Толькі хочацца быць упэўненым, што высновы для сябе яны зробяць адпаведныя і ім не давядзецца зноў станавіцца героямі падобных гісторый, якія, між іншым, часта заканчваюцца больш сумна ці нават трагічна.

Генадзь ПАПЛАЎСКІ.

НА ЗДЫМКАХ: пасля “п’яных” гонак і “купання” ў меліярацыйным канале “Джэта” мела зусім непрэзентабельны выгляд.

Фота з архіва

райаддзела

па надзвычайных

сітуацыях.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях