Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Нашы — у зборнай вобласці

12 — 13 снежня ў Мінску праходзіў фінал спартыўна-масавага рэспубліканскага праекта “300 талентаў для Каралевы”.

Спаборніцтвы праходзілі ў лёгкаатлетычным манежы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры з мэтай адбору і прыцягнення найбольш таленавітых і здольных да заняткаў лёгкай атлетыкай дзяцей і падлеткаў. На ўдзел у праекце было заяўлена 6 каманд з абласных цэнтраў і каманда з г. Мінска. У склад зборнай Брэсцкай вобласці ўвайшлі 42 вучні другіх — чацвёртых класаў, якія паспяхова прайшлі тры спаборніцкія этапы. У іх ліку і два прадстаўнікі з Ганцавіцкага раёна — вучаніца 2 “Б” класа СШ № 3 г. Ганцавічы Дар’я Бабіч і вучань 4 класа Люсінскага дзіцячага сада — сярэдняй школы імя Я. Коласа Уладзіслаў Мацукевіч.

Праграма спаборніцтваў уключала чатыры спартыўныя дысцыпліны: бар’ерны бег, эстафета 8х50 м, кіданне мяча на каленях з-за галавы і скачкі на скакалцы.

У фінальным этапе спаборніцтваў прынялі ўдзел старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі і прэзідэнт Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Свен Арнэ Хансэн, які другі год запар прыязджае ў Беларусь на фінал “300 талентаў для Каралевы”. Спартыўныя кіраўнікі выказалі ўпэўненасць, што сярод юных удзельнікаў ёсць нямала тых, хто ў будучым можа стаць чэмпіёнам свету і Алімпійскіх гульняў.

На працягу ўсяго форуму рабят падтрымлівалі славутыя беларускія спартсмены-лёгкаатлеты Яніна Правалінская-Карольчык, Таццяна Лядоўская, Вольга Мазуронак і Максім Недасекаў.

Для нашых рабят гэта першыя спаборніцтвы рэспубліканскага ўзроўню. Яны дастойна выступілі ў трох спартыўных дысцыплінах і прынеслі ў скарбонку каманды ачкі. Кожны ўдзельнік атрымаў медаль і  сертыфікат удзельніка спаборніцтваў. Акрамя таго, ім былі ўручаны імянныя спартыўныя дзённікі, салодкія прызы, мяккія цацкі, канструктары “Лега”, а таксама рукзакі са спартыўнай формай. Бацькі рабят і настаўнікі фізічнай культуры і здароўя адзначаны падзячнымі пісьмамі.

Кацярына КАЗАК,

настаўнік фізічнай культуры і здароўя ДУА “СШ № 3 г. Ганцавічы”.

НА ЗДЫМКУ: у ліку ўзнагароджаных — Дар’я Бабіч.

Фота аўтара.


Нашы — у зборнай вобласці
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях