Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Разам супраць карупцыі

На мінулым тыдні адбылося пасяджэнне каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй Ганцавіцкага раёна, на якой разглядалася пытанне аб выніках праверкі арганізацыі работы праваахоўных і кантралюючых органаў па прафілактыцы правапарушэнняў, барацьбе з карупцыяй і эканамічнай злачыннасцю ў раёне. 

Асноўныя моманты ўзнятай тэмы акрэсліў намеснік пракурора Брэсцкай вобласці Віктар Савіч, які прыняў непасрэдны ўдзел у пасяджэнні. Ён акцэнтаваў увагу на пэўных недахопах работы па прафілактыцы злачыннасці органаў выканаўчай улады, упушчэннях і недапрацоўках у гэтым пытанні з боку раённага аддзела ўнутраных спраў. Шмат ёсць пытанняў да супрацоўнікаў міліцыі і па выяўленні злачынстваў карупцыйнай накіраванасці — за апошні год імі не зафіксавана ніводнага факта. Усе крымінальныя справы па гэтым накірунку ініцыіраваліся праваахоўнымі структурамі абласнога ўзроўню.

Таксама Віктар Васільевіч закрануў праблемныя пытанні, звязаныя з эканамічнымі злачынствамі: ад гучнай справы па ўхіленні ад падаткаў ганцавіцкім прадпрымальнікам на мільярды рублёў (зараз ён знаходзіцца ў вышуку — заўвага аўт.) да заключэння дзяржаўнымі прадпрыемствамі кабальных дагавораў з прыватнымі фірмамі. У вобласці пачасціліся выпадкі, калі такім чынам прыватнікі ўпісваюць у дагавор за невыкананне абавязкаў другім бокам велізарныя штрафныя санкцыі, якія ў дзясяткі, а то і сотні разоў, могуць перавышаць суму кантракту. У выніку, па сутнасці, значныя бюджэтныя сродкі з-за бестурботнасці адказных асоб асядаюць у кішэнях прыватнікаў, якія іншы раз спецыяльна ўсё даводзяць да дэбіторскай запазычанасці, а потым спаганяюць свае грошы і налічаную пеню праз Эканамічны суд. Здаецца, усё ў рамках закона, але дзяржаве наносіцца істотны матэрыяльны ўрон і вінаватыя ў любым выпадку павінны яго кампенсаваць.

Пасля абмеркавання ўзнятых пытанняў, каардынацыйнай нарадай на чале з пракурорам раёна Сяргеем Насеней, у якую таксама ўваходзяць адказныя работнікі райвыканкама, райаддзела ўнутраных спраў, прынята рашэнне, у адпаведнасці з якім, органам выканаўчай улады даручана актывізаваць работу па прафілактыцы правапарушэнняў і кантролі за асобамі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Райаддзелу ўнутраных спраў прадпісаны цэлы комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнні прафілактычнай работы, у тым ліку забеспячэнні комплекснага падыходу і якаснага ўзаемадзеяння ўсіх службаў і падраздзяленняў аддзела пры ажыццяўленні дзейнасці па барацьбе з карупцыяй. Таксама ёсць шэраг даручэнняў і раённаму аддзелу Следчага камітэта па пытаннях узаемадзеяння з сумежнымі структурамі.

Дарэчы, акцэнт на цеснае і эфектыўнае ўзаемадзеянне паміж усімі зацікаўленымі службамі і сілавымі структурамі праходзіў чырвонай ніткай на працягу ўсёй нарады. Гэта і зразумела, толькі агульнымі намаганнямі магчыма рэальна працаваць на прадухіленне правапарушэнняў і злачынстваў. У гэтым і галоўны сэнс — у першую чаргу ліквідаваць прычыны і спрыяльныя ўмовы для іх здзяйснення, тады і парушэнняў закона будзе значна менш.

Разам супраць карупцыі

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях