Адкрыты дыялог – новая акцыя райвыканкама (абноўлена)
Калі кіраўнік раёна і яго жыхары ўсё вырашаюць разам
і давяраюць адзін аднаму,
то такому раёну пад сілу многае
Вынесеныя ў падзагаловак словы сталі лейтматывам новай акцыі, ініцыяванай раённым выканаўчым камітэтам, пад назвай “Адкрыты дыялог з кіраўніком раёна”. Сустрэча ў гарадскім Доме культуры аказалася шматлюднай і вельмі карыснай усім яе ўдзельнікам.
Але перад тым, як перайсці непасрэдна да дыялогу, напрошваецца такая рэмарка: хоць мерапрыемства не прымяркоўвалася да стадзённага юбілею ўступлення на пасаду кіраўніка Ганцавіцкага раёна Уладзіміра Бялова (зацверджаны старшынёй райвыканкама 8 жніўня), тым не менш, нешта сімвалічнае ў гэтым адчуваецца. За сто дзён можна ўвайсці ў курс усіх спраў ды яшчэ і паспець нешта зрабіць, выпрацаваць найбольш аптымальны план дзеянняў на перспектыву, што і пацвердзілася на практыцы. Тым больш, што Уладзімір Уладзіміравіч і сам ганцаўчанін, да таго ж, кіраваў адной з наймацнейшых гаспадарак раёна. Але аб усім па парадку.
У першай палове бягучага месяца (магчыма, што і ў той самы юбілейны дзень, гэта не мае прынцыповага значэння) кіраўніком раёна было прынята рашэнне (а вось гэта ўжо прынцыпова важна) правесці ў суботу, 25 лістапада, адкрыты дыялог з ганцаўчанамі ў вялікай зале гарадскога Дома культуры. Гэтая ініцыятыва была шырока разрэкламавана ўсімі магчымымі сродкамі, у тым ліку “Савецкім Палессем”, мясцовым радыё і сайтам, якія належаць “СП”.
Многіх адразу ж заінтрыгавала ўжо сама назва. Адкрыты! Дыялог! Няўжо можна будзе проста пагаварыць з кіраўніком раёна, ад якога многае залежыць у жыццядзейнасці гэтай мясціны, у тым ліку і асабістае жыццё-быццё? Хаця многія за гэтыя месяцы пераканаліся ў тым, што і на асабістых прыёмах грамадзян ды юрыдычных асоб, і падчас правядзення “прамых тэлефонных ліній” старшыня размаўляе з усімі, хто да яго звяртаецца, на роўных, паказваючы тым самым, што ўлада гатова вырашаць праблемы людзей, але толькі разам з імі, бо гэтыя праблемы агульныя.
Дыялог, як і чакалася, сапраўды атрымаўся адкрытым. І абсалютна даверлівым. А людзей жа прыйшло болей за сотню: хто пытанні задаць, хто паслухаць. Але за ўсім гэтым адчувалася галоўнае — жаданне новага кіраўніка раёна выверыць з яго жыхарамі, па крайняй меры, найболей грамадска-актыўнымі, неабыякавымі да ўсяго таго, што дзеецца навокал, што можна агульнымі намаганнямі зрабіць для паляпшэння якасці жыцця.
Як высветлілася з гутаркі, кропак судакранання ў вырашэнні наспелых праблем вельмі шмат, і адкрыты дыялог у гэтым кантэксце — не нейкі папулісцкі крок, а дзейсны механізм вырашэння канкрэтных пытанняў ці то ўласнага, ці грамадскага характару, якія ў рэшце рэшт з’яднаны ў адно-адзінае.
Пачаў сустрэчу-дыялог Уладзімір Уладзіміравіч з расповеду пра тое, чым жыве раён, як развіваецца, чым ён моцны і дзе слабыя месцы, пра перспектывы. Прывёў шмат канкрэтных лічбаў ды фактаў. Але “чырвонай ніткай” праз усё выступленне праходзіла наступнае: “Інвестыцыі ў эканоміку — гэта добра, але без нас саміх нічога не здзейсніцца. Трэба разам рабіць свой сённяшні і заўтрашні дзень. І адчуваць адказнасць за ўсё”.
Што тычыцца канкрэтных пытанняў, то зала праявіла актыўнасць. Першай да кіраўніка раёна звярнулася Ала Аляксандраўна Сергіеня, настаўніца пачатковых класаў СШ № 3, з якой зайшла размова пра стан адукацыі ў раёне і стратэгічных напрамках далейшага развіцця галіны. Тэма аказалася настолькі ёмістай, што патрабуе асобнай грунтоўнай публікацыі. А вось неабыякавасць педагогаў і глыбокае веданне і разуменне той справы, у якой яны непасрэдна задзейнічаны, прыемна ўразіла. Гэта ўжо сведчанне таго, што ў раёне ёсць каму ўдасканальваць адукацыйны працэс.
Наталля Міхайлаўна Махцей, якая пражывае па вул. Пінскай, 16 у вёсцы Ганцавічы, паскардзілася на тое, што мясцовая гаспадарка пераарала пад’езд да яе жытла, і цяпер яна не ведае, як даставіць на падворак будматэрыял. Як неўзабаве высветлілася, гэтае пытанне яна магла б хутка вырашыць і на ўзроўні гаспадаркі ці сельсавета, калі б звярнулася. Але галоўнае, што яно вырашылася.
Па-сапраўднаму ж адкрыты дыялог адбыўся ў кіраўніка раёна з Пятром Гузаеўскім, галоўным рэдактарам газеты “Ганцавіцкі час”, таму што ў гэтым выпадку Уладзімір Уладзіміравіч не толькі адказваў на пытанні, але і задаваў іх сам, прычым нямала, і яны былі даволі актуальныя і не надта прыемныя. Зрэшты, гутарка атрымалася зычлівай, на канструктыўным узроўні. Пётр Паўлавіч сярод іншых пытанняў акцэнтаваў увагу на праблеме кадраў, на што Уладзімір Уладзіміравіч з характэрнай для яго разважлівасцю і глыбокай уніклівасцю выказаўся ў тым плане, што такіх праблем хапае паўсюль, а для сельскагаспадарчай Ганцаўшчыны вельмі важныя якраз сельскія працаўнікі, да якіх можна аднесці амаль усіх жыхароў раёна. А стаўка, як і належыць, робіцца і будзе рабіцца на самых адказных і працавітых. Галоўнае, каб чалавек, які ўкладвае многа сіл у развіццё свайго прадпрыемства, раёна ў цэлым, меў за гэта адпаведнае матэрыяльнае заахвочанне. Улада зараз якраз актыўна ўдасканальвае, адшліфоўвае гэты механізм. У сваю чаргу кіраўнік раёна агучыў тое, што яго не задавальняе і нават абурае ў газеце, якую ўзначальвае ўдзельнік дыялогу. Напрыклад, артыкулы, якія абражаюць медыкаў, прадстаўнікоў адукацыі, загалоўкі на тытульных старонках негатыўнага характару… У выніку многія кропкі ў размове былі расстаўлены, там, дзе былі, так бы мовіць, перагібы і недакладнасці, тое было прынята, і ў выніку бакі паразумеліся. Ва ўсялякім выпадку, уражанне засталося такое, што ніхто не пакрыўджаны, а карысць ад размовы відавочная.
Вельмі хораша, зычліва звярнуліся да Уладзіміра Уладзіміравіча памочніцы благачыннага цэркваў Ганцавіцкай акругі айца Пятра Зоя Мелехавец і Марыя Орса, якія распавялі пра вялікую і значную работу, якую праводзіць з людзьмі праваслаўная царква, асабліва з дзецьмі, і папрасілі пасадзейнічаць у будаўніцтве духоўна-асветніцкага цэнтра ў Ганцавічах, дзе маглі б размясціцца і нядзельная школа, і актавая зала, і рытуальны пакой, і пакой для рэчаў, якія можна будзе раздаваць нямоглым, і нават спартыўная зала… Яны расчулілі ўсю залу. І калі Уладзімір Уладзіміравіч прамовіў, што першы ўнясе грошы на будаўніцтва цэнтра і будзе садзейнічаць гэтай справе па меры магчымасцей, то падумалася, што многія пераймуць гэты добры прыклад.
Святлана Ціхан, настаўнік-дэфектолаг дзіцячага садка № 7, падзякавала за дапамогу ў рамонце будынка ўстановы і папрасіла пасадзейнічаць таму, каб яшчэ і фасад давесці да належнага стану, на што атрымала канкрэтны адказ: “У 2018 годзе работы будуць прадоўжаны. Намер — у тым жа 2018-м завяршыць іх”.
Марыя Валасюк пацікавілася, ці не падаражаюць у наступным годзе паслугі ЖКГ, на што атрымала адказ кіраўніка камунальнага прадпрыемства Аляксея Галяка, што, магчыма, падаражаюць, але для фізічных асоб гэтае падаражанне будзе не большым за пяць долараў ЗША ў эквіваленце і не раптоўным.
Марыя Іокіш з г. Ганцавічы паскардзілася, што на цэнтральных могілках частка тэрыторыі падтоплена, і скарга ператварылася ў абмеркаванне, як гэтую праблему агульнымі намаганнямі вырашыць, як арганізаваць адвод вады. Зоя Апановіч і іншыя ўдзельнікі мерапрыемства выказвалі нараканні на работу медыцыны, асабліва на чэргі ў паліклініцы, праблемы з праходжаннем медагляду, атрыманнем бальнічных лістоў… На ўсе гэтыя пытанні яны атрымалі грунтоўныя адказы галоўнага ўрача Ганцавіцкай ЦРБ Вадзіма Сашко.
Былі і іншыя пытанні: развіццё футбола ў раёне, ліхтары на вуліцах і многія іншыя. Усе яны ўзяты на кантроль. Тое, што можна зрабіць аператыўна, будзе зроблена, а што праз некаторы час — не будзе забыта. Галоўнае, каб усё вырашалася гуртам, разам, бо іншых варыянтаў папросту не існуе.
Анатоль КРЭЙДЗІЧ.
Фота аўтара.




Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Предприниматель Пархоменко: "Беларусь - это Великая Литва"
Подробнее «Наше имя - слова два: мы - Великая Литва» - в футболке с такой цитатой из Юрки Витьбича, с кольцами-печатями и браслетами на сильных руках, пришел он на интервью.


