Калядны тыдзень
Мінулы тыдзень у Ганцавіцкім раённым доме рамёстваў быў насычаны на мерапрыемствы. Гэта невыпадкова, таму што наступаюць чароўныя калядныя дні – час чакання цудаў, сюрпрызаў і падарункаў. Але можна не толькі чакаць, але і самім ствараць цуд!
Пад такім дэвізам народны клуб майстроў “Багач” арганізаваў майстар-клас па стварэнні навагодняй паштоўкі ў стылі выцінанкі для маладых інвалідаў і іх бацькоў. Майстар-клас праводзіла майстар Дома рамёстваў Вольга Івановіч. Спачатку яна пазнаёміла прысутных з гісторыяй паходжання выцінанкі, матэрыяламі і тэхналогіяй выраба, асноўнымі этапамі яе выканання. Пасля чаго ўдзельнікі мерапрыемства самі паспрабавалі выразаць нарыхтоўкі з паперы (навагоднюю ялінку, анёла і сімвал 2018 года – сабаку) для будучай паштоўкі. Калі ўсе нарыхтоўкі былі выразаныя, ўдзельнікі аформілі віншавальныя паштоўкі з надпісамі “З Калядамі і Новым годам”! Выраб паштоўкі-выцінанкі стварыў навагодні настрой, з’явіўся добрым самаробным падарункам, а таксама садзейнічаў выхаванню цікавасці да беларускіх народных рамёстваў.
Яшчэ адным мерапрыемствам, якое арганізваў народны клуб майстроў “Багач” на мінулым тыдні, стаў майстар-клас па пляценні з папяровых трубачак для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання грамадзян сталага ўзросту ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”, на якім прысутныя змаглі зрабіць сімвал Калядаў – казу з зоркай. Майстар-клас праводзіла майстар Наталля Юрава, якая працуе выхавальнікам дашкольнай установы Яслі-сад №5 г. Ганцавічы. Спачатку яна расказала, з якой паперы рабіць трубачкі, чым іх фарбаваць, як сушыць. Пасля чаго, усе разам паспрабавалі накруціць трубачак і навучыліся плясці казу з зоркай. Пляценне з газетных трубачак – вельмі займальны і карысны занятак, які вельмі спадабаўся ўдзельнікам майстар-класа. Кожны змог зрабіць сабе падарунак да надыходзячых Каляд і добра правесці час.
Завяршыўся перадкалядны тыдзень адкрыццём выставы-конкурсу “Цуд на Каляды”, на якой прадстаўлена 45 конкурсных работ з усяго раёна ў розных намінацыях: “Калядны малюнак”, “Калядная зорка”, “Калядная маска” і “Калядная кампазіцыя”. Падчас мерапрыемства госці акунуліся ў чароўную калядную атмасферу, даведаліся пра асноўныя традыцыі святкавання Каляд на Беларусі, узгадалі пра калядныя звычаі, якія захаваліся і да нашага часу. Сапраўдная чароўная атмасфера склалася дзякуючы выступленню ўзорнага ансамбля народных духавых інструментаў “Дударыкі” ДУА “Ганцавіцкая дзіцячая школа мастацтваў”.
Падчас мерапрыемства адбылась прэзентацыя традыцыйнага беларускага лялечнага тэатра Батлейка, якую падрыхтавалі супрацоўнікі раённага Дома рамёстваў. Прысутныя, як дзеці, так і дарослыя, з захапленнем глядзелі каляднае прадстаўленне “Цар Ірад”, у аснову якога пакладзена біблейская гісторыя аб нараджэнні Хрыста. Дзеянне п’есы суправаджалася цудоўнай музыкай, якую стваралі дудка і цымбалы.
На прыканцы мерапрыемства ўдзельнікі змаглі прыняць удзел у майстар-класах па саломапляценні і выцінанцы. Майстар-клас па вырабе саламянага павука ў выглядзе каляднай зоркі правяла дырэктар Дома народнай творчасці в.Ганцавічы Валянціна Занька. Падчас майстар-класа прысутныя даведаліся пра гісторыю саламянага павука і яго сакральным сэнсе і самі паспрабавалі яго зрабіць і ўпрыгожыць.
Калядная пара адкрыта – чароўная і вясёлая! Запрашаем на Каляды ў Дом рамёстваў, дзе кожны даведаецца пра Каляды, Новы год і Раство! Пазнаёміцца з традыцыйным беларускім лялечным тэатрам, паглядзіць батлеечнае прадстаўленне “Цар Ірад”. У праграме майстар-класы і гульні для розных узростаў. Будзе цікава і дзецям, і дарослым! Чакаем! З надыходзячымі святамі! Запіс па тэлефоне 2-21-48. Кошт 1 рубель 50 капеек.
Наталля БІЛІМАВА,
малодші навуковы супрацоўнік раёнага Дома рамёстваў.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Парковка аэропорта Минск-2
Подробнее Как заехать на бесплатную парковку аэропорта Минск-2. Условия бесплатного въезда. Где находятся платные и бесплатные парковки?


