Закрыть
Выберите свой город
Закрыть
Зоя Ермалінская, жыхарка вёскі Малькавічы, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, адзначыла свой 90-гадовы юбілей
Яшчэ па дарозе ў Маль­кавічы размову аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны пачала Яўгенія Стацько, старшыня ра­ённага Савета ветэранаў:
— Людзей, якія прайшлі да­рогамі Вялікай Айчыннай, усё менш і менш… У райцэнтры іх толькі шэсць чалавек, па ад­ным — у вёсках Дзяніскавічы, Хатынічы, Новыя Агарэвічы і Малькавічы.
За акном аўтамабіля міль­галі белыя бярэзнікі, адзінокія паселішчы дачнікаў, шэрыя палі… За гаворкай дарога да Малькавіч падалася надзвычай кароткай.
Каля хаты Зоі Канстанцінаў­ны Ермалінскай ужо стаяла некалькі аўтамабіляў. Ад ад­наго таропкай хадой ішла да нас Ніна Буйкевіч, старшыня Малькавіцкага сельвыканкама. Павітаўшыся, адразу ж пачала гаворку пра юбілярку:
— Паважаны гэты чалавек у Малькавічах. Нягледзячы на ўзрост і хваробы, Зоя Канстан­цінаўна заўсёды ў курсе спраў, якія адбываюцца ў вёсцы, у ра­ёне. Ніводнага дня жанчына не праводзіць без чытання. Без акуляраў асільвае цэлы стос газет! Усё жыццё Зоя Канстан­цінаўна працавала настаўніцай пачатковых класаў у Малькавіц­кай сярэдняй школе. Не адно пакаленне вясковых хлопчыкаў і дзяўчынак навучыла чытаць і пісаць.
Адзін з яе вучняў, Аляксандр Лагвіновіч, далучыўся да размо­вы:
— Зоя Канстанцінаўна — мая першая і любімая на ўсё жыц­цё настаўніца. Дзякуючы ёй і я стаў настаўнікам, бо яна закла­ла ў маю дзіцячую душу любоў да прафесіі настаўніка, паказа­ла прыклад вернасці і адданасці ёй.
У гэты дзень ва ўтульным доме сям’і Ермалінскіх жада­ючых павіншаваць юбілярку было шмат. Першым узяў слова кіраўнік раёна Уладзімір Бялоў:
— Я не мог застацца ў баку ад такой значнай даты ў жыцці жанчыны, якая прайшла дарогамі Вялікай Айчыннай вайны, зве­дала пасляваенны голад і раз­бурэнні, якая сумленна і аддана працавала, заслужыла павагу і аўтарытэт. Жывіце доўга, няхай не падводзіць Вас здароўе, а букет чырвоных руж няхай стане сімвалам павагі да Вас.
Шчырыя пажаданні прагучалі ў адрас юбіляркі ад старшыні раённага Савета дэпутатаў Вік­тара Дразда, старшыні раённай ветэранскай арганізацыі Яўгеніі Стацько, начальніка адасобле­най групы ваеннага камісары­ята Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў Андрэя Блашчанкі, стар­шыні Малькавіцкага сельскага Савета Ніны Буйкевіч.
З кветкамі і падарункамі прыехалі да Зоі Канстанцінаў­ны начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканка­ма Надзея Здрок, старшыня прафкама работнікаў адукацыі Святлана Собаль, старшыня ра­ённай ветэранскай педагагічнай арганізацыі Святлана Худніцкая.
Не забыліся пра юбілей бы­лой настаўніцы і ў Малькавіц­кай сярэдняй школе. Дзеці, настаўнікі начале з дырэктарам установы Віктарам Супруном прыйшлі ў дом юбіляркі з па­дарункамі і шыкоўнымі букетамі кветак. Пранікнёна пра сваю настаўніцу сказаў былы вучань Аляксандр Лагвіновіч:
— Яшчэ ў першым класе Вы, Зоя Канстанцінаўна, сказалі словы, якія запомніліся мне на ўсё жыццё: “Дзеці, я не проста ваша першая настаўніца, я — ваша другая маці…”. З гадамі разумею ўсё больш і больш, што шчаслівы той чалавек, у якога ёсць маці, а я шчаслівы двойчы, бо другая маці была ў маім сэрцы заўсёды і зараз яна перада мною — вясёлая, энер­гічная, ад якой выпраменьваец­ца нязгасная мацярынская це­плыня і вялікае жаданне жыць.
З добрым, радасным на­строем Зоя Канстанцінаўна прымала віншаванні гасцей. Яна шмат жартавала, успаміна­ла мінулае, прыгадвала ста­сункі з людзьмі, якія не забылі­ся і прыйшлі да яе ў юбілейны дзень нараджэння.
— Вялікі дзякуй усім! — ска­зала на развітанне жанчы­на. — Я пражыла вялікае жыц­цё. Шмат цяжкасцей перажыла. Аднак ніколі не падладжвалася пад абставіны, гаварыла толькі праўду і заўсёды змагалася за яе.
Галіна МІКАЛАЕВА.
Фота аўтара.
Зоя Ермалінская, жыхарка вёскі Малькавічы, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, адзначыла свой 90-гадовы юбілей
Зоя Ермалінская, жыхарка вёскі Малькавічы, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, адзначыла свой 90-гадовы юбілей
Зоя Ермалінская, жыхарка вёскі Малькавічы, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, адзначыла свой 90-гадовы юбілей
Зоя Ермалінская, жыхарка вёскі Малькавічы, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, адзначыла свой 90-гадовы юбілей
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!
Написать комментарий
Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях