Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Свяціць, не згараючы!

16 кастрычніка ў ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Ганцавіцкага раёна” прайшло пазачарговае пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання педагогаў-псіхолагаў і сацыяльных педагогаў. Асноўнай мэтай яго стала прафілактыка эмацыянальнага выгарання спецыялістаў сацыяльна-педагагічных і псіхалагічных службаў (СППС).

Чаму спецыялістамі была абраная гэтая тэма? Педагогі сацыяльныя і педагогі-псіхолагі адчуваюць пастаянныя высокія маральныя нагрузкі. Нярэдка ім даводзіцца сутыкацца з сямейнай неспрыяльнасцю, вырашаць канфлікты, працаваць са страхамі і душэўнымі перажываннямі дзяцей. Няпростыя сітуацыі, у якія трапляюць дзеці, адбываюцца ў любы час дня і ночы. І спецыялісты СППС адразу ж уключаюцца ў работу па вырашэннi канфліктаў або праблем. Але недаацэненасць гэтай працы, а часам і адсутнасць павагі да работнікаў службаў, прыводзяць да хуткага эмацыянальнага выгарання спецыялістаў і высокай цякучасці кадраў. Вось таму і вырашылі калегі аказаць дапамогу самім сабе.

За чаем сабраліся зацікаўленыя асобы: сацыяльныя педагогі, педагогі-псіхолагі, псіхолаг і ўрач-псіхіятр ЦРБ, а таксама многія іншыя. Заняткі праводзілі кіраўнік метадычнага аб’яднання педагогаў-псіхолагаў Алеся Акулава, педагог-псіхолаг СШ № 2 Вольга Мелехавец, педагог-псіхолаг ясляў-сада № 1 Наталля Ільенка і педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнага цэнтра Наталля Лемяшэўская. У ходзе сустрэчы спецыялісты мелі магчымасць пазнаёміцца з новымі работнікамі, пагутарыць адзін з адным, абмеркаваць праблемы і цяжкасці, якія ўзнікаюць у час работы і сваю эмацыянальную рэакцыю на іх. Адпрацавалі негатыўныя моманты і перайшлі на фарміраванне пазітыўнага светаўспрымання. З гэтай мэтай былі складзены “шкодныя парады”, якія “дапамогуць” палепшыць работу. Парады выклікалі велізарны эмацыянальны водгук ва ўсіх прысутных. Пасля гэтага ўдзельнікі перайшлі да рэлаксацыі ў выглядзе масажу.

Скончылася сустрэча абменам уражаннямі і пажаданнямі на будучыню. Усе былі ў захапленні і выказалі жаданне працягнуць сустрэчы ў падобным фармаце. Тэмай для наступнага трэнінгу была абрана адпрацоўка агрэсіі і негатыўных эмоцый. Трэнінг адбудзецца ў снежні. Запрашаем усіх жадаючых педагогаў далучацца! Толькі псіхічна здаровы чалавек можа выхаваць псіхічна здаровую асобу!

Алеся АКУЛАВА,

педагог-псіхолаг

ДУА “СШ № 1 г. Ганцавічы”.

Свяціць, не згараючы!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях