Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Небяспеку тоіць галалёд

У зімні перыяд, асабліва ў час галалёдзіцы, значна павялічваецца колькасць вулічных траўмаў, звязаных з падзеннем. То плюсавая тэмпература паветра, то маразы выклікаюць утварэнне на тратуарах і дарогах галалёду і наледзі.

Па статыстычных даных, “зімні траўматызм” складае да 15 працэнтаў захворваемасці з часовай непрацаздольнасцю. Найбольш часта сустракаюцца пераломы прамянёвай косці, шчыкалатак і ключыцы, удары плечавой косці, пераломы касцей галёнкі і пашкоджанне звязачнага апарату галёнкаступнёвых і каленных суставаў, чэрапна-мазгавыя траўмы.

Нярэдка сур’ёзныя пашкоджанні атрымліваюць пажылыя людзі. З-за ўзроставых асаблівасцей шкілета нават невялікі ўдар можа выклікаць у іх пералом  (часцей за ўсё пазваночніка і шыйкі бядра).

Што выклікае

траўматызм

Частая прычына галалёдных траўмаў — спешка. Многія проста не заўважаюць ільда, прыцярушанага снегам, у выніку чаго падаюць і атрымліваюць розныя траўмы. Найбольш траўманебяспечнымі месцамі з’яўляюцца абледзянелая тратуарная плітка, прыступкі пад’ездаў.  Акрамя таго, значная колькасць траўмаў адбываецца ў грамадскім транспарце —  пры ўваходзе ў аўтобус і выхадзе з яго.

Дзеці таксама знаходзяцца ў групе рызыкі. Нярэдка можна заўважыць, як яны з разбегу катаюцца па слізкаму льду або спускаюцца з горкі. У выніку атрымліваюць удары, а часам і розныя траўмы.

Даволі часта “галалёдныя” пераломы сустракаюцца і ў людзей, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення. Ужыванне спіртных напіткаў прыводзіць да аслаблення тонусу мышцаў. Больш таго, знаходзячыся “пад градусам”, чалавек, нават пры сур’ёзнай траўме, можа нейкі час ігнараваць боль і своечасова не звяртацца да ўрача.

Як папярэдзіць траўмы

Для папярэджвання “зімняга траўматызму” неабходна выконваць простыя правілы.

Правільна выбірайце абутак. Пажадана набываць абутак з глыбокім малюнкам пратэктара, элементы якога накіраваны ў розныя бакі, з матэрыялам падэшвы — тэрмаэластапластам (а не з поліўрэтану, які на марозе вельмі слізгаціць). На падэшву слізкіх ботаў або чаравікоў можна прыклеіць кавалкі наждачнай паперы. Зусім просты варыянт — лейкапластыр. Хопіць яго ненадоўга, але ён дапаможа забяспечыць устойлівасць нават у самы моцны галалёд.

Прадстаўніцам прыгожага полу ў “слізкае” надвор’е лепей адмовіцца ад абцасаў: чым большая плошча дакранання падэшвы да зямлі, тым лепш. Менавіта таму ступаць у галалёд належыць адразу ўсёй ступнёй. Перамяшчацца неабходна не спяшаючыся, дробным крокам. Ногі павінны быць расслаблены, цэнтр цяжару змешчаны крыху наперад. У руках, па магчымасці, пажадана нічога не несці і не трымаць у кішэнях рукі — яны дапамагаюць захоўваць раўнавагу.

Правільна падайце. Пры падзенні пастарайцеся прысесці (змяншаецца вышыня падзення), згрупавацца (прыцягнуць падбародак да грудзі, прыціснуць локці да бакоў, кісці рук — да жывата). Падзенне на выпрамленыя рукі практычна заўсёды заканчваецца траўмамі — пераломамі, вывіхамі або разрывам звязак.

Калі падаеце на слізкай лесвіцы, пастарайцеся абараніць твар і галаву рукамі. У выніку падзення на спіну прыціскайце падбародак да грудзі, а рукі шырока раскідвайце. Гэта дапаможа засцерагчыся ад чэрапна-мазгавой траўмы. Згубілі раўнавагу? Неабходна згрупавацца і зрабіць паварот убок. У гэтым выпадку ўдар прыйдзецца на бакавую паверхню цела.

Можна паўтараць такія практыкаванні ў дамашніх умовах, каб сфарміраваць мышачную памяць. Ідучы па вуліцы, асабліва ў “галалёдныя” дні, кантралюйце кожны свой крок.

Першая дапамога

пры траўміраванні

Холад і спакой — першая дапамога пры ўсіх траўмах. Пад спакоем разумеецца становішча траўміраванай канечнасці без руху. Фіксаваць неабходна пашкоджаны сустаў або два сумежныя з месцам пералому. Гэта значыць, зафіксаваць трэба руку або нагу, каб яны заставаліся без руху. Тым самым вы папярэдзіце далейшае траўміраванне. Дарэчы, такім чынам змяншаецца і болевы сіндром.

Холад забяспечвае спазму сасудаў, змяншэнне ацёку і траўматызацыі мяккіх тканак. Таксама ён змяншае болевы сіндром.

Пасля аказання першай дапамогі пацярпелага неабходна транспартаваць у медыцынскую ўстанову для аказання прафесійнай дапамогі.

Вельмі важна, выходзячы на вуліцу, ацэньваць кожны свой крок і памятаць, што абачнасць і ўважлівасць — лепшая прафілактыка траўматызму.

Алёна МУХА,

памочнік  урача-

паразітолага Ганцавіцкага раённага цэнтра гігіены

і эпідэміялогіі.


Небяспеку тоіць галалёд
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях