Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Як атрымаць субсідыю на адкрыццё бізнесу

Па даных аддзела па працы і занятасці Ганцавіцка­га райвыканкама, за 9 месяцаў 2017 года ў Ганцавічах выдадзены 3 субсідыі на агульную суму 8422,35 ру­бля. Пачынаючыя прадпрымальнікі вырашылі адкрыць два аб’екты рознічнага гандлю і адну цырульню.

У цэлым у студзені — верасні ў Ганцавіцкім раёне пры садзейнічанні службы занятасці былі працаўладкаваны 599 чалавек, у тым ліку 388 беспрацоўных. На 1 кастрычніка ў рэгіёне зарэ­гістравана 56 беспрацоўных грамадзян. Іх коль­касць у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года скарацілася амаль удвая (2016 год — 113 ча­лавек). Беспрацоўным, якія не маюць прафесіі або страцілі кваліфікацыю, прапануюцца прафесій­ная падрыхтоўка, перападрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі больш чым па 40 запатрабаваных на рынку працы прафесіях і спецыяльнасцях. За дзевяць месяцаў магчымасцю прайсці навучанне скарысталіся 23 жыхары Ганцаўшчыны.

Для тых жа, хто да гэтага часу ў пошуку пра­цы, створаны агульнарэспубліканскі банк вакансій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспу­блікі Беларусь, які дазваляе атрымліваць звесткі аб наяўнасці вакансій як у цэлым па рэспубліцы, так і па кожным рэгіёне або населеным пункце па­асобку. У тым ліку і па Ганцавічах. Даныя на пар­тале штодня абнаўляюцца. На сённяшні дзень там размешчаны больш за 50 тысяч вакансій.

Як атрымаць субсідыю на адкрыццё бізнесу?

Субсідыю выдае Дзяржаўная служба занятасці насельніцтва пры ўмове, што чалавек з’яўляецца афіцыйна беспрацоўным. Можна разлічваць на гэ­тыя сродкі, калі беспрацоўны адкрывае ІП, збіра­ецца аказваць паслугі ў сферы аграэкатурызму, арганізуе рамесніцкую майстэрню.

На што можна выдаткаваць субсідыю?

На набыццё абсталявання, тэхнікі, інструмен­таў, сыравіны, матэрыялаў. Можна з гэтых срод­каў аплаціць паслугі і пакрыць любыя страты, звя­заныя з вядзеннем бізнесу.

На якую суму можна разлічваць?

3951 рубель 40 капеек — для беспрацоўных, чыя прадпрымальніцкая дзейнасць будзе звязана з укара­неннем вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак.

2963 рублі 55 капеек — для беспрацоўных, зарэгістраваных па месцы жыхарства ў малых га­радах і раёнах з высокай напружанасцю на рынку працы, а таксама ў сельскіх населеных пунктах.

2173 рублі 27 капеек — ва ўсіх выпадках, акра­мя названых вышэй.

Для таго, каб атрымаць гэтыя грошы, трэба звярнуцца ў аддзел працаўладкавання па месцы жыхарства і напісаць заяву на субсідыю. Прыклас­ці бізнес-план для абгрунтавання эфектыўнасці бізнесу. На працягу трох дзён служба занятасці павінна даць адказ.

Важна! Калі чалавек ужо атрымліваў субсідыю або закрыў іншы бізнес менш за год таму, то суб­сідыю яму не дадуць.

Абавязацельствы пасля атрымання субсі­дыі: у першы год пасля рэгістрацыі весці бізнес не менш за 6 месяцаў. Пры незахаванні ўмовы давядзецца вярнуць грошы дзяржаве. Неабходна даваць справаздачу аб выдаткаваных грошах на працягу 3 месяцаў пасля рэгістрацыі бізнесу. Калі не даваць справаздачу або выдаткаваць грошы не на зарэгістраваны бізнес, то давядзецца вярнуць усю субсідыю і заплаціць штраф.

Падрыхтавала

Ксенія ЛУЦКО.


Як атрымаць субсідыю на адкрыццё бізнесу
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях