Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Ганцевичском районе наблюдается кадровый «голод»

В Ганцевичском районе наблюдается кадровый «голод»

Народная пагалоска пра тое, што ў Ганцавіцкім раёне — і ў горадзе, і ў сельскай мясцовасці — няма дзе ўладкавацца на працу і няма заробкаў, існуе ўжо не адно дзесяцігоддзе. Калі раней гэта сапраўды было бядой для нашага рэгіёна, то цяпер да падобнага сцвярджэння варта адносіцца больш крытычна, хоць па інерцыі мыслення некаторыя “дасведчаныя” жыхары шчыра вераць, што “перамен на гэтым фронце” не адбылося ніякіх. А ведаеце, чаму трымаецца такая ўпэўненасць? Бо цэлыя пакаленні яшчэ жывуць настальгіяй па мінуламу.

Жыццё зрабіла не адзін крок наперад. Варта толькі прыгледзецца больш пільна, каб зразумець гэта. Нават у нашым раёне адбылося шмат новага і сітуацыя змянілася. Паспрабую прывесці некаторыя аргументы для пацвярджэння сказанага. Але спярша пагаворым на балючую тэму.

Беспрацоўе

ў жаночым абліччы

У раённую службу занятасці звяртаюцца грамадзяне, якія ў сілу розных прычын засталіся без пастаяннага месца працы або не знайшлі сабе занятак. Дзяржава цераз службу занятасці працягвае ім руку дапамогі, зацікаўлена ставіцца да працоўных інтарэсаў і магчымасцей грамадзяніна, дапамагае рэалізаваць сябе ў працоўнай дзейнасці: хочаш — атрымаеш накіраванне на падрыхтоўку па прафесіях, запатрабаваных сёння на рынку працы; калі ж упэўнены ў сваіх арганізатарскіх здольнасцях — можаш атрымаць дапамогу і адкрыць сваю справу як індывідуальны прадпрымальнік. Ёсць і іншыя варыянты, было б жаданне шчырым і мэтанакіраваным, каб працаваць і прыносіць карысць грамадству.

З дапамогай Таццяны Іванаўны Далянчук, галоўнага спецыяліста аддзела па працы і занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, паспрабуем абазначыць некаторыя характэрныя моманты. З ліку беспрацоўных, што былі пастаўлены на ўлік у службе занятасці, у сёлетнім годзе працаўладкавана ўжо 256 чалавек. 29 — выказалі жаданне атрымаць іншую прафесію, запатрабаваную на рынку працы, і былі накіраваны на вучобу. А вось 125 чалавек (па стану на 18 верасня) лічацца беспрацоўнымі, прычым больш за сто — гэта жанчыны. З улікам таго, што некаторыя беспрацоўныя маюць абмежаванні на пэўныя віды занятку па здароўі, а шэраг — у адным кроку да афармлення пенсіі, усё ж застаецца немалы працоўны рэсурс.

Які ён? За плячыма кожнай другой жанчыны маладога і сярэдняга ўзросту толькі сярэдняя школа. А вучыцца далей у сілу розных жыццёвых абставін яны не змаглі ці проста не захацелі. Таму самым жаданым заняткам для такой катэгорыі беспрацоўных з’яўляецца прафесія… вартаўніка або прыбіральшчыцы.

Разам з тым з улікам афіцыйна зарэгістраванага беспрацоўя і неафіцыйнага даволі вострай праблемай для многіх арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў стала тэма кадравага папаўнення для сваіх калектываў. Дык ці згодны прадстаўнікі арганізацый з меркаваннем, што на Ганцаўшчыне няма дзе працаўладкавацца і атрымаць дастойны заробак? І вось што пачулі ў адказ.

Віктар Яўгенавіч КАРПАЧ,

начальнік ПБУП

“Пінсксаўгасбуд — ПМК №14”

Заробкі могуць быць маскоўскімі,

калі працаваць так,

як у Маскве

— Наша прызначэнне — будаваць жыллё, аб’екты сельскагаспадарчага прызначэння, сацкультбыту, чым мы і займаемся на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна і за яго межамі. Сёлета выконваем важнае заданне па будаўніцтву і рэканструкцыі ферм для сельгаскааператываў “Дубнякі”, “Любашава”, “Адраджэнне”, “Бярозавец” (Малькавічы).

Хоць на дадзены перыяд у калектыве працуе больш за 360 чалавек, тым не менш, адчуваем недахоп кадраў пэўных спецыяльнасцей: муляраў, цесляроў, бетоншчыкаў, абліцоўшчыкаў, электрагазазваршчыкаў. Тое, што іх не хапае, звязана з арыентацыяй пэўнай колькасці такіх спецыялістаў на расійскія заробкі.

Не будзе перабольшваннем сказаць, што калі з такой аддачай працаваць на будоўлях нашай арганізацыі, то і заробкі будуць раўназначнымі тым, што маюць беларусы на расійскіх аб’ектах. Да ведама: мы можам прапанаваць не толькі пастаянную працу, але і часовую на пэўны перыяд. Цяпер нам, напрыклад, патрэбна выканаць вялікі аб’ём работ па абліцоўцы пліткай малочных блокаў будуемых у раёне ферм і харчаблока бальніцы. Упэўнены, што папрацаваць ударна і зарабіць дома раўназначныя расійскім сумы грошай больш выгадна і для сям’і, і для ўласнага здароўя, і для будучай пенсіі.

Калі ёсць жаданне зарабіць, то рэалізаваць яго можна ў мясцовых умовах. А як працуем, так і маем. Сярэдняя зарплата ў цэлым за папярэдні месяц у ПМК-14 склала амаль 4 мільёны рублёў. Павялічваецца колькасць працавітых работнікаў, заробак якіх рэальна перасягнуў у эквіваленце 600 — 700 долараў ЗША, а ў найбольш плённыя месяцы наблізіўся да 1000. Трэба кожнаму старацца, і заробкі вырастуць.

Ужо сёння працуем над фарміраваннем партфеля заказаў на наступны год. Нам давяраюць рэканструкцыю Дома афіцэраў у Мачулішчах пад Мінскам і будаўніцтва сянажных траншэй у падсобнай гаспадарцы Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў “Уладар”, а надалей прапануюць узяць і іншыя аб’екты. Цікавым і неардынарным чакаецца рэалізацыя праекта па будаўніцтву эксперыментальнага зернесушыльнага комплексу элітнага зерня і біягазавай устаноўкі для Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі.

Сяргей

Мікалаевіч МЫШКАВЕЦ, старшыня

СВК “Будча”

Умовы мяняюцца,

каб кожнаму

лепш працаваць

і больш зарабляць

— Жыццё не стаіць на месцы. Многае ў ім мяняецца на сучасны лад, у тым ліку створаныя на Ганцаўшчыне аграгарадкі з лепшымі ўмовамі для вяскоўцаў. Перамены закранаюць вытворчасць. Сельгаскааператыў “Будча” актыўна ўдзельнічае ў гэтым працэсе, што станоўча адбіваецца на настроі людзей і іх заробках, звязаных з ростам вытворчасці сельгаспрадукцыі. Каб палепшыць умовы працы, стварыць своеасаблівы плацдарм для далейшага павелічэння вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, сіламі падраднай арганізацыі будуем новую малочнатаварную ферму і вядзём рэканструкцыю МТФ № 2.

У распараджэнне гаспадаркі паступае таксама новая, высокапрадукцыйная тэхніка, якая дазволіла павысіць тэмпы і якасць работ, што ў сукупнасці з новымі тэхналогіямі забяспечыла больш высокую аддачу працы і хлебаробаў, і жывёлаводаў.

Па мінулых гадах ведаем, як цяжка было з кадрамі некаторых спецыяльнасцей. Не хапала жывёлаводаў, даярак, механізатараў. Некаторы дэфіцыт іх існуе і сёння. Але цяпер гэтае пытанне не настолькі вострае, як гэта было раней. Калі даўней людзі пакідалі сельгасвытворчасць і ішлі ў заробкі ў іншыя арганізацыі, то працэс пайшоў сёння ў зваротным напрамку — ідуць да нас з іншых калектываў. Сярэдні заробак па гаспадарцы 3 мільёны 280 тысяч рублёў.

Можа для кагосьці прагучыць гэта як сенсацыя, але за мінулы, сапраўды вельмі напружаны месяц у механізатараў заробкі склалі 4 — 5 — 8 і нават 11 мільёнаў рублёў. Таму працаваць ёсць за што.

Мы хацелі б умацаваць рады механізатараў, бо калі за адным чалавекам замацаваны дзве-тры сельгасмашыны, то, зразумела, на ўсіх трох адначасова не папрацуеш. Патрэбны таксама даяркі, каб рацыянальней размеркаваць нагрузку і вытрымліваць графік выхадных дзён. Пэўна, такія вакансіі пратрымаюцца нядоўга, бо гаспадарка мае магчымасць забяспечыць новых работнікаў з іншых мясцовасцей жыллём, пабудаваным па дзяржаўнай праграме. Сваю станоўчую ролю ў стымуляванні працоўнай дзейнасці адыгрывае натуральная аплата працы.

Словам, ёсць нямала нюансаў — ад умоў працы да заробкаў, каб аддаць перавагу працы ў сельскай гаспадарцы.

Віктар

Канстанцінавіч САЙКА,

галоўны інжынер Ганцавіцкага

вытворчага

ўчастка таварыства

з дадатковай

адказнасцю

“Кронабуд”

“Кронабуд” —

прадпрыемства

сталічнага размаху

— Спярша некалькі слоў пра “Кронабуд” у цэлым. Займаецца яно як комплекснай распрацоўкай праектна-каштарыснай дакументацыі, так і вытворчасцю — з ацынкаванай рулоннай сталі наладжаны выраб лёгкіх стальных танкасценных канструкцый, профіляў для сістэмы вентылюемых фасадаў. Акрамя таго, арганізацыя займаецца будаўніцтвам з гэтых матэрыялаў агароднінасховішчаў, складоў, павецей, ангараў рознага прызначэння і самых розных збудаванняў іншага прызначэння (прамысловыя цэхі, спартыўныя збудаванні і г.д.).

Што датычыцца Ганцавіч, то “Кронабуд” размясціла ў ваколіцах нашага райцэнтра вытворчасць названых вышэй металаканструкцый. Прычым у разліку на мясцовыя працоўныя рэсурсы.

На цяперашні час на тэрыторыі былога “Аграпака” вядзецца маштабная рэканструкцыя пад патрэбы вытворчасці. Адначасова ў некаторых цэхах ужо наладжана вытворчасць канструкцый, якая будзе расшырацца па меры гатоўнасці іншых памяшканняў. Ускосна ў гэтым зацікаўлены нават спажыўцы прадукцыі і паслуг “Кронабуда”. Аб’ём заказаў, размясціць якія выказалі намер розныя арганізацыі Беларусі і нават з замежных краін, перавышае пакуль што нашы магчымасці. Словам, вытворчасць на Ганцавіцкім участку будзе пашырацца.

Пакуль што ў нас працуе 18 чалавек. Аднак ужо сёння існуе патрэба набраць дадаткова некалькіх газаэлектразваршчыкаў, слесараў-зборшчыкаў, падсобных рабочых для выканання ўпаковачных работ і складзіравання. У перспектыве, з улікам планаў развіцця, спатрэбіцца аператар пескаструменевай устаноўкі і работнікі іншых спецыяльнасцей. Што датычыцца месячнай аплаты працы, то заўважу, што пачынаецца яна ад 3 мільёнаў рублёў і з нарошчваннем аб’ёмаў вытворчасці і развіццём прадпрыемства будзе расці. Безумоўна, заробкі кваліфікаваных работнікаў, а тым больш будаўнічых брыгад “Кронабуда”, якія працуюць па Беларусі і за мяжой (Туркменістан), вымяраюцца іншымі велічынямі.

Юрый Васільевіч ТРЫФАНАЎ,

намеснік

дырэктара

ТАА “Горск”

Патрэбны

кваліфікаваныя

работнікі

— Першапачатковы перыяд станаўлення калектыву ТАА “Горск” пройдзены. Развіваючы вытворчасць, мы пастаянна думаем пра кадры, неабходныя для рэалізацыі новых планаў. Прычым разлічваем на людзей умелых і адказных. Цяпер у нас занята каля ста чалавек. А пачыналі з двух дзясяткаў, што вырашылі звязаць сваю працоўную біяграфію з “Горскам”.

Нагадаю, што займаемся мы дрэваапрацоўкай. Аднак ёсць магчымасць забяспечваць сваёй прадукцыяй не толькі мэблевую фабрыку “Лагуна”, што размешчана ў Баранавічах, але з гэтых піламатэрыялаў наладзіць больш шырокую ўласную вытворчасць.

Ды для адкрыцця такой вытворчасці патрэбны кваліфікаваныя работнікі. Асаблівая патрэба ў кваліфікаваных станочніках, якіх на рынку працы дэфіцыт. Даверыць навічкам працу на станках нерэальна.

Ёсць свая спецыфіка і ў швейнікаў. Перавагу аддаём тым людзям, якія ўмеюць працаваць з матэрыяламі, што выкарыстоўваюцца ў вытворчасці мэблі.

Словам, працуем, развіваемся і адначасова займаемся падборам патрэбных нам кадраў. А гэта нават пры існуючым узроўні беспрацоўя на Ганцаўшчыне з’яўляецца складанай задачай.

ЗАМЕСТ ПАСЛЯСЛОЎЯ. Пры падрыхтоўцы дадзенага артыкула мы паказалі сітуацыю з кадрамі на асобных прадпрыемствах раёна. Сёння арганізацыі і ўстановы раёна гатовы працаўладкаваць дзясяткі жадаючых. Напрыклад, толькі ў райвыканкам патрабуецца шэраг спецыялістаў. Аднак адны могуць усё жыццё правесці ў пагоні за “доўгім і лёгкім” рублём і не здаволіцца ніколі, а асноўная маса людзей разумее, што патрэбна працаваць і клапаціцца пра сябе, пра сям’ю зыходзячы з канкрэтных умоў і той аддачы, на якую ты здольны.

Калі раней за заробкамі многія ехалі ў чужы край і па інерцыі едуць, то цяпер прапаноў працаваць і зарабляць шмат і ў нашым раёне. Гэта вынік намаганняў мясцовай улады па мадэрнізацыі вытворчасці, прыцягненню інвестыцый — як унутраных, так і з-за межаў раёна. І найважнейшую ролю тут сыграла Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 4 “Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь”. Да прыкладу, да канца бягучага года ў раёне з’явіцца яшчэ адно прадпрыемства “Палессекабель” па выпуску электрычнага кабелю, дзе плануецца стварыць 30 — 50 рабочых месцаў. Мясцовая ўлада толькі вітае прадпрымальніцкую ініцыятыву. А для нашага раёна вельмі актуальна стварэнне прадпрыемства па перапрацоўцы лясной ягады і не толькі, а таксама арганізацыя швейнай вытворчасці. Калі ёсць жаданне працаваць, шліфаваць свае дзелавыя і прафесійныя якасці, каб сваімі рукамі больш зарабляць, — магчымасці для гэтага немалыя для тых, хто актыўна імкнецца да гэтага. Пакуль жа колькасць вакансій нарастае… Дзе яны, “лішнія” рукі?..

Мікалай ЛОЙКА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться
  1. Макс Макс 23 сентябрь 2012, 14:41 !
    0
    В Ганцевичах творится беспредел,работы нету(хуже места я не знаю)забытый богом уголок!

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях