Палеская элегія
6 сакавіка ў Ганцавіцкім раённым краязнаўчым музеі адбылася прэзентацыя фотавыставы журналіста Паўла Куніцкага. Ужо сама назва яе адразу выклікае цікавасць: «Палеская Венецыя. Кудрычы: страчаны рай». У экспазіцыі больш за сорак фотаздымкаў, у асноўным з вёскі Кудрычы Пінскага раёна.
– Гэта ўнікальная вёска, – растлумачыў на прэзентацыі Павел Куніцкі. – Я ў журналістыцы ўжо больш за трыццаць гадоў, аб’ездзіў усё Беларускае Палессе і нідзе падобнай вёскі не бачыў. Яна настолькі самабытная і разам з тым такая падобная на ўсе іншыя палескія вёсачкі, што, здаецца, дома пабываў.

Дарэчы, такое ўражанне склалася ў многіх наведвальнікаў выставы, якія прыйшлі на прэзентацыю. Дырэктар музея Наталля Кулеш, прадстаўляючы аўтара, шчыра заявіла: «Вы не фатограф, Павел Іванавіч, вы – сапраўдны мастак, а здымкі Вашы – мастацкія творы, карціны, напісаныя сэрцам і душою…».
Наталля Уладзіміраўна пазнаёміла прысутных з біяграфіяй і творчым шляхам Паўла Куніцкага. Пачынаў ён у журналістыцы карэспандэнтам аддзела сельскай гаспадаркі столінскай раённай газеты «Навіны Палесся», ужо маючы за плячамі трохгадовую тэрміновую ваенную службу на баявых караблях Чарнаморскага флоту і вопыт работы на вытворчасці: працаваў токарам, мулярам, вадзіцелем аўтамабіля. А ў газету прывяло… каханне: аднойчы асмеліўся прапанаваць «раёнцы» верш, прысвечаны каханай дзяўчыне. Верш, праўда, забракавалі, але парэкамендавалі паспрабаваць накіраваць свае творчыя здольнасці на публіцыстыку. Ён прыслухаўся – і праз пэўны час на старонках «Навін Палесся» з’явіліся першыя заметкі рабочага карэспандэнта Паўла Куніцкага. А яшчэ праз год паступіў на завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі БДУ імя Леніна. Тады ж яго запрасілі на работу ў рэдакцыю столінскай раённай газеты, дзе старэйшыя калегі на практыцы вучылі рэпарцёрскаму майстэрству.
У канцы 80-х пераехаў у Пінск. Восем гадоў працаваў загадчыкам аддзела радыёвяшчання газеты «Пiнскі веснік», потым – рэдактарам службы навін тэлерадыёкампаніі «Варяг», карэспандэнтам «Комсомольской правды», апошнія пятнаццаць гадоў – уласным карэспандэнтам рэгіянальнай газеты «Вечерний Брест», распавядае на яе старонках пра жыццё Беларускага Палесся.
– У маёй журналісцкай дзейнасці было рознае, – сказаў у эксклюзіўным інтэрв’ю карэспандэнту «СП» Павел Куніцкі. – Поспехі, няўдачы, знаходкі, страты… Неаднойчы ўступаў у канфлікты з чыноўнікамі, адстойваючы сваё права і права чытачоў на атрыманне праўдзівай інфармацыі, ускрываючы негатыўныя з’явы ў грамадстве, прычынай якіх звычайна быў чалавечы, а дакладней, чыноўніцкі фактар. Абараняючы слабых, нападаў на моцных, якія былі пры грашах і пры ўладзе. Адны з іх потым прызнавалі свае памылкі, іншыя – да сённяшняга дня лічаць сябе несправядліва пакрыўджанымі. Вядома ж, друкаванае слова мае велізарную сілу, і асабліва балюча б’е яно па людзях прыўладных, самалюбівых. Дарэчы, ад сустрэч з такімі я ўхіляюся ў сваёй рабоце, не бяру ў іх інтэрв’ю, не звяртаюся па каментарыі, каб не сорамна было перад чытачом, які ведае іх больш, чым мы, журналісты. Давер да газеты трэба цаніць.
А ў душы я рамантык, хоць і шматслоўны, і гэта мая ўнутраная якасць выдатна спалучаецца з работай рэпарцёра, калі больш задаеш пытанні іншым людзям і менш расказваеш пра сябе. У любы час года і сутак я гатовы бегчы за цікавым фактам, арыгінальным фотаздымкам, нягледзячы на цяжкасці і транспартныя выдаткі. Велізарнае задавальненне мне прыносяць зносіны з людзьмі простымі, якія самі пабудавалі дом, выгадавалі годных дзяцей, пасадзілі дрэва, на сваіх мазалях пазнавалі жыццё. Ці ж, скажыце, не цікава чытачу прачытаць аб уражаннях жыхаркі глухой палескай вёчаскі, якая ўжо ў сталым узросце апынулася ў амерыканскім Лас-Вегасе і… прайграла ў казіно суму большую, чым яе гадавая пенсія? І такой жыццёвай экзотыкі даводзіцца сустракаць нямала, спрабую расказаць аб ёй у сваіх публікацыях.
І робіць гэта Павел Іванавіч бліскуча, таленавіта. З дапамогай слова і фотаапарата.
Як паведаміла Наталля Кулеш, выстава будзе адкрыта да сярэдзіны красавіка. Наведайце – не пашкадуеце.
Вячаслаў БУРДЫКА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
БАТЭ поменял тренера и получил игрока из России
Подробнее Борисовский футбольный клуб этой осенью пережил неприятное поражение от софийского ЦСКА со счетом 0:2. Неприятным оно оказалось потому, что матч проходил в рамках квалификации Лиги Европы, а


