24 ноября состоялось заседание Ганцевичского райисполкома
Чатыры важнейшыя пытанні жыццядзейнасці раёна абмеркавалі ўдзельнікі чарговага планавага пасяджэння раённага выканаўчага камітэта, якое правёў 24 лістапада кіраўнік раёна Уладзімір Бялоў.
Па першым з іх — “Аб праводзімай рабоце па процідзеянню незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыцы іх ужывання, у тым ліку ў маладзёжным асяроддзі, на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна за 10 месяцаў 2017 года” — выступіў начальнік Ганцавіцкага райаддзела ўнутраных спраў Аляксей Яроменка. У выніку грунтоўнага аналізу стану спраў у гэтай сферы кіраўнік праваахоўнага ведамства раёна прыйшоў да высновы, што аператыўная абстаноўка на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна “характарызуецца няўстойлівасцю па лініі наркакантролю. Выклікае занепакоенасць з’яўленне новых відаў псіхатропных рэчываў, якія садзейнічаюць фарміраванню залежных форм паводзін, амаладжэнне наркаспажыўцоў”. А гэта значыць, што працы ў дадзеным кірунку хапае, і яна праводзіцца.
“Аб рабоце па забеспячэнні захаванасці помнікаў, абеліскаў і воінскіх пахаванняў, размешчаных на тэрыторыі раёна” (другое пытанне парадку дня) вычарпальна далажыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына Цубер, а таксама акрэсліла праблемныя пытанні, на вырашэнні якіх неабходна засяродзіць першасную ўвагу.
Трэцяе пытанне: “Аб выкананні плана мерапрыемстваў па выкананні задач падпраграмы 5 “Сацыяльная інтэграцыя інвалідаў і пажылых грамадзян” Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016 — 2020 гады па Ганцавіцкім раёне на 2017 год” — асвяціла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Клявец. Яна засяродзіла ўвагу ўдзельнікаў пасяджэння на неабходнасці яшчэ болей узмацніць сацыяльную абароненасць грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, удзяляць ім больш увагі. Свае довады Наталля Ігнатаўна падмацавала канкрэтнымі фактамі і лічбамі.
Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Надзея Здрок выступіла па чацвёртым пытанні “Аб парадку арганізацыі постінтэрнатнага суправаджэння дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскага догляду, на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна”. З паведамлення вынікала, што хоць работа гэтая праводзіцца на належным узроўні, неабходнасць яе ўдасканалення відавочная.
Па ўсіх пытаннях парадку дня прыняты адпаведныя рашэнні, назначаны адказныя за іх выкананне.
Анатоль КРЭЙДЗІЧ.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Предприниматель Пархоменко: "Беларусь - это Великая Литва"
Подробнее «Наше имя - слова два: мы - Великая Литва» - в футболке с такой цитатой из Юрки Витьбича, с кольцами-печатями и браслетами на сильных руках, пришел он на интервью.


