Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кампетэнтнасць і добразычлівасць

Менавіта гэтыя якасці з’яўляюцца галоўнымі для чалавека, які выбраў сваёй прафесіяй медыцыну, лічыць выконваючая абавязкі загадчыка тэрапеўтычнага аддзялення Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Дар’я Свірская.

Цікаўлюся ў Дар’і Ігараўны, як яна сама прыйшла ў медыцыну. Гэта яе свядомы выбар? Выпадковы збег абставін? Ці, магчыма, пэўную ролю адыграў прыклад блізкіх людзей?

— Я расла не ў медыцынскай сям’і, бацькі заняты ў іншых сферах, — успамінае Дар’я. — Праўда, мая бабуля працавала галоўнай медсястрой у адной з паліклінік Гомеля. Так што прыклад бабулі таксама паўплываў на мой выбар. Але галоўнае ўсё ж — маё рашэнне. Я з дзяцінства марыла стаць доктарам — ім і стала.

Нарадзілася Дар’я ў Гомелі, там закончыла сярэднюю школу, а потым і медыцынскі ўніверсітэт. У 2012 годзе атрымала дыплом урача-тэрапеўта і па размеркаванні паехала працаваць у Рэчыцкі раён.

— Спачатку хацела быць псіхіятрам, — распавядае Дар’я Свірская. — Марыла рабіць людзей шчаслівымі. Не ведаю нават, чаму такія думкі ўзнікалі… Але потым, ужо ў час вучобы ва ўніверсітэце, зразумела, што псіхіятрыя — гэта не маё, мне бліжэй былі хваробы ўнутраных органаў. Таму на шостым курсе, калі студэнтаў размяркоўвалі па вузкіх спецыяльнасцях, я выбрала тэрапію. І да цяперашняга часу не шкадую аб сваім выбары.

У першыя хвіліны нашай размовы Дар’я Ігараўна падалася мне вельмі сур’ёзнай — ні ўсмешкі на твары. Але паступова разгаманіліся, і мая субяседніца “адтаяла”, шчыра, адкрыта ўсміхалася ў фотааб’ектыў. Асабліва, калі размова пайшла пра пацыентаў. Адчувалася, што для Дар’і Свірскай яны бы родныя дзеці, якія трапілі ў бяду.

— Галоўнае для ўрача — не яго пасада, — пераканана Дар’я Ігараўна. — На мой погляд, дзве важныя рысы павінны быць у кожным медыку: па-першае, веды, пастаянная самаадукацыя, пра сваю спецыяльнасць, пра хваробы, якія даводзіцца лячыць, неабходна ведаць усё, дылетантам у медыцыне не месца; а па-другое, добрыя адносіны да людзей, якія прыйшлі да цябе па дапамогу, у кожным хворым трэба бачыць у першую чаргу чалавека.

У Ганцавічы Дар’я Свірская трапіла, можна сказаць, выпадкова. Так лёс склаўся. Яе мужа, Івана Свірскага, які таксама скончыў Гомельскі медуніверсітэт, накіравалі па размеркаванні ў вёску Будча Ганцавіцкага раёна ўрачом-тэрапеўтам. Маладога, ініцыятыўнага спецыяліста заўважылі і ў хуткім часе запрасілі на працу ў Ганцавіцкую цэнтральную раённую бальніцу. А куды муж — туды і жонка. Іван Міхайлавіч працаваў загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення, Дар’я Ігараўна — урачом-тэрапеўтам  у гэтым жа аддзяленні. Нядаўна мужа перавялі ў паліклініку. Абавязкі загадчыка з таго часу выконвае Дар’я Ігараўна. Такая вось сямейная ракіроўка атрымалася.

— Работы хапае, — дзеліцца сваімі клопатамі Дар’я Свірская. — Хворых шмат, прычым практычна ўсе яны паступаюць у бальніцу ў запушчаным стане. Людзі да апошняга не хочуць прызнаваць сябе хворымі і не ідуць да нас, пакуль магчыма цярпець. І толькі калі хвароба добра прыцісне, тады бягуць да медыкаў. Асноўныя дыягназы пацыентаў — пнеўманія, ішэмічная хвароба сэрца і артэрыяльная гіпертэнзія. За дзень-два іх не вылечыш, патрабуецца значна больш часу. Але мы стараемся зрабіць усё магчымае, каб чалавек выпісваўся з бальніцы здаровым.

Дарэчы, даведаўся, што ў аддзяленні 58 бюджэтных ложкаў і шэсць — платных. А ў дзень візіту ў бальніцу ў тэрапіі знаходзілася… 68 пацыентаў.

— І як удаецца іх размяшчаць? — здзіўляюся.

— Неяк выкручваемся, — адказвае Дар’я Ігараўна. — Людзей жа трэба лячыць…

— Дар’я Ігараўна — выдатны ўрач і цудоўны, добразычлівы чалавек, — дзеліцца сваімі ўражаннямі адзін з пацыентаў аддзялення Мікалай Волах. — Усе пацыенты паважаюць яе.

Згадзіцеся, лепшай характарыстыкі і не прыдумаеш.

Вячаслаў БУРДЫКА.

Фота аўтара.   


Кампетэнтнасць і добразычлівасць
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях