Як абараніцца ад менінгіту
Памыляюцца тыя, хто лічыць, што менінгіт можна падхапіць, калі не апрануць зімой шапку. Канечне, галаўны ўбор у халады неабходны, але ж прычына хваробы — вірусы і бактэрыі. Усё ж пераахалоджання трэба пазбягаць, каб не справакаваць аслабленне імунітэту.
Галоўнае правіла пры менінгіце — тэрміновая шпіталізацыя. Без своечасовай медыцынскай дапамогі хворы можа пазбавіцца слыху або зроку, нават загінуць.
Найбольш частымі сімптомамі менінгіту з’яўляюцца павышэнне тэмпературы цела, вельмі моцны галаўны боль, ірвота, боль у вачах, пасіненне насагубнага трохвугольніка, неўспрымальнасць яркага святла і моцных гукаў. Таксама могуць узнікаць скаванасць мышцаў шыі (хворы не можа дацягнуцца падбародкам да ключыцы), санлівасць, сып на скуры, боль у суставах або мышцах, сутаргі, у цяжкіх выпадках — галюцынацыі, страта прытомнасці.
Прычыны. На менінгіт (запаленне мазгавых абалонак) часцей хварэюць дзеці, асабліва да 5 гадоў, — яны складаюць 70 працэнтаў захварэўшых.
Менінгіт бывае вірусным і бактэрыяльным, рэдка яго развіццё выклікаюць грыбкі і прасцейшыя. Вірусны мае вялікую колькасць узбуджальнікаў і сустракаецца часцей, але, як правіла, лягчэй вылечваецца.
У бактэрыяльнага (гнойнага) менінгіту ўзбуджальнікаў таксама нямала. Сярод іх — менінгакокі, пнеўмакокі, гемафільная палачка тыпу b, стрэптакокавыя бактэрыі групы Б. Такі від захворвання мае больш выражаныя сімптомы і прыводзіць да небяспечных ускладненняў.
Менінгіт можа развівацца і паўторна, як ускладненне, якое ўзнікла ў выніку іншай хваробы, напрыклад, эпідэмічнага паратыту (свінкі), туберкулёзу, клешчавога энцэфаліту, хваробы Лайма, энтэравіруснай інфекцыі, сіфілісу.
Заразіцца менінгітам можна рознымі шляхамі. Напрыклад, паветрана-кропельным. Нярэдка дзеці падхопліваюць менінгіт праз брудныя рукі. Узбуджальнік інфекцыі можа ўтрымлівацца ў вадзе і прадуктах харчавання.
Прафілактыка. Лепшая ахова — прышчэпкі ад пнеўмакокавай, гемафільнай і менінгакокавай інфекцый, іншых захворванняў, якія могуць выклікаць запаленне мазгавых абалонак. Таксама неабходна з ранняга ўзросту прывучаць дзяцей да гігіены, заўсёды мыць рукі пасля наведвання туалета і прагулкі, перад ежай.
Пажадана пазбягаць кантактаў з хворымі. Асабліва засцерагаць маленькіх дзяцей — ва ўзросце да 9 месяцаў, паколькі прышчэпка ад менінгакокавай інфекцыі робіцца не раней за гэты ўзрост.
Ну, і, канечне, неабходна павышаць імунітэт дзіцяці: наладзіць правільнае харчаванне, багатае бялкамі і вітамінамі, загартоўваць арганізм і занімацца фізкультурай.
Дапамога. Асноўнае правіла, якое дапамагае папярэдзіць небяспечныя, а часам і фатальныя наступствы хваробы, — як можна хутчэй звярнуцца да ўрача. Большасць сімптомаў менінгіту лёгка зблытаць з сімптомамі грыпу і ВРВІ. Гэта небяспечнае захворванне можа працякаць нетыпічна. Занепакоіць павінны такія сімптомы:
манатонны плач у груднічка, выбуханне цемечка на фоне павышанай тэмпературы;
млоснасць, ірвота;
любы сып пры павышанай тэмпературы;
сутаргі мышцаў;
вельмі моцны галаўны боль, які ўзнік на фоне высокай тэмпературы або якога-небудзь інфекцыйнага захворвання (грып, свінка, вятранка, адзёр, энтэравірус, герпес);
блытаніна або страта прытомнасці.
Нават пры самым малым падазрэнні на хваробу неабходна выклікаць хуткую дапамогу. Ні ў якім разе не адмаўляйцеся ад шпіталізацыі! У стацыянары бальніцы правядуць дэталёвае абследаванне дзіцяці, арганізуюць найбольш эфектыўнае ўнутрывеннае лячэнне. Усё гэта паскорыць працэс выздараўлення і дазволіць папярэдзіць ускладненні.
Аляксандр ЗУЙКЕВІЧ,
памочнік урача-
эпідэміёлага
Ганцавіцкага
раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Парковка аэропорта Минск-2
Подробнее Как заехать на бесплатную парковку аэропорта Минск-2. Условия бесплатного въезда. Где находятся платные и бесплатные парковки?


