Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З 7 па 17 снежня на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, у тым ліку і ў Ганцавіцкім раёне, праводзіцца прафілактычная акцыя “Апошняе папярэджанне”

Адным з важных рычагоў уздзеяння на правапарушальнікаў стаў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”, які ўступіў у дзеянне яшчэ 16 красавіка 2014 года. У адпаведнасці з артыкулам 23 гэтага закона, мерамі індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў сярод іншых з’яўляюцца прафілактычны ўлік і абароннае прадпісанне. Што гэта такое?

Прафілактычны ўлік — назіранне за паводзінамі грамадзяніна, у адносінах да якога прынята рашэнне аб ажыццяўленні прафілактычнага ўліку з мэтай папярэджання з яго боку падрыхтоўкі ці здзяйснення правапарушэння і аказання на яго прафілактычнага ўздзеяння.

Абароннае прадпісанне — устанаўленне грамадзяніну, які здзейсніў гвалт у сям’і, абмежаванняў на здзяйсненне пэўных дзеянняў.

У прыватнасці, такому грамадзяніну забараняецца:  высвятляць месца знаходжання людзей, якія пацярпелі ад гвалту ў сям’і;  наведваць іх, калі тыя жывуць асобна; мець зносіны з імі, у тым ліку па тэлефоне ці праз інтэрнэт.

Абаронным прадпісаннем можна абавязаць грамадзяніна, які здзейсніў гвалт у сям’і, часова пакінуць памяшканне, дзе ён жыў разам з пацярпелым ад яго дзеянняў, на тэрмін ад 3 да 30 сутак.

Грамадзяне, у адносінах да якіх ажыццяўляецца індывідуальная прафілактыка правапарушэнняў (прафілактычны ўлік ці абароннае прадпісанне), абавязаны: своечасова прыбыць па выкліку службовых асоб органаў аховы правапарадку; удзельнічаць у прафілактычных мерапрыемствах, якія праводзяцца адпаведнымі ўпаўнаважанымі суб’ектамі прафілактыкі; не парушаць забароны, выконваць абавязкі, якія зафіксаваны ў абаронных прадпісаннях, а таксама выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя заканадаўствам.

А што атрымліваецца на практыцы? У 2017 годзе ў Ганцавіцкім раёне абаронныя прадпісанні былі вынесены 23 асобам, якія сістэматычна здзяйснялі адміністрацыйныя правапарушэнні ў сваіх сем’ях. 10 з іх парушылі і абмежаванні абаронных прадпісанняў, за што былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. 29 грамадзян прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за няяўку для ўдзелу ў прафілактычных мерапрыемствах.

Варта заўважыць, што ў адпаведнасці з рашэннем Ганцавіцкага райвыканкама “Аб бязвыплатнай перадачы ў камунальную ўласнасць Ганцавіцкага раёна жылога памяшкання прыватнага жылога фонду і яго браніраванні” для часовага знаходжання грамадзян, у адносінах да якіх вынесена абароннае прадпісанне, забраніравана кватэра № 4 у доме № 26 па вул. Чырвонаармейскай у г. Ганцавічы, замацаваная на праве гаспадарчага вядзення за Ганцавіцкай РЖКГ. Жылое памяшканне выдзяляецца на платнай аснове грамадзянам, якім вынесена абароннае прадпісанне. Для гэтага ім неабходна звярнуцца з пісьмовай заявай у Ганцавіцкую РЖКГ.

Міліцыя нагадвае, што беспакаранасць — найбольш магутны фактар, які правакуе і стымулюе гвалт. У 95 працэнтах выпадкаў, калі гвалт ужо меў месца, ён паўтараецца. Таму калі ў вашай сям’і адбыўся гвалт у любых яго праявах, звяртайцеся па дапамогу ў раённы аддзел унутраных спраў.

Акрамя таго, дапамогу ахвярам сямейнага гвалту аказвае Ганцавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (тэлефон 6-40-45). Гэты цэнтр можа прапанаваць наступныя віды дапамогі: псіхалагічную кансультацыю ахвяры сямейнага гвалту і яе блізкім; садзейнічанне ў атрыманні і афармленні ўсіх відаў ільгот і гарантый, прадугледжаных заканадаўствам; кансультацыйна-інфармацыйныя паслугі; сацыяльна-прававую дапамогу (кансультацыя юрыста і г.д.).

Адзначым, што ўсе паслугі ТЦСАН прадастаўляюцца бясплатна.

Аддзяленне аховы

правапарадку

і прафілактыкі

Ганцавіцкага РАУС.


З 7 па 17 снежня на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, у тым ліку і ў Ганцавіцкім раёне, праводзіцца прафілактычная акцыя “Апошняе папярэджанне”
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях