Каб трактар не паехаў… сам
Пракуратурай Ганцавіцкага раёна праведзена праверка выканання патрабаванняў заканадаўства, накіраванага на забеспячэнне захавання ўласнасці, аховы працы, пажарнай бяспекі і працоўнай дысцыпліны ў сельскагаспадарчых арганізацыях у перыяд уборачнай кампаніі 2017 года.
Праверкай устаноўлена, што ў шэрагу сельгаспрадпрыемстваў назіраецца нізкі ўзровень працоўнай і вытворчай дысцыпліны, аховы працы, недастатковы кантроль з боку кіраўнікоў за захаваннем работнікамі патрабаванняў правілаў аховы працы і тэхнікі бяспекі.
У адпаведнасці з арт. 226 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь наймальнік абавязаны забяспечваць ахову працы работнікаў, у тым ліку бяспеку на сваёй тэрыторыі, у вытворчых будынках, пры рабоце абсталявання, а таксама эфектыўную эксплуатацыю сродкаў аховы, належныя ўмовы працы на кожным рабочым месцы, пастаянны кантроль за захаваннем адпаведных нарматыўных прававых актаў.
У выніку наведвання пракурорскімі работнікамі сельгасарганізацый раёна былі выяўлены шматлікія парушэнні, якія сведчылі аб неналежнай падрыхтоўцы да ўборачнай кампаніі.
Элементарныя, здавалася б, патрабаванні. Прыступкі драўляных лесвіц праз кожныя 2 метры неабходна ўмацоўваць сцяжнымі балтамі. Нельга прымяняць лесвіцы, збітыя цвікамі. Пад колы машыны, пастаўленай на рамонт ці тэхабслугоўванне, неабходна ставіць упоры (не менш чым два). Пры рамонце і тэхнічным абслугоўванні транспартных сродкаў у стацыянарных умовах забараняецца ўстанаўліваць машыну на выпадковыя прадметы замест спецыяльных падставак.
Інжынерна-тэхнічныя работнікі прадпрыемстваў выдатна ведаюць аб гэтых патрабаваннях, але, як паказалі пракурорскія праверкі, не заўсёды іх выконваюць.
Вось толькі некалькі прыкладаў з апошняй уборачнай кампаніі. 11 ліпеня 2017 года ў ААТ “Дубнякі” электразваршчык не быў забяспечаны спецыяльнай вопраткай, рамонтныя работы таксама выконвалі людзі без спецвопраткі і абутку, пры рамонце камбайнаў пад колы не былі ўстаноўлены ўпоры, якія папярэджваюць самаперасоўванне тэхнікі.
Аналагічныя парушэнні правілаў аховы працы былі выяўлены ў гэты дзень і на тэрыторыі машынна-трактарнага парку і рамонтных майстэрняў ААТ “Любашава”. А 27 ліпеня пры паўторнай праверцы гэтай гаспадаркі высветліліся новыя факты: рабочы працаваў на шліфавальнай машынцы без сродкаў аховы вачэй, для стабілізацыі трактарнага прычэпа выкарыстоўваліся не спецыяльныя прыстасаванні, а звычайныя дошкі, злучальныя шлангі на газазварачным апараце былі замацаваны не хамутамі, а дротам.
На тэрыторыі машынна-трактарнага парку ААТ “Бярозавец” 16 жніўня адсутнічаў элементарны парадак: каля рамонтных майстэрняў былі раскіданы акуркі цыгарэт, на электразварачным апараце выкарыстоўваўся самаробны электратрымальнік.
Падобныя парушэнні былі выяўлены ў ААТ “Крышылавічы”, “Будча”, “Ганцавіцкі райаграсэрвіс”, “Хатынічы”, “Люсіна Агра”, “Агарэвічы”, “Адраджэнне”. Фактычна ў кожным сельгаспрадпрыемстве пракурорскія работнікі знаходзілі недаробкі. Вядома ж, ад іх трэба пазбаўляцца, бо ад гэтага залежыць здароўе і жыццё людзей. І хоць жніво даўно завершана, тым не менш, асенне-палявыя работы працягваюцца, таму патрабаванні застаюцца ў сіле, а праверкі мы будзем працягваць і далей — гэта наш прамы абавязак у ліку іншых. А па выяўленых парушэннях прыняты меры пракурорскага рэагавання, накіраваныя на ліквідацыю недахопаў і прыцягненне вінаватых асоб да адказнасці.
Сяргей НАСЕНЯ,
пракурор
Ганцавіцкага раёна.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Предприниматель Пархоменко: "Беларусь - это Великая Литва"
Подробнее «Наше имя - слова два: мы - Великая Литва» - в футболке с такой цитатой из Юрки Витьбича, с кольцами-печатями и браслетами на сильных руках, пришел он на интервью.


