Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Удзел Ганцавіцкага раённага Дома рамёстваў у абласным свяце роднай мовы «Жывыя вытокі»

21 лютага Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў разам з дзіцячым фальклорным калектывам “Раўчукі”, народным фальклорна-этнаграфічным гуртом “Завіца” Раздзялавіцкага СДК прадставілі Ганцавіцкі раён на абласным свяце роднай мовы “Жывыя вытокі”, якое прайшло ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры.

Мэтай гэтага свята з’яўляецца прыцягненне ўвагі грамадства да роднай мовы, а таксама павышэнне цікавасці да лепшых традыцый нацыянальнага адзення, знаёмства з асаблівасцямі традыцыйнага касцюма Брэстчыны.


Падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя фотакаталога  “Рэгіянальныя асаблівасці традыцыйнага касцюма Брэстчыны”, у якім сабрана больш за 100 арыгінальных касцюмаў з 15 раёнаў вобласці, у тым ліку Ганцавіцкага раёна. Таксама была зладжана выстава адноўленых і стылізаваных строяў, дзе Ганцавіцкі і Маларыцкі раёны прадставілі свае калекцыі  адзення. Ад Ганцавіцкага раёна калекцыю стылізаваных касцюмаў прадставілі майстры  Ганцавіцкага раённага Дома рамёстваў. Тканыя ці вышываныя жаночыя і мужчынскія сарочкі, спадніцы, паясы, заплечнікі і торбы – усё гэта змаглі ўбачыць наведвальнікі выставы. За захаванне і папулярызацыю народных строяў і ўдзел у абласным свяце роднай мовы “Жывыя вытокі” Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў быў узнагроджаны Ганаровай граматай.


У межах свята роднай мовы адбыўся этнаграфічны канцэрт-паказ аўтэнтычных і адноўленых касцюмаў “Модны стыль – народны тэкстыль”. Для гледача гэта была ўнікальная магчымасць убачыць каля 200 народных касцюмаў і  непаўторных элементаў самабытнага адзення. Адмысловае адзенне, багата арнаментаванае абярэжнымі ўзорамі, прадэманстравалі ўдзельнікі дзіцячага фальклорнага калектыву “Раўчукі” (кіраўнік Раман Сімановіч) Раздзялавіцкага СДК: Дзіяна Варвашэвіч, Таццяна Рабцэвіч, Яна Русакевіч, Вераніка Купрэйчык, Ангеліна Крупеніч, Алёна Васілевіч, Юлія Валуевіч, Яўген Ланец і Андрэй Рабцэвіч пад самабытныя спевы народнага фальклорнага-этнаграфічнага гурта “Завіца” (кіраўнік Людміла Рабцэвіч) Раздзялавіцкага СДК, падчас дзівоснай вясельнай традыцыі, якая  дайшла да нашых дзён — апрананне маладой.


Напрыканцы свята ўдзельнікі этнаграфічнага канцэрта-паказу аўтэнтычных і адноўленых касцюмаў “Модны стыль – народны тэкстыль” Ганцавіцкага раёна былі ўзнагароджаны Ганаровай граматай за захаванне і папулярызацыю народных строяў і ўдзел у абласным свяце роднай мовы “Жывыя вытокі”.  Ганаровай граматай за актыўны ўдзел у абласным свяце роднай мовы “Жывыя вытокі” таксама быў узнагароджаны народны фальклорны-этнаграфічны гурт “Завіца” Раздзялавіцкага СДК (кіраўнік Людміла Рабцэвіч).




Наталля Білімава,

малодшы навуковы супрацоўнік Ганцавіцкага раённага Дома рамёстваў

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях