Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Да жылля — па-гаспадарску, адзін да аднаго — па-суседску…

Розныя тэмы цікавяць чытачоў раёнкі. Нямала іх і па пытаннях жыллёва-камунальнага абслугоўвання. У прыватнасці, пасля выхаду ў свет 34 нумара “СП” і артыкула ў ім “Бягучы рамонт пад’ездаў” кватэранаймальнікі прапанавалі і надалей даваць кансультацыі і кваліфікаваныя тлумачэнні па гэтай тэме. Адны просяць паўней растлумачыць паняцце “ўласнік кватэры”, іншыя цікавяцца, як зразумець, якая частка пад’езда яго, а якая — суседа, і інш. Адказаць на пастаўленыя чытачамі пытанні мы папрасілі тэхніка вытворча-тэхнічнага аддзела КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ” Алену САЙКО.

— Алена Серафімаўна, па статыстыцы, у Беларусі больш за 90 працэнтаў усяго жылля знаходзіцца у прыватнай уласнасці. Гаспадар уласнага дома — гэта проста і зразумела. Ён уласнік усяго: хаты, даху над ёю, зямлі вакол яе, двара, дарожак у ім, усіх камунікацый. На ім ляжыць і клопат аб іх. А хто ён, уласнік шматкватэрнага дома?

— З уладальнікамі кватэр у шматкватэрным доме ўсё намнога складаней. У такім доме будзе, як мінімум, дзве кватэры, якія належаць розным людзям. Але ж апрача кватэр, у доме маюцца агульныя дах, пад’езды, тамбуры і інш. І тут узнікае такое паняцце, як сумеснае домаўладанне. У Жыллёвым кодэксе Рэспублікі Беларусь паняцце сумеснага домаўладання вызначана як праваадносіны двух і больш уласнікаў нерухомай маёмасці.

— І што ж уваходзіць у склад такой маёмасці? У чым асаблівасць яе эксплуатацыі?

— Бяда ў тым, што большасць людзей разумеюць пад домам толькі чатыры сцяны ў кватэры, іншы раз і частку тамбура для захоўвання патрэбных рэчаў (веласіпеда, скрыні для агародніны, абутку і г.д.), хаця, варта нагадаць, гэта забаронена супрацьпажарнымі нормамі). Але ж не могуць гэтыя квадратныя метры ўласнай кватэры ў шматкватэрным доме знаходзіцца ў паветры на ўзроўні, скажам, трэцяга ці пятага паверха. Таму ў законе і было прапісана паняцце сумеснага домаўладання альбо агульнай маёмасці жылога дома. Да яе адносяцца пад’езд, усе сеткі водазабеспячэння, электразабеспячэння, ацяплення, ліфты, дах, гарышча, падвал, якія належаць уласнікам кватэр. Значыць, яны нясуць і адказнасць за іх захаванасць і абслугоўванне.

— Кватэра — гэта зразумела: ёсць уласнік, ёсць яе нумар. А як вызначыць, якая частка таго ж пад’езда ці даху яго?

— Мяжу, безумоўна, не правядзеш. Але некаторыя жыллёва-камунальныя паслугі разлічваюцца на колькасць квадратных метраў у вашай кватэры. Скажам, калі ў вас кватэра — 50 квадратных метраў, то вы плаціце менш, чым ваш сусед, у якога кватэра ў 100 квадратных метраў. Напрыклад, вы вырашылі замяніць у тамбуры плітку. Па колькі складвацца? Самым справядлівым будзе — у залежнасці ад плошчы жылля. Таму і доля ўдзелу ў рамонце таго ж пад’езда будзе ва ўласнікаў трохпакаёвых кватэр большай, чым ва ўласнікаў адна-двухпакаёвых. Такім чынам, доля кожнага жыхара ў агульнай маёмасці вызначаецца ў працэнтных суадносінах: плошча кватэры дзеліцца на суму плошчаў усіх кватэр у жылым доме. Менавіта таму за ўтрыманне і рамонт уласнікі кватэр плацяць прапарцыянальна плошчы сваёй кватэры.

— На сценах некаторых пад’ездаў шматпавярховак можна ўбачыць надпісы, іншы раз непрыстойныя. Ці павінна камунальная служба іх зафарбоўваць? — пытаюцца нашы чытачы. А яшчэ цікавяцца, ці павінна яна шкліць вокны ў пад’ездах?

— Хачу адразу сказаць вось што: такіх “размаляваных” пад’ездаў і разбітых вокнаў у пад’ездах не павінна быць. Мы ж людзі, мы ж там жывём. Але, на жаль, ёсць і паскуднікі. Работнікі жыллёва-камунальнай службы праводзяць агляды пад’ездаў і фіксуюць парушэнні. Затым аб’яўляюць жыхарам, што патрэбен такі ці іншы рамонт. Пасля выканання работ жыхары атрымліваюць паведамленні на аплату жыллёва-камунальных паслуг, дзе ім выстаўляюць рахунак за бягучы рамонт. Да таго ж, вясной і восенню камісія ЖКГ праводзіць агляд пад’ездаў і іншых месц агульнага карыстання шматпавярховак і калі патрэбна шкленне, яно праводзіцца. Ды і самі жыхары могуць звярнуцца з гэтай просьбай у камунгас.

— Скажыце, калі ласка, Алена Серафімаўна, а ці можна жыхарам самім выбіраць фірму, якая зробіць рамонт у пад’ездзе?

— Уся справа ў тым, што бягучы рамонт — гэта асноўная жыллёва-камунальная паслуга і адмовіцца ад яе нельга. Выканаць гэтую работу могуць як камунгас, так і іншыя спецыялізаваныя арганізацыі. Калі прыцягваецца пабочная арганізацыя, жыхары разам павінны прыняць адпаведнае рашэнне і самастойна вызначыць аб’ём работ, колер сцен і г. д. і паведаміць эксплуатуючай арганізацыі аб прынятым рашэнні. У выпадку, калі яны гэтага не зробяць, а пад’езд патрабуе рамонту, то камунальная служба выканае яго самастойна, папярэдне паведаміўшы жыхарам аб аб’ёмах работ і іх кошце.

“Нічто не вечно под луной” — фраза, знаёмая кожнаму. І сапраўды, хуткаплынны час уладарна гаспадарыць на зямлі, уносіць свае змены. І мы прыкмячаем, як старэюць дрэвы, людзі, а таксама дамы, у якіх яны жывуць. Толькі адны старэюць неяк імгненна, другім наканаваны доўгі век. Вы не задумваліся, чаму? Адказ даволі просты: тыя, што дагледжаны, якіх бераглі, своечасова спяшаліся на дапамогу, мацней стаяць на зямлі. Своечасова падкормленае дрэва, апрацаванае ад караедаў і іншых шкоднікаў, даўжэй будзе хаваць нас пад сваёй пышнай кронай ад спякотных промняў сонца, шквалістага ветру ці праліўнога дажджу. Пажылому ці хвораму чалавеку, акружанаму пяшчотай і ласкай блізкіх, сам лёс працягвае іншы раз на гады жыццё. Дом, дзе жывуць клапатлівыя, беражлівыя гаспадары, якія своечасова праводзяць рамонтныя работы, не так паддаецца разбурэнню, можа стаяць вякамі. Быць і ў шматкватэрным доме сапраўднымі гаспадарамі — вось залог яго даўгавечнасці, парадку, утульнасці і бесканфліктнага суіснавання паміж самімі жыхарамі і камунальнікамі — таксама.

Са спецыялістам жыллёва-камунальнай службы гутарыла

Марыя ДЗЁМІНА.

Фота Алы ПЯТЛІЦКАЙ.

Да жылля — па-гаспадарску, адзін да аднаго — па-суседску…

Да жылля — па-гаспадарску, адзін да аднаго — па-суседску…

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях