Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

22 СНЕЖНЯ — ДЗЕНЬ ЭНЕРГЕТЫКА

Мы прымаем як належнае, што ў нашых кватэрах гарыць электрычнае святло, што ў цёмны час сутак асвятляюцца вуліцы гарадоў і вёсак, што стабільна працуюць бытавыя электрапрыборы, і ніколі не задумваемся над тым, а хто ж за гэтай звычайнасцю стаіць, хто забяспечвае стабільную дзейнасць велізарнай электрычнай гаспадаркі. І толькі калі адбываецца нейкае надзвычайнае здарэнне, раптам успамінаем: ага, ёсць жа такая служба — Ганцавіцкія раённыя электрычныя сеткі.

Сапраўды, ёсць. Ды ўявіце сабе: на ўвесь раён толькі пяцьдзясят чалавек. А ім жа трэба забяспечваць надзейнасць дзясяткаў трансфарматарных падстанцый, соцень кіламетраў ліній электраперадачы, бесперапынную падачу электраэнергіі ў жылыя дамы, на прамысловыя прадпрыемствы і жывёлагадоўчыя фермы, у школы і дзіцячыя садкі, у бальніцы і бібліятэкі… І калі ў дзейнасць гэтай адладжанай сістэмы раптам умешваецца стыхія — а такое здараецца нярэдка, — электраманцёры, нягледзячы на дождж, снег і вецер, імчацца на месца аварыі і аператыўна ліквідуюць наступствы навальніц, ураганаў, іншых стыхійных бедстваў. Гэта толькі далёкаму ад рэальнага жыцця чалавеку здаецца, што ўсё тут проста: прыехаў да трансфарматарнай падстанцыі, пакорпаўся ў ёй некалькі хвілін, нешта там падкруціў-падвярцеў і — ёсць святло!

Тысячы ганцаўчан нават не заўважылі, што ў час нядаўніх моцных снегападаў адбылося некалькі абрываў правадоў на лініях электраперадачы, асабліва тых, якія праходзяць па лясістай мясцовасці. Снег наліпаў на галіны дрэў, тыя не вытрымлівалі, ламаліся, падалі і рвалі правады. Ды не ў адным месцы, а адразу ў некалькіх. Праз лічаныя хвіліны тут ужо працавалі дзяжурныя брыгады электраманцёраў і тэрмінова ўстаранялі непаладкі.

— Кожны, хто працуе ў нашай сістэме, выдатна разумее сваю адказнасць за бесперапыннае забеспячэнне электраэнергіяй усіх падведамасных аб’ектаў, — расказвае начальнік Ганцавіцкіх раённых электрасетак Ігар Букса.

Мы едзем з ім на адзіны вытвор­чы ўчастак электрычных сетак, які знаходзіцца ў вёсцы Дзяніскавічы.

— Там дзве нашы брыгады пра­цуюць на двух важных аб’ек­тах, — тлумачыць па дарозе Ігар Сцяпанавіч. — Брыгада майстра Яў­гена Лелеса займаецца допускам работнікаў БМУ-1 да будаўніцтва лініі электраперадачы працяглас­цю дзевяць кіламетраў, якая ідзе з Дзяніскавіч у Будчу. А брыгада май­стра Уладзіміра Сарокі заканчвае абсталяванне новай трансфарма­тарнай падстанцыі ў Дзяніскавічах, якую таксама ўзводзіла БМУ-1. Ад­начасова электраманцёры займа­юцца абрэзкай небяспечных дрэў, каб яны не пашкодзілі правады ліній электраперадачы.

Яўгена Лелеса і яго паднача­леных мы засталі ў цэнтры вёскі, дзе яны займаліся тэхнічным аб­слугоўваннем адной з электраліній, якая ідзе ад дзяніскавіцкай пад­станцыі, адначасова спільвалі не­бяспечныя дрэвы. У брыгадзе разам з майстрам пяць чалавек, усе — во­пытныя, умелыя спецыялісты, ужо не адзін год шчыруюць на розных электрычных аб’ектах.

— На рэканструкцыі лініі элек­траперадачы, што ідзе на Будчу, мы працуем ужо другі месяц, — распавёў Яўген Лелес. — Акрамя таго, у абавязкі нашага ўчастка ўва­ходзіць капітальны рамонт і тэхаб­слугоўванне іншых высакавольтных  ліній і трансфарматарных пад­станцый, замена голага проваду на ізаляваны, абрэзка і валка не­бяспечных дрэў. Карацей кажучы, без справы не сядзім, работы хапае ад цямна да цямна. Элек­траманцёры свае задачы ведаюць і выдатна з імі спраўляюцца. Сам я родам з вёскі Вялікія Круговічы, у раённых электрасетках працую з 2002 года. А, напрыклад, Мікалай Зялёнка і Мікалай Карпеня ўвогу­ле старажылы — прыйшлі на прад­прыемства больш чым дваццаць гадоў таму.

Другая брыгада па рамонце трансфарматарных падстанцый і кабельных ліній, якую ўзначальвае майстар Уладзімір Сарока, займа­лася абсталяваннем новай транс­фарматарнай падстанцыі.

— З яе ўводам будзе гарантавана надзейнае энергазабеспячэнне вёскі Дзяніскавічы, а таксама падключым вулічнае асвятленне, — расказвае Уладзімір Фёдаравіч. — Хлопцы ста­раюцца, асабліва дзяніскаўцы Ана­толь Дзенісеня і Сяргей Галуза. І гэта зразумела — усё ж на сваёй малой радзіме працуюць. Таму і шчыруюць, каб потым перад зем­лякамі не было сорамна.

Вяртаемся ў райцэнтр ужо ў прыцемках. Па дарозе Ігар Букса падзяліўся яшчэ адной навіной з жыцця калектыву:

— Не толькі вытворчасцю жы­вём. На прадпрыемстве створа­ны добрыя ўмовы і для занят­каў спортам. І тут ёсць неблагія вынікі. Учора, напры­клад, нашы валейбалі­сты ўдала выступілі на чэмпіянаце філіяла Ба­ранавіцкія электрычныя сеткі РУП “Брэстэнер­га” . Усяго ў ім прымалі ўдзел сем каманд. Ган­цаўчане занялі першае месца. А заўтра там жа адбудзецца чэмпіянат па футболе. Спадзяём­ся таксама на ўдачу. І карыстаючыся моман­там, хачу ад усёй душы павіншаваць работнікаў Ганцавіцкіх раённых электрасетак, іх родных і блізкіх, ветэранаў прад­прыемства з прафесій­ным святам — Днём энергетыка, пажадаць усім моцнага здароўя, бадзёрага настрою, но­вых поспехаў у працы, шчасця і радасці!

Вячаслаў БУРДЫКА.


22 СНЕЖНЯ — ДЗЕНЬ ЭНЕРГЕТЫКА
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях