“РАНС” — зноў чэмпіён
2 і 3 снежня спартыўная зала райаграсэрвісу стала пляцоўкай бескампраміснай барацьбы, сапраўдных эмоцый і перажыванняў. У гэтыя дні тут праходзіла чарговае першынство раёна па валейболе.
Сёлета ўдзел у спаборніцтвах прынялі шэсць мацнейшых каманд Ганцаўшчыны, якія былі падзелены на дзве групы. У адну з іх увайшлі каманды райаддзела па надзвычайных сітуацыях (“РАНС”), прадпрыемства меліярацыйных сістэм (“Меліяратар”) і аматары валейбола з Ганцавіч (“Альянс”). Другую групу склалі валейбалісты камбіната панэльнага домабудавання (“КПД”), раённай жыллёва-камунальнай гаспадаркі (“РЖКГ”) і юныя спартсмены са спартыўнай школы (“СДЮШАР”).
У суботу прайшлі гульні групавога этапа. Пасля першых сустрэч стала відавочна, што безумоўнымі фаварытамі турніру з’яўляюцца валейбалісты “РАНС” і “КПД”. Менавіта гэтыя каманды ўпэўнена занялі першыя месцы ў сваіх групах. А вось за другое месца, якое давала магчымасць трапіць у паўфінал і пазмагацца за медалі, у абедзвюх групах разгарнулася сапраўдная барацьба. Асабліва не пакінула раўнадушнымі гледачоў сустрэча паміж камандамі “СДЮШАР” і “РЖКГ”. Валейбалісты камунгаса перамаглі ў першай партыі і ўпэўнена крочылі да перамогі ў другой. Калі лік стаў 24:19 на карысць каманды “РЖКГ”, многім падалося, што гульня скончылася. Аднак юныя валейбалісты “СДЮШАР” пад кіраўніцтвам свайго гуляючага трэнера Дзмітрыя Турко не толькі здолелі зраўняць лік, але і атрымалі перамогу ў партыі! Пасля такога цудоўнага поспеху каманду “СДЮШАР” было ўжо не спыніць, і ў рашаючай партыі мацнейшымі аказаліся менавіта рабяты са спартыўнай школы. У другой групе каманда “Альянс” у даволі цікавым і напружаным матчы перамагла валейбалістаў “Меліяратара” і таксама атрымала пуцёўку ў паўфінал.
У нядзелю прайшлі паўфінальныя матчы і сустрэчы за выніковыя месцы. У паўфіналах не было роўных фаварытам — валейбалістам “РАНС” і “КПД”, якія з аднолькавым лікам (2:0) перамаглі адпаведна “ДЮСШ” і “Альянс”.
У матчы за пятае месца сустракаліся каманды “Меліяратар” і “РЖКГ”, у якім перамога з лікам 2:0 дасталася камандзе камунгаса.
Зусім крыху не хапіла камандзе “СДЮШАР”, каб заняць прызавое месца. Рабяты са спартыўнай школы ва ўпартай барацьбе ўсё ж саступілі больш вопытнай камандзе “Альянс” з лікам 0:2.
Фінальны матч, у якім сустрэліся мацнейшыя каманды Ганцаўшчыны, з нецярпеннем чакалі многія прыхільнікі валейбола. Аднак сапраўднай барацьбы не атрымалася. Каманда “РАНС” дзейнічала больш упэўнена, зладжана і атрымала ўпэўненую перамогу з лікам 3:0. Толькі ў трэцяй партыі валейбалісты “КПД” былі блізкія да таго, каб перамагчы, аднак нявымушаныя памылкі ў рашаючыя хвіліны сустрэчы перакрэслілі ўсё тое, што каманда здабыла дагэтуль.
Пасля сустрэчы сваімі ўражаннямі аб чэмпіянаце падзяліўся адзін з лідараў каманды “РАНС” Дзяніс Коўш:
— Дзякуй арганізатарам за такі цудоўны турнір і балельшчыкам, якія два дні, з першых і да апошніх хвілін, падтрымлівалі свае каманды. Чэмпіянат атрымаўся вельмі цікавым і захапляльным і прайшоў у цудоўнай сяброўскай атмасферы. Усе сапернікі прадэманстравалі неблагі ўзровень і выглядалі дастойна. Фінал, нягледзячы на лік 3:0, атрымаўся напружаным. Хочацца сказаць дзякуй сапернікам з каманды “КПД”, а таксама рабятам са сваёй каманды, якія ў рашаючыя хвіліны сустрэчы праявілі сапраўдны характар і майстэрства.
Такім чынам, ужо другі год запар чэмпіёнам раёна па валейболе стала каманда “РАНС”. Пасля заканчэння фінальнай сустрэчы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання. Прызёры атрымалі медалі, а каманда-пераможца яшчэ і ганаровы кубак. Таксама сувенірамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама былі ўзнагароджаны лепшыя гульцы турніру.
Лепшы гулец — Арцём Караткоў (“КПД”).
Лепшыя па пазіцыях — Аляксандр Жалезны, Аляксандр Крывапуст, Віталь Пуцяты (усе — “РАНС”), Кірыл Барай (“СДЮШАР”).
Адкрыццё турніру — Аляксей Махцей (“СДЮШАР”).
Уладзімір ЗАНЬКА.
НА ЗДЫМКУ: каманда “РАНС” пасля цырымоніі ўзнагароджвання.
Фота аўтара.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Онлайн казино с моментальным выводом: ТОП заведений с быстрым кэшаутом
Подробнее Пользователи готовы рисковать своими средствами, когда уверены в честном отношении. Поэтому онлайн казино с моментальным выводом денег, можно отнести к категории честных и надежных, а значит стоит


