Рэзервуары на… металалом

Ва ўрочышчы Чырвоны груд, што непадалёку ад аграгарадка Раздзялавічы, ціха-мірна стаялі на бетонных апорах чатыры металічныя рэзервуары для захоўвання вадкага аміяку. Належалі яны сельскагаспадарчаму кааператыву “Адраджэнне”. Праўда, даўно ўжо ў тых рэзервуарах ніхто нічога не захоўваў, метал іржавеў пакрыху. Стаяла ўсё гэта да той пары, пакуль у чэрвені 2011 года міма не праехаў ганцаўчанін Сяргей. Чалавекам ён аказаўся прадпрымальным і адразу ж змікіціў, якую карысць можна атрымаць ад гэтага жалеза. “Гэта ж столькі металалому дарэмна марнуецца! Во дзе безгаспадарчасць!” — мільганула думка.
— Гэтыя рэзервуары знаходзіліся на балансе нашага кааператыва са снежня 1989 года, — распавёў у час судовага пасяджэння А. Л. Савеня, які працаваў тады старшынёй СВК “Адраджэнне”. — У 2010 годзе мы планавалі прадаць два з іх прыватнай фірме. Таму выклікалі спецыяліста з гандлёва-прамысловай палаты для ацэнкі, аднак здзелка не адбылася. Вясною 2011 года я сюды заязджаў — рэзервуары стаялі на сваім месцы цэлыя. А ўжо 23 лістапада ўбачыў, што адна ёмістасць аб’ёмам 100 кубічных метраў адсутнічае, з другой — зрэзана прыкладна дзве трэція металу. Вядома ж, я забіў трывогу.
— Я прыязджала ў СВК “Адраджэнне” ў 2010 годзе, рэзервуары стаялі ў лясным масіве, — пацвердзіла эксперт Баранавіцкага філіяла УП “Брэсцкае аддзяленне БелГПП” А. М. Шчыпунова. — Яны, праўда, ужо мелі пэўныя сляды карозіі, але ж былі цэлыя, нават пафарбаваныя, стаялі на бетонных апорах.
— Так, сапраўды, летам 2011 года я пабачыў у лесе каля вадасховішча “Ясянёва” чатыры металічныя бочкі. Аднак толькі тры з іх былі цэлыя, а адну ўжо нехта парэзаў. Адрэзаныя лісты жалеза ляжалі побач, — даводзіў суду сваю версію Сяргей. — Бочкі былі ржавымі і пагнутымі, на іх не было ні бірак, ні таблічак, дзе б указвалася, што яны належаць нейкай арганізацыі. Ну, я і падумаў, быццам яны нічыйныя. Вырашыў адрэзаныя лісты здаць на металалом. Для гэтай мэты ўзяў у бацькі аўтамабіль “ГАЗ-5312” і лябёдку, з дапамогай якой пагрузіў у кузаў тры ці чатыры жалезныя лісты, дакладна не памятаю, адвёз іх на нарыхтоўчы пункт Ганцавіцкага райспажыўтаварыства. Прыкладна праз два тыдні на бацькавым аўтамабілі зноў забраў некалькі лістоў і здаў іх на металалом.
Як кажуць, апетыт прыходзіць у час яды. Так і ў Сяргея атрымалася, калі вырашыў: навошта ж, маўляў, металу прападаць? У сярэдзіне жніўня ён купіў газарэзальны апарат і яшчэ некалькі разоў ездзіў на “паляванне за металам” ва ўрочышча Чырвоны груд. Там ён распільваў чарговы 100-кубовы рэзервуар на лісты, лябёдкаю грузіў іх у кузаў машыны і адвозіў у нарыхтоўчы пункт.
— Колькі ўсяго здаў металу і колькі за яго атрымаў грошай, не памятаю, — разводзіць рукамі Сяргей. — Аднак віны сваёй не прызнаю, бо быў упэўнены, што жалеза нічыйнае.
Як устаноўлена следствам, за перыяд з чэрвеня па 23 лістапада 2011 года Сяргей разукамплектаваў дзве металічныя ёмістасці аб’ёмам па 100 кубаметраў кожная і здаў нарыхтоўшчыкам 10771 кілаграм металу на агульную суму 14 мільёнаў 197 тысяч 654 недэнамінаваныя рублі, тым самым прычыніўшы СВК “Адраджэнне” матэрыяльны ўрон у буйным памеры.
Суд прызнаў Сяргея вінаватым у злачынстве, аднак улічыў тое, што ён упершыню прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, выхоўвае малое дзіця, і прыняў меры, каб кампенсаваць урон, нанесены сельгаскааператыву. Таму яму вынесены адносна мяккі прыгавор — тры гады пазбаўлення волі без канфіскацыі маёмасці з адтэрміноўкай пакарання на 2,5 года. Акрамя таго, вырашана спагнаць з яго 1168 рублёў 26 капеек (дэнамінаваных) на карысць “Адраджэння” ў якасці кампенсацыі нанесенага ўрону, 58 рублёў 41 капейку дзяржпошліны і 517 рублёў 27 капеек працэсуальных выдаткаў.
Яму і іншым хцівым людзям навука: лепш не браць чужую маёмасць, калі нават здаецца, што яна абы-як ляжыць. Усё роўна рана ці позна давядзецца плаціць.
Вадзім БАГАТКА,
намеснік пракурора
Ганцавіцкага раёна.
Вячаслаў БУРДЫКА,
журналіст “СП”.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Палітычныя настроі сялян Заходняй Беларусі ў сувязі з падпісаннем ліста Сталіну ў 1945 г
Подробнее Адной з першых пасляваенных грамадска-палітычных акцый савецкай улады на заходнебеларускіх землях стала падпісанне насельніцтвам краю так званага «ліста Сталіну» з удзячнасцю за


