“Культурны” адпачынак у кафэ “Маладзёжнае”
Ганцавічы, як і любы іншы невялікі гарадок, не можа пахваліцца багаццем месцаў для адпачынку. І размова зараз ідзе не аб прыродных маляўнічых куточках, бо якраз іх у раёне дастатковая колькасць. Маюцца на ўвазе кафэ, клубы, рэстараны, якія наведваюць, як правіла, моладзь або людзі сярэдняга ўзросту.
Самым папулярным такім месцам у нашым горадзе, без перабольшвання, з’яўляецца кафэ “Маладзёжнае”. Або проста — “маладзёжка”. У выхадныя дні залы кафэ заўсёды бітком набітыя наведвальнікамі, якія жадаюць павесяліцца, патанцаваць, сустрэцца з сябрамі, выпіць, адным словам, культурна правесці вольны час.
Але менавіта з культурай паводзін у гэтым кафэ і ўзнікаюць асноўныя праблемы. Амаль кожны тыдзень у аператыўнай зводцы РАУС згадваюцца прозвішчы самых “актыўных” наведвальнікаў “маладзёжкі”. Як жа ажыццяўляецца забеспячэнне парадку ў месцы масавага адпачынку людзей? Праверана на справе.
Субота, амаль 12 гадзін ночы. Каля кафэ стаіць група маладых, не вельмі цвярозых людзей. Гучыць моцная музыка, якая далёка чуваць, на стаянцы каля будынка няма свабоднага месца для аўтамабіляў, а таму зноў і зноў машыны наведвальнікі вымушаны паркаваць на супрацьлеглым баку вуліцы.
На танцполе шмат народу, у асноўным, гэта дзяўчаты і жанчыны. Мужчыны альбо сядзяць за столікамі, альбо проста стаяць каля барнай стойкі і назіраюць. Усе сядзячыя месцы заняты, але людзі ўсё падыходзяць: вялікі натоўп моладзі збіраецца каля ўваходу. У памяшканні душна, пахне алкаголем, няўзброеным вокам відаць, што прысутным горача стаяць апранутымі, але варыянтаў не многа. Гардэроб у кафэ ёсць, але работнік, які б сачыў за захоўваннем верхняй вопраткі наведвальнікаў, адсутнічае. А таму, апранутыя ў тоўстыя, па сезоне курткі і паліто, госці кафэ, вымушаны стаяць у такім выглядзе амаль увесь вечар. Больш пашанцавала “сядзячым”: верхняя вопратка проста вісіць на спінках крэслаў, або ляжыць на падаконніках. Улічваючы тое, што ўваход каштуе 30 тысяч рублёў (звяртаю ўвагу: гэта сума, якую варта аддаць толькі за права пераступіць парог кафэ і максімум — патанцаваць, калі знойдзеш, куды кінуць паліто), думаецца, знайсці гардэробшчыка, чалавека на палову стаўкі, магчыма, пенсіянера, які б выконваў гэтыя немудрагелістыя абавязкі, не цяжка. Варта таксама зазначыць, што пасля 11 гадзін вечара ніхто з работнікаў кафэ нават не думае правяраць дакументы ў наведвальнікаў, а значыць, любы непаўналетні, якому закарціць пайсці патанцаваць ноччу, мае магчымасць наведаць “Маладзёжнае”, і ніхто яму пярэчыць не будзе.
Калі казаць пра кантроль за выкананнем правілаў паводзін, дык ён таксама не ажыццяўляецца ў поўнай меры. У холе спакойна стаяць трое мужчын у рабочых робах з надпісам “Ганцавіцкі КПД”, у рызінавых ботах, не першай свежасці штанах. Хістаючыся, яны “з гарла” распіваюць гарэлку, і іх, як бачна, мала хвалюе той факт, што ў прынцыпе, гэта забаронена. І нават тое, што работнікам кафэ зрабілі заўвагу на гэтае парушэнне прысутныя, вынікаў не дало.
Асобнае слова неабходна сказаць пра прыбіральні. Жаночы туалет адзін, мужчынскіх — два. А таму ў многіх дзяўчат проста не хапае цярпення дачакацца сваёй чаргі — прыходзіцца бегчы ў памяшканне “для хлопчыкаў” або за вугал. Такія справы. Ну і, мабыць, не варта гаварыць, што аб наяўнасці туалетнай паперы і іншых выгодах тут нават і размова не ідзе.
На вуліцы, відаць, стала яшчэ больш народу і машын. Хлопцы і дзяўчаты кураць, хто за вуглом, хто адразу каля ўваходу. З розных бакоў даносяцца няскладная гаворка, разбаўленая “моцнымі слоўцамі”, смех, дзявочы віск, мужчынская размова на павышаным тоне, воддаль кампанія хлопцаў нешта пералівае з бутэлькі ў бутэльку… Усё змяшалася ў рознагалоссі гукаў і эмоцый. Дарэчы, умяшчальнасць кафэ — 120 чалавек, але нешта падказвала, нават прыкідваючы “на вока”, што ўжо а 12 гадзіне (кафэ працуе па суботах да 3 гадзін ночы) іх колькасць значна перавышала дазволеную. Чым гэта можа абярнуцца ў выпадку надзвычайнай сітуацыі — добра вядома: у бойцы і даўцы можа загінуць ці пакалечыцца больш людзей, чым непасрэдна, напрыклад, ад пажару.
Падчас наведвання кафэ вырашана было зрабіць агульны фотаздымак, панарамны, каб дасканала перадаць, скажам так, атмасферу маладзёжнага адпачынку. Не паспеў фотаапарат сфакусіравацца і ўключыць успышку, як за руку нехта схапіў: не зусім цвярозая дзяўчына (а дакладней, зусім нецвярозая) з цыгарэтай моцна ўчапілася за рукаў і пацягнула за сабой. На пытанне: “Што здарылася?”, невыразна адказала: “Я табе зараз урэжу за тое, што ты мяне фатаграфуеш. Кампрамат шукаеш на мяне?”. Яшчэ хвілін 10 спатрэбілася, каб даказаць, што фатаграфавалі будынак кафэ, і што яе твару на здымках няма. Слоў аказалася мала, прыйшлося паказаць фатаграфіі. Упэўніўшыся, што ёй кажуць праўду, няцвёрдай хадой “лэдзі” пайшла працягваць весяліцца.
З непрыемным асадкам пасля размовы пакідаю гэты “астравок” ганцавіцкага маладзёжнага адпачынку. Крыўдна. Як і крыўдна за тое, што адзінае месца, дзе моладзь сапраўды можа адпачыць і расслабіцца, знаходзіцца на такім нізкім узроўні абслугоўвання, не кажучы ўжо пра саму культуру паводзін наведвальнікаў “маладзёжкі”. Але якія ўмовы такі і вынік.
Ксенія ЛУЦКО.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Geely Geometry A- cерьезная заявка на то, чтобы стать полноценным средством передвижения?
Подробнее Мы не обращаем внимание на автомобиль, потому что видим марку Geely, а не Tesla, и это соглашусь, является весомым аргументом. Давайте посмотрим, как Geely все-таки пытается конкурировать на


