У сераду, 29 лістапада, адбудзецца сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі. Іх сёлета прыбыло на Ганцаўшчыну больш за сто чалавек
Аксана Пятліцкая з дзяцінства марыла стаць выхавальнікам у дзіцячым садку. Хтосьці скажа, маўляў, прафесія не прэстыжная. Але для яе бачыць дзіцячыя вочы, адкрытыя насустрач усяму новаму, — самае каштоўнае ў жыцці.
— Як зараз помню: я была душою кампаніі для ўсіх малых, з якімі жыла па суседстве, — распавядае Аксана. — Крыху старэйшая, я вадзіла іх за сабою, расказвала казкі, задавала пытанні — рабіла выгляд, што настаўніца. А пасля, дома, вешала на сцяне белы аркуш паперы, малявала таблічку і выстаўляла там адзнакі сваім маленькім “вучням”. Ужо тады, на ўзроўні падсвядомасці, я ведала: буду педагогам.
На рашэнне Аксаны паўплываў і прыклад яе матулі: Ларыса Пятліцкая да сённяшняга дня працуе выхавальнікам у дзіцячым садку № 7 горада Ганцавічы.
— Спачатку я вельмі хацела стаць настаўнікам-прадметнікам. Але мама параіла выбраць іншую спецыяльнасць, каб мець магчымасць не толькі выхоўваць дзяцей, але і дапамагаць ім стаць паўнавартаснымі членамі грамадства. Пасля адзінаццатага класа я паступіла ў БДПУ імя М. Танка і вучылася па спецыяльнасці алігафрэнапедагога.
Прафесія ў Аксаны Пятліцкай не надта папулярная: алігафрэнапедагог — спецыяліст па навучанні дзетак з парушаным развіццём. А гэта значыць, што ажыццяўляць педагагічны працэс складана і фізічна, і маральна. З першымі цяжкасцямі абранай прафесіі Аксана Пятліцкая сутыкнулася, калі трапіла падчас вучобы на практыку ў цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі дзяцей.
— Кожны дзень мне даводзілася працаваць з глухімі малышамі, дзеткамі з разумовай адсталасцю, затрымкай развіцця псіхікі, ДЦП, — успамінае Аксана. — Гэта складана, таму што раней я толькі чула аб такіх праблемах, чытала ў спецыяльнай літаратуры. Аб тым, што ёсць настолькі хворыя малышы, ведала толькі па чутках. Калі ж давялося займацца з імі штодзень, першы час ніяк не магла ўсвядоміць, за што на лёс гэтых маленькіх людзей выпала такая горкая доля.
Але чалавек прывыкае да розных абставін. З цягам часу да гераіні гэтай публікацыі прыйшло ўсведамленне, што правільна абрала сваю жыццёвую дарогу.
— Дзеці застаюцца дзецьмі пры любых абставінах і з любымі хваробамі. А мая задача як педагога — дапамагчы “асаблівым” малышам паспяхова адаптавацца ў грамадстве, навучыць іх правільна вымаўляць гукі і словы, выказваць свае думкі, развіць іх памяць і мысленне.
Скончыўшы БДПУ імя Максіма Танка, Аксана Пятліцкая па размеркаванні вярнулася ў Ганцавічы. Працуе на дзвюх пасадах адначасова: у пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі ў яслях-садку вёскі Раздзялавічы і лагапедычнай групе дзіцячага садка № 4 у Ганцавічах.
Адаптавацца да работы дапамаглі больш вопытныя калегі. Асаблівую падзяку за разуменне і падтрымку Аксана выказала педагогам з Раздзялавіч Марыі Рабцэвіч, Жанне Рабцэвіч і Святлане Рабцэвіч, а таксама калегам з дзіцячага садка № 4 — Людміле Гарагляд і Святлане Багровай.
— Работа мне падабаецца! — кажа Аксана. — Я дапамагаю дзецям “ставіць” маўленне. Заўсёды стараюся ладзіць выхаваўчы працэс так, каб малышам самім было цікава займацца вучобай.
Ксенія ЛУЦКО.
Фота Аляксея КАПУСЦІНА.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Новости о COVID-19 на утро 29 мая
Подробнее Источником информации выступает Министерство здравоохранения, которое предоставляет данные по эпидемии в стране.


