Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З аператыўных зводак тыдня: браканьеры, алкаголь і бойка з жонкай

Зноў браканьеры!

Раніцай 10 кастрычніка ў аператыўна-дзяжурную службу Ганцавіцкага РАУС паступіла паведамленне ад начальніка Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Каля вёскі Будча ім былі затрыманы жыхары Баранавіцкага раёна, якія з тэрыторыі ААТ “Рыбгас “Лактышы” ўкралі каля 300 кілаграмаў рыбы.

Праверку па справе праводзіць РАУС.

Нагадаем, што гэта не першы за апошні час выпадак браканьерства. Так, 3 кастрычніка больш за 100 кілаграмаў адборнай рыбы (карпа) спрабавалі ўкрасці з сажалак рыбгаса “Лактышы” двое яго работнікаў, жыхары вёскі Будча. Мужчыны нават пакупнікоў на свой тавар загадзя знайшлі. Падчас здзяйснення таварна-грашовай “здзелкі” каля абводнага канала рыбгаса парушальнікаў затрымалі супрацоўнікі Нясвіжскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Кошт украдзенай рыбы склаў больш за 438 рублёў.

З аператыўных зводак тыдня: браканьеры, алкаголь і бойка з жонкай

12 кастрычніка ў адносінах да браканьераў была ўзбуджана крымінальная справа. Згодна з ч. 2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь ім пагражаюць: папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў або арышт на тэрмін ад трох да шасці месяцаў ці абмежаванне волі на тэрмін да чатырох гадоў або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Абакрала і пабіла мужа

12 кастрычніка а палове 2 гадзіны ночы ў міліцыю паступіла заява ад жыхара вёскі Хатынічы. Мужчына паведаміў, што напярэдадні яго жонка ўкрала грошы ў суме 150 рублёў. А далей яна, сумесна са знаёмым, нанесла яму пабоі і выбіла вокны ў хаце.

Падрабязнасці высвятляе РАУС.

Падлеткі і алкаголь

У суботу, 14 кастрычніка, у 8 гадзін вечара ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх затрымаў падлеткаў, якія распівалі ў гарадскім парку піва.

На наступны дзень, а 3 гадзіне ночы, у аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіў рапарт інспектара ІПН аб тым, што работнік ганцавіцкага кафэ “Маладзёжнае” прапусціў на начную дыскатэку непаўналетняга, што праследуецца арт. 17.12 КоАП Рэспублікі Беларусь і караецца накладаннем штрафу ў памеры ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічынь.

Некалькімі хвілінамі пазней супрацоўнікі РАУС затрымалі непаўналетнюю дзяўчыну, якая знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення. Ёй пагражае штраф у памеры ад дзвюх да пятнаццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт згодна з арт. 17.3 КоАП Рэспублікі Беларусь (за распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы, здзейсненае паўторна на працягу года).

Праверкі па справах праводзіць РАУС.

Зводкі чытала Ксенія ЛУЦКО.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях