Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Вясновы букет”

“Вясновы букет”

Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў ідзе ў правільным кірунку — гэта адзначылі члены прафесійнага журы конкурсу сярод майстроў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які склаў асноўную частку праграмы
VII Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Вясновы букет”.

Конкурс складаўся з двух частак: першая — конкурс работ народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з прадстаўленнем майстрамі калекцый уласных творчых работ; другая — майстар-класы па стварэнні работ народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з дэманстрацыяй творчых працэсаў і рамесных прыёмаў выканання творчай працы.

Па выніках конкурсу першае месца ў намінацыі “Лепшая калекцыя выставачных работ фестывалю-кірмашу” заняў Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў. У мінулым годзе мы таксама ў гэтай намінацыі занялі першае месца.

На шматлюдным кірмашы ў Лошыцкім парку Мінска сваёй адметнасцю вылучалася маляўнічая і шыкоўная выстава тканых і вышываных ручнікоў ганцавіцкіх ткачых Ніны Казак, Ульяны Віннік, Наталлі Рабцэвіч і дэбютанта фестывалю Надзеі Ярашэвіч. “Здалёк відаць, што гэта ганцавіцкія майстры — тут і глядзець не трэба, а адразу выпісваць дыпломы”, — гэта словы аднаго з членаў журы конкурсу ў час агляду пляцовак. Вельмі прыемна пачуць добрую адзнаку нашай работы ад сапраўдных прафесіяналаў, знаўцаў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Аднак, каб заваяваць аўтарытэт сярод навукоўцаў, трэба было шмат папрацаваць былому дырэктару Дома рамёстваў Марыі Муха і ўкласці ў гэтую справу сапраўдную часцінку сваёй душы. А каб заставацца на ганаровых пазіцыях сярод мноства дамоў і цэнтраў рамёстваў нашай рэспублікі, каб не загубіць створанае і сабранае за доўгія, і часам, цяжкія гады працы, трэба добра шчыраваць і зараз. І сёння Марыя Іванаўна разам з таленавітымі майстрамі, такімі як Валянціна Занька, Яўгенія Станкевіч, Галіна Пупач і Лілія Кудравец праслаўлялі наш багаты на таленавітых людзей раён. На выставе былі прадэманстраваны розныя віды рамёстваў: ткацтва, вышыўка, саломапляценне, карункапляценне, а таксама лозапляценне Аляксандра Ваўчка, бондарства Анатоля Канановіча, мастацкая апрацоўка дрэва Аляксандра Свірыда. Казачныя вазы Аляксандра Свірыда вабілі да сабе зацікаўленых гасцей фестывалю. Аляксандр Уладзіміравіч адзіны, хто валодае гэтым майстэрствам. Удастоена найвышэйшай адзнакі выстава прадукцыі і сувеніраў Дома рамёстваў і гэта заслуга Ніны Казак і Наталлі Рабцэвіч.

Вядома, што ў Ганцавіцкім раёне шмат таленавітых майстроў народнай творчасці. Хачу адзначыць цудоўных майстрых Вольгу Дзічку з вёскі Малькавічы і Праскоўю Жалезную з вёскі Люсіна. Спадзяюся, што ў будучым спіс майстроў у заяўцы на “Вясновы букет” павялічыцца. А сёлета, 23 мая ў Лошыцкім парку ў Мінску ў цудоўны сонечны дзень дэманстравалі свае работы адзінаццаць майстроў народнай творчасці — гэта таленавітыя людзі, з залатымі ўмелымі рукамі, якія заўсёды ўдзельнічаюць у розных раённых выставах і мерапрыемствах.

Паважаныя майстры, калі ў вас ёсць жаданне ўдзельнічаць у шматлікіх выставах народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ці стаць сябрам клуба майстроў “Багач” раённага Дома рамёстваў, каб пазнаёміца з добрымі людзьмі і быць у курсе ўсіх культурных падзей, тэлефануйце па нумарах: 2-29-04, 8-029-720-08-08, 8-029-114-32-85 і заходзьце да нас у Дом рамёстваў!

Маргарыта

Саланевіч,

дырэктар раённага Дома рамёстваў.

НА ЗДЫМКУ: (злева направа) Ульяна Віннік, Надзея Ярашэвіч, Галіна Пупач, Ніна Казак.

Фота з архіва ўстановы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях