Сельскі бізнес: можна працаваць эфектыўна
Зніжэнне падаткаў і іншыя прэферэнцыі атрымаюць юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць бізнес у сельскай мясцовасці і малых гарадскіх паселішчах, дзякуючы Указу Прэзідэнта РБ № 345 “Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання”. Гэты дакумент будзе дзейнічаць з 1 студзеня 2018 года па 31 снежня 2022 года. Указ распаўсюджваецца на ажыццяўленне рознічнага гандлю, грамадскага харчавання і аказанне бытавых паслуг. Арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія працуюць па звычайнай схеме, будуць вызвалены ад падатку на дабаўленую вартасць і падатку на нерухомасць, падатак на прыбытак у іх будзе налічвацца па стаўцы 6 працэнтаў, а стаўка адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія працуюць па спрошчанай схеме, складзе адну базавую велічыню ў месяц. Праўда, гэтыя прэферэнцыі тычацца толькі льгатуемай дзейнасці.
Што пра гэты Указ думаюць і як ацэньваюць дадзеныя льготы ў Ганцавіцкім раёне?
Генадзь Перашчук, старшыня Хатыніцкага сельвыканкама:
— Вельмі своечасовае і актуальнае рашэнне. Цяпер у нашым сельсавеце ў сферы гандлю працуюць чатыры індывідуальныя прадпрымальнікі ў Хатынічах і два — у Раздзялавічах, яшчэ па два ў гэтых жа вёсках — у сферы абслугоўвання, яны выконваюць заказы насельніцтва па дрэваапрацоўцы. У маленькія вёсачкі прадстаўнікі бізнесу ісці не жадаюць. Вось нядаўна прыязджаў да мяне прадстаўнік буйной гандлёвай сеткі, прасіў адкрыць свой магазін у цэнтры сельсавета. Я прапанаваў яму абслугоўваць і аддаленыя вёскі. З гэтым ён катэгарычна не згадзіўся: маўляў, яшчэ не звар’яцеў, каб працаваць задарма. Зразумець кіраўнікоў буйных прыватных гандлёвых прадпрыемстваў можна: яны дбаюць толькі пра ўласны прыбытак. А хто будзе думаць пра людзей, якія жывуць у малых населеных пунктах? Атрымліваецца, што толькі спажыўкааперацыя. Упэўнены, малы бізнес значна актывізуецца пасля ўступлення ў сілу гэтага Указа. Аднак і малыя прадпрыемствы, і індывідуальныя прадпрымальнікі будуць імкнуцца ў вялікія вёскі, праблемамі ж маленькіх вёсачак працягне займацца спажывецкая кааперацыя.
Сяргей Пашкевіч, жыхар вёскі Будча:
— Уважліва пазнаёміўся з асноўнымі палажэннямі гэтага дакумента і ўсур’ёз задумаўся аб арганізацыі свайго бізнесу ў сферы рознічнага гандлю.
Іван Супрун, індывідуальны прадпрымальнік:
— У апошні час улада робіць шмат карыснага для развіцця малога бізнесу. Гэты Указ таксама пацвярджае: прадпрымальнікам на вёсцы можна працаваць эфектыўна.
Алена Шулякоўская, намеснік старшыні Ганцавіцкага раённага спажывецкага таварыства:
— Безумоўна, жыццё спажыўкааперацыі значна ўскладніцца. Малы бізнес у першую чаргу пойдзе ў вялікія населеныя пункты, дзе можна атрымаць прыбытак. А хто будзе абслугоўваць малыя вёсачкі з колькасцю насельніцтва да 200 чалавек, у якіх дзейнасць гандлёвых арганізацый стратная і там яны выконваюць у асноўным сацыяльную функцыю? Зноў жа спажывецкая кааперацыя. Тут людзі што купляюць? У асноўным хлеб ды малако. А яшчэ магазін служыць для вяскоўцаў месцам сустрэчы, таму што іншых грамадскіх аб’ектаў проста няма. Гаварыць аб нейкіх прыбытках у гэтых вёсках не прыходзіцца — хоць бы страты не несці. Мы не супраць прадпрымальнікаў і прыватных прадпрыемстваў — няхай працуюць. Але ж, на маю думку, і ім трэба браць на сябе частку сацыяльнай адказнасці за людзей, што жывуць у невялічкіх населеных пунктах. Вызначаць канкрэтныя вёскі, дзе малы бізнес атрымае прэферэнцыі, будуць абласныя Саветы дэпутатаў. Хочацца, каб там пачулі і нашу думку. На жаль, гэтага пакуль не адбываецца. Днямі прайшла нарада ў Ганцавіцкім раённым Савеце дэпутатаў, на якой абмяркоўвалася гэтае пытанне. Удзельнікі нарады схіліліся да таго, каб дзеянне Указа № 345 распаўсюдзіць на вёскі з колькасцю насельніцтва да тысячы чалавек. А гэта ж амаль увесь Ганцавіцкі раён! У выніку райспажыўтаварыства страціць сотні пакупнікоў і мільёны рублёў выручкі. Можа, у Брэсцкім абласным Савеце дэпутатаў думаюць па-іншаму? Будзем чакаць яго рашэння і спадзявацца на лепшае.
Валерый Лосік, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар па Ганцавіцкім раёне:
— На сённяшні дзень на Ганцаўшчыне налічваецца больш чым 450 індывідуальных прадпрымальнікаў. Я не магу адназначна сказаць, больш стане на вёсцы прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў, што займаюцца рознічным гандлем, бытавым абслугоўваннем, грамадскім харчаваннем, пасля ўступлення ў дзеянне Указа № 345 ці, наадварот, менш. Але, думаецца, тым, хто ўжо працуе ў гэтай сферы, стане значна лягчэй і прасцей. Калі ж нагрузка на нашых супрацоўнікаў павялічыцца, гэта толькі на карысць людзям і дзяржаве.
Алёна Бараноўская, начальнік аддзела эканомікі Ганцавіцкага райвыканкама:
— Упэўнена, што колькасць прадпрымальнікаў у сферы рознічнага гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання ў вёсках раёна будзе толькі павялічвацца. А значыць, узрасце канкурэнцыя, што станоўча адаб’ецца як на якасці аказваемых паслуг, так і на іх цэнах. Карацей кажучы, спажыўцам толькі на карысць. Мы імкнёмся ствараць аднолькавыя ўмовы для ўсіх суб’ектаў гаспадарання — як дзяржаўных, так і прыватных. Пазіцыя райспажыўтаварыства таксама зразумелая — нежаданне канкурэнцыі. Але ж Указ № 345 дае прэферэнцыі не толькі прыватным прадпрымальнікам, а і дзяржаўным прадпрыемствам, кааперацыйным арганізацыям. Што ж тычыцца абмежаванняў па колькасці насельніцтва ў вёсках, я прытрымліваюся такога меркавання: чым больш населеных пунктаў падпадуць пад дзеянне Указа, тым лепш. Інакш вёскі, у якіх сёння жывуць тысяча чалавек, праз некалькі гадоў самі стануць маланаселенымі. Таму на сесіі раённага Савета дэпутатаў я і выказалася за тое, каб не абмяжоўвацца населенымі пунктамі з насельніцтвам да 200 чалавек, а ўзняць гэты паказчык да тысячы.
Апытанне правёў
Вячаслаў БУРДЫКА.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Онлайн казино с моментальным выводом: ТОП заведений с быстрым кэшаутом
Подробнее Пользователи готовы рисковать своими средствами, когда уверены в честном отношении. Поэтому онлайн казино с моментальным выводом денег, можно отнести к категории честных и надежных, а значит стоит


