Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сегодня отмечается День пожилых людей

Прыкладна пасярэдзіне паміж вёскамі Востраў і Гута, ля самай дарогі, прытуліўся маленькі хутарок, які складаецца са старэнькай хаткі і пары нізкіх хлеўчукоў. Яшчэ з “польскага часу” жыве на ім 89-гадовая Надзея Андрэеўна Лыганоўская — простая сялянка, якая ў поўнай меры адчула на сабе горыч шматлікіх патрасенняў і цяжкасцей, на якія было багата мінулае ХХ стагоддзе.

Нарадзілася Надзея Андрэеўна 1 студзеня 1923 года ў вёсцы Гута. Там жа і прайшло яе дзяцінства. Незадоўга да Другой сусветнай вайны па загаду польскіх улад, якія ў сельскім будаўніцтве рабілі стаўку на развіццё хутарской гаспадаркі, яе бацька перавёз сваю хату “з сяла” ў поле паміж Гутай і Востравам і абуладкаваў там сядзібу. У ёй праз пару гадоў, калі ішла ўжо Вялікая Айчынная вайна, юная Надзея справіла сціплае вяселле з востраўскім хлопцам Мікалаем Лыганоўскім. Дарэчы, у дзявоцтве Надзея Андрэеўна таксама была Лыганоўскай, так што прывыкаць да новага прозвішча ёй не прыйшлося.

Аднак доўга радавацца свайму сямейнаму шчасцю Надзеі і Мікалаю не давялося — час быў складаны і навокал панавала бяда, якая, як вядома, не прыходзіць адна. У гады ваеннага ліхалецця ў маладой сям’і нарадзілася двое дзетак. Толькі вось з-за таго, што тады адсутнічала якая-небудзь медыцынская дапамога, абодва немаўляці захварэлі і памерлі. Пасля вызвалення ў ліпені 1944 года Ганцаўшчыны ад фашысцкай акупацыі мужа Надзеі Андрэеўны разам з іншымі мужчынамі прызвалі на фронт. З яго ён ужо не вярнуўся — загінуў пры вызваленні Польшчы ад немцаў. На польскай зямлі таксама злажыў сваю галаву і родны брат Надзеі — Канстанцін.

Пасля вайны Надзея Андрэеўна ў другі раз замуж не выйшла і жыла разам з бацькамі на іх сядзібе. Яна ўсё жыццё адпрацавала на палявых работах у мясцовым калгасе, з яго і пайшла на заслужаны адпачынак. Знаходзячыся на пенсіі, жанчына працягвала займацца звыклай сялянскай працай: трымала падсобную гаспадарку, садзіла агарод, даглядала за сваім невялікім садам. Сярод хатняй жыўнасці яе асаблівымі любіміцамі сталі козы, якіх яна трымае ўжо 24 гады! Тлумачыцца такі выбар проста: па тыя ж малочныя прадукты з хутара ў бліжэйшы магазін, які знаходзіцца ў Востраве, кожны дзень не находзішся, а адзінокай і сталай жанчыне самой трымаць карову цяжка. А гадаваць коз пенсіянерцы намнога прасцей, і іх малака ёй цалкам хапае.

Праўда, гады бяруць сваё і трымаць гаспадарку сіл у жанчыны становіцца ўсё меней. Яшчэ летась яна садзіла агарод, а сёлета з-за таго, што не было каму яго ўзараць, бабуля сама пад лапату пасадзіла трохі бульбы і цыбулі, пасеяла пару радкоў морквы і бурачкоў. Сёння Надзея Андрэеўна пакуль яшчэ трымае дзвюх коз і казляня, аднак з-за праблем з нарыхтоўкай кармоў ужо думае на зіму ад іх пазбаўляцца.

Праўда, нягледзячы на тое, што Н. А. Лыганоўская засталася адна, нельга сказаць, што яна пазбаўлена клопату і ўвагі. Трэці год ёй дапамагае работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Вольга Валевач. “Яна мне стала як сяброўка, — гаворыць Надзея Андрэеўна. — Тры разы на тыдзень, па панядзелках, серадах і пятніцах, яна прыходзіць да мяне, а як папрашу, то і часцей. Так, зімой, калі я захварэла, Вольга адразу да мяне прыехала. За яе ўвагу я вельмі ёй удзячна”.

А сёлета ў маі разам з Вольгай Валевач да Надзеі Андрэеўны прыехала старшыня Нацкага сельвыканкама Ларыса Мышкавец. Яна ўбачыла, што агароджа ля хаты пенсіянеркі зусім старая і нахілілася, а таму прыняла рашэнне дапамагчы Н. А. Лыганоўскай у яе замене. Праз пару дзён пасля гэтага візіту за сродкі сельвыканкама там паставілі новы плот. Сама ж Надзея Андрэеўна з-за сваёй сціпласці людзей турбаваць не любіць: “Пакуль я сама даю сабе рады, а таму ў сельсавет па дапамогу асабліва не звяртаюся. Аднак я хачу сказаць вялікі дзякуй Ларысе Дзмітрыеўне за клопат пра мяне і адрамантаваны сельвыканкамам плот”, — сказала яна.

Хоць Надзея Андрэеўна Лыганоўская мае вельмі шаноўны ўзрост, аднак зусім не згубіла цікавасці да жыцця і таго, што адбываецца навокал. Яна пастаянна слухае радыё, глядзіць тэлевізар. А пра мясцовыя навіны даведваецца ад свайго сацыяльнага работніка і выпадковых прахожых, якія ідуць ля яе дома. “Раней, калі была крыху маладзейшай, яшчэ сама хадзіла ў магазін і да сваякоў у Гуту. Але сілы цяпер не тыя, ды й са старэйшай радні хто памёр, а хто — хворы. А маладым я ўжо не таварышка”, — падзялілася сваімі думкамі жанчына. Разам з тым Надзея Андрэеўна глядзіць на ўсё гэта ў нейкай ступені па-філасофску: “Крыўдзіцца на жыццё і на людзей — вялікае глупства, тым больш у мае гады. У кожнага свой лёс — і скардзіцца на яго нельга. Што чалавеку прызначана, тое павінна быць ім і вынесена”, — упэўнена яна.

Шчыра кажучы, такі мудры погляд на жыццё простай сялянскай жанчыны, якую лёс зусім не песціў, яе прыродны аптымізм прымушаюць з яшчэ большай павагай ставіцца да таго, што маеш ва ўласным жыцці, дапамагаюць выбраць у ім сапраўдныя, а не ўяўныя каштоўнасці.

Генадзь ПАПЛАЎСКІ.

НА ЗДЫМКУ: Н. А. Лыганоўскую на падворку заўсёды суправаджаюць козы.

Фота аўтара.

Сегодня отмечается День пожилых людей

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях