Глабальныя і лакальныя пытанні аднолькава важныя (обновлено)
Дэпутат беларускага парламента па Баранавіцкай сельскай акрузе № 7, якая ўключае ў сябе і частку Ганцавіцкага раёна, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Леанід Цупрык у панядзелак, 16 кастрычніка, правёў “прамую тэлефонную лінію” і прыём грамадзян па асабістых пытаннях у Любашаўскім сельсавеце, не адмаўляючыся вырашаць пытанні і тых, хто тэрытарыяльна не ўваходзіць у яго выбарчую акругу, але звярнуўся са сваімі праблемамі менавіта да яго.
Першай звярнулася да народнага абранніка жыхарка Любашава Марыя Ігнатаўна Кандратовіч. Яе хваляваў лёс мясцовых могілак. Старыя дрэвы на іх могуць вось-вось упасці ды патрушчыць помнікі і крыжы, чаго ніяк нельга дапусціць, бо гэта кашчунства ў адносінах да тых, хто ўжо не можа за сябе пастаяць, у адносінах да памяці пра адышоўшых у іншасвет. А ў Марыі Ігнатаўны тут пакоіцца сын, які загінуў на Байкануры. Іншага выйсця няма, як толькі тэрмінова зрэзваць аварыйныя дрэвы. Хто гэтым зоймецца? Адказ адназначны: той, на чыім балансе знаходзяцца могілкі. А яны — на балансе раённай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Непакоіла яе і тое, што ўжо месяц на яе вуліцы не паяўлялася аўталаўка райпо, хаця ў вёсцы — ажно дзве крамы райспажыўтаварыства — прадуктовая “Любава” і “Паўсядзённага попыту”.
У сваю чаргу ўраджэнка Любашава Вольга Васільеўна Буслейка, якая ўжо досыць доўгі час пражывае ў Ганцавічах, папрасіла па тэлефоне, каб адпаведныя службы хоць бы маленькія дрэўцы ды кусты з могілак прыбралі, бо “як зірнеш з акна цягніка, дык аж страшна робіцца, а ў мяне ж там і родныя, і блізкія — сэрца шчыміць”. Канечне ж, гэтая праблема будзе вырашана. Але гэта павінна быць клопатам не толькі камунальнай службы, але і саміх людзей, сельскага Савета дэпутатаў.
Ніна Іосіфаўна Шушко, таксама мясцовая жыхарка, якая пражывае па вуліцы Зарэчнай, паскардзілася на стан сваёй вуліцы і папрасіла, каб дэпутат паспрыяў у справе добраўпарадкавання гэтай часткі прыгараднага населенага пункта.
Стараста вёскі Боркі (Любашаўскі сельсавет) Васіль Мікалаевіч Занько, якога старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Якаўлевіч Дрозд (таксама прымаў удзел у размове дэпутата з жыхарамі раёна і вырашэнні праблемных пытанняў, прычым, без прамаруджвання, а некаторых увогуле ў лічаныя хвіліны) назваў “сапраўдным гаспадаром вёскі”, рупіўся пра тое, каб пракласці асфальт ад Борак да дарогі на Хатынічы. Працягласць нібыта і невялікая — тры кіламетры. Ды і даўно абяцаны ён. Але сродкаў гэтая справа патрабуе вялікіх. Пытанне, адным словам, няпростае. Аднак Леанід Аляксандравіч паабяцаў пасадзейнічаць.
Наконт дарогі, што па вуліцы Гастэлы ў Ганцавічах, тэлефанаваў таксама гараджанін, які пражывае ў доме 31 па гэтай жа вуліцы, Анатоль Іванавіч Мелехавец.
У лічаныя гадзіны вырашылася пытанне, з якім звярнулася да дэпутата Ірына Іосіфаўна Гуліцкая, якая пражывае па адрасе: г. Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая, д. 5. Цягам двух тыдняў у яе кватэры № 7 заставаліся “неразваздушанымі” батарэі. Адразу ж пасля званка прыехалі прадстаўнікі РЖКГ, і цяпло як бач з’явілася.
“Прамая тэлефонная лінія” бесперапынна працавала з 11.00 да 12.00. Адметна, што званкі спыніліся роўна ў азначаны час. Затое за дзвярыма ўжо чакалі людзі, якія прыйшлі на прыём.
Першы наведвальнік Сямён Андрэевіч Купрыянік з Ганцавіч папрасіў аказаць дапамогу ў рэгістрацыі міні-трактара (мяркуючы па здымку, які прад’явіў мужчына, гэта не проста міні, а міні-міні трактарок). Купляючы яго, не аформіў своечасова здзелку, а зараз былога гаспадара “жалезнага коніка” ўжо няма ў жывых, і цяперашні гаспадар ніяк не можа яго зарэгістраваць. Канечне ж, з ходу гэтае замыкнутае кола паспрабуй разамкнуць, таму Леанід Цупрык паабяцаў у кароткі тэрмін знайсці адпаведны варыянт вырашэння невырашальнай, здавалася б, праблемы.
У мясцовай жыхаркі Вольгі Іосіфаўны Занько — бяда адначасова і свая, і грамадская. Яна папрасіла паспрыяць у выдзяленні месца для дзіцячай гульнявой пляцоўкі ў цэнтры Любашава і ў абуладкаванні гэтай пляцоўкі, бо дзецям сапраўды няма дзе гуляць у вольны час. Што ж, просьба вельмі пахвальная і цалкам вырашальная. Толькі падключыцца да яе вырашэння павінны і сельвыканкам, і бацькі, і мясцовы прадпрымальнік (імя было агучана), якому мяркуецца прапанаваць выдзеліць пад пляцоўку частку сваёй зямлі.
Аляксандр Аляксандравіч Халецкі прыехаў грамадскім транспартам ажно з вёскі Востраў, якую прадстаўляе ў парламенце Леанід Аляксандравіч. Але дэпутат уважліва выслухаў чалавека, які абураўся вось з якой нагоды: чаму ў яго вёсцы ўручаюць падарункі гэтак званым ветэранам вайны, якія ў 1941 — 1945 гадах “пад стол пяшком хадзілі”? Маўляў, якія ж гэта ветэраны!? Віктар Якаўлевіч Дрозд тут жа патэлефанаваў у Нацкі сельвыканкам і высветліў, што ў вёсцы застаўся адзін-адзіны член сям’і загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну Іван Васільевіч Цімашкевіч, і падарункі да адмысловых святаў ён атрымлівае на цалкам законных падставах. Заадно Аляксандр Аляксандравіч агучыў некаторыя іншыя праблемы, але яны заснаваны на чутках і ўражаннях, таму не для газетнай старонкі.
Пасля прыёму грамадзян Леанід Аляксандравіч разам з памочнікам Віктарам Міхайлавічам Супруном і старшынёй райсавета Віктарам Якаўлевічам Драздом наведаў мясцовую яслі-сад — пачатковую школу, пагутарыў з дырэктарам установы Святланай Іванаўнай Рылка, супрацоўніцамі, а таксама з дзеткамі. Адзін з вучняў 2-га класа нават прадыктаваў госцю задачку.
Установа гэтая досыць утульная і прасторная. Вось толькі дзетак у ёй зараз толькі 33. Але і ім патрэбны і сучасныя цацкі, якіх катастрафічна не хапае, і новая мэбля, і многае іншае. Вось Святлана Іванаўна і звярнулася да дэпутата па магчымасці дапамагчы (“хаця б лялькамі, машынкамі, партамі…”).
Наведаўшы затым краму “Любава”, што насупраць ясляў- сада—школы, пагутарыўшы з загадчыцай гандлёвай кропкі Вольгай Анатольеўнай Чыкіда і запісаўшы яе просьбу, а таксама даўшы райспажыўтаварыству невялічкую выручку, Леанід Аляксандравіч накіраваўся да інвалідаў-калясачнікаў Міхаіла Андрэевіча, Ніны Уладзіміраўны Кандратовічаў ды іх сына Анатоля. З-за хваробы гаспадар страціў дзве нагі, гаспадыня — адну, а сын — інвалід з дзяцінства. Іх просьба — пасадзейнічаць у падвядзенні ў хату вады. Выканаць яе вельмі і вельмі няпроста. Дэпутат паабяцаў разгледзець усе магчымыя варыянты, і калі знойдзецца найбольш прымальны, возьмецца дапамагаць. Але да справы павінны падключыцца і самыя блізкія людзі, тым больш, што ў суседнім доме пражывае дарослы сын, які, дзякуй яму, чым можа, дапамагае. І суседзі вельмі добрыя, таксама аказваюць пасільную дапамогу. Так што агульнымі намаганнямі справіцца з праблемай (ды ці толькі гэтай!), будзем спадзявацца, неяк удасца. Ва ўсялякім разе, Леанід Цупрык паабяцаў прыкласці ўсе намаганні.
Усяго па тэлефоне і падчас прыёму, а таксама пры наведванні дэпутатам сваіх выбаршчыкаў на працы і на даму да Леаніда Аляксандравіча звярнуліся 15 чалавек. Пытанні былі самыя розныя — асабістага і грамадскага характару. Усе яны хоць, так бы мовіць, і лакальныя, але не меней важныя, чым глабальныя.
Тэкст і фота Анатоля КРЭЙДЗІЧА.
“СП” нагадвае:
Межы Баранавіцкай сельскай акругі № 7: Баранавіцкі, Ляхавіцкі раёны; частка Ганцавіцкага раёна ў межах: г. Ганцавічы, Дзяніскавіцкі, Любашаўскі, Нацкі, Агарэвіцкі, Чудзінскі сельсаветы.
Колькасць выбаршчыкаў: 62645.
Месца знаходжання акруговай выбарчай камісіі: г. Баранавічы, вул. Савецкая, 79.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Штрафы за нарушения ПДД в Беларуси обещают сильный рост...
Подробнее К 1 июня 2020 года должна быть представлена финальная версия нового Кодекса об административных правонарушениях (КоАП). В которой, в частности, предлагается повысить штрафы за превышение скорости.


