ЛЕС БЫЎ, ЁСЦЬ І БУДЗЕ, або Пра тое, як прайшоў сход грамадзян у Люсіне
5 снежня бягучага года ў аграгарадку Люсіна прайшоў сход грамадзян. На яго прыйшлі каля дваццаці чалавек, жыхароў аграгарадка, прыехалі прадстаўнікі ўлады — старшыня Баранавіцкага камітэта дзяржаўнага кантролю Алег Данілаў, кіраўнік раёна Уладзімір Бялоў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Дрозд, намеснік старшыні райвыканкама Артур Грыгаран, начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрый Шапель, выконваючы абавязкі дырэктара лясгаса Уладзімір Лагвіновіч.
Чым жа была выклікана арганізацыя мясцовай уладай незапланаванага сходу ў Люсіне? Яшчэ на пачатку года актывісты па ахове лесу сабралі подпісы з патрабаваннем спыніць суцэльную высечку лесу ў радыусе 5 кіламетраў ад вёскі. Такіх знайшлося 115 чалавек. Лісты-патрабаванні разляцеліся да розных адрасатаў, пачынаючы ад Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і заканчваючы Камітэтам дзяржаўнага кантролю. Пасля дэталёвага вывучэння пытання Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь было рэкамендавана прыпыніць высечку лесу. Некаторы час яна на самай справе не вялася. Аднак потым работы прадоўжыліся, і толькі з-за таго, што былі выяўлены новыя ачагі паражэння лесу жуком-караедам. І тады жыхары аграгарадка зноў узнавілі сваю барацьбу за лес. Яны сабралі дадаткова матэрыялы, падмацавалі іх “старымі” подпісамі і накіравалі ў Камітэт дзяржаўнага кантролю.
На вялікі жаль, тых, хто падпісаўся ў паперах, у актавай зале сельскага Дома культуры сабралася няшмат. Аднак пяць-сем чалавек актыўна ўключыліся ў дыялог з прадстаўнікамі ўлады, смела спрачаліся, даказваючы сваю праўду.
На найбольшую частку пытанняў даваў кампетэнтныя адказы выконваючы абавязкі дырэктара лясгаса Уладзімір Лагвіновіч. Змястоўна, з добрым веданнем справы ён расказаў пра тэрміновае выразанне лесу каля вёскі Люсіна з-за пашкоджання сасны і елкі жуком-караедам, пра высечку і спальванне рэшткаў хворых дрэў, пра ўзнаўленне лесу ў месцах суцэльнай высечкі праз пасадку маладых лясных культур.
— Адзіны спосаб барацьбы з караедам, — даказваў на працягу ўсёй размовы Уладзімір Паўлавіч, — высечка дрэў і спальванне іх рэшткаў.
Найбольш актыўным на сходзе быў Уладзімір Рылка. Па ўсім было відаць, што менавіта ён ініцыіраваў акцыю па ахове лесу ў наваколлях Люсіна. Ва ўсіх пастаўленых ім пытаннях скразной лініяй праходзіла думка: ці будзе пакінуты лес нашчадкам, ці не знішчаць яго ў працэсе барацьбы з захворваннямі дрэў і нарыхтовак?
— Лес быў, ёсць і будзе, — з цвёрдай упэўненасцю ў гэтым канстатаваў Уладзімір Лагвіновіч. — Усё пад кантролем!
Надзвычай сур’ёзны дыялог з жыхарамі вёскі па вынесенаму для праверкі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю вёў Алег Данілаў. У яго прамове прагучала думка, што дэталёвы аналіз дакументаў пакуль што не дае падстаў для таго, каб гаварыць пра незаконныя дзеянні з боку Ганцавіцкага лясгаса. Аднак кропка ў гэтай справе не пастаўлена, і калі ў КДК паступіў зварот грамадзян, праверка будзе праведзена.
Сход грамадзян аграгарадка Люсіна не абмежаваўся толькі пытаннямі аховы лесу. Некаторых цікавілі пытанні працаўладкавання, стварэння новых працоўных месцаў, утрымання пенсіянераў на “дэфіцытных” пасадах. Адказы на гэтыя пытанні даваў кіраўнік раёна Уладзімір Бялоў, асобным ён гарантаваў працаўладкаванне. Напрыканцы сходу Уладзімір Уладзіміравіч рэзюмаваў:
— Вы не думайце, што ўлада ад вас адгароджваецца. Праводзяцца “прамыя тэлефонныя лініі”, вядуцца прыёмы грамадзян, ладзяцца самыя розныя формы сустрэч улады з жыхарамі горада і раёна. Звяртайцеся. Лічу, што невырашальных пытанняў няма.
Галіна ПУПАЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Онлайн казино с моментальным выводом: ТОП заведений с быстрым кэшаутом
Подробнее Пользователи готовы рисковать своими средствами, когда уверены в честном отношении. Поэтому онлайн казино с моментальным выводом денег, можно отнести к категории честных и надежных, а значит стоит


