Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Удалае выступленне

Удалае выступленне

22 мая гэтага года ў Лідзе адбылося адкрыццё другога рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва “ЛьВёнок” (“Лідскі вянок”). У рамках гэтага грандыёзнага культурнага мерапрыемства праходзяць конкурсныя праслухоўванні па наступных намінацыях: “інструментальны ансамбль”; “эстрадны вакальны ансамбль”; “вакальна-інструментальны ансамбль”; “вакальны ансамбль”; “эстрадны вакал”; “фартэпіяна”; “харэаграфічнае мастацтва”; “духавыя і ўдарныя інструменты”; “скрыпка, віяланчэль”; “баян, акардэон”.

Фестываль-конкурс праводзіцца ў тры этапы: першы этап з’яўляецца адборачным і праводзіцца ўстановамі адукацыі; на другім у арганізацыйны камітэт адпраўляецца дэманстрацыйны відэаролік, а трэці — з’яўляецца заключным і праводзіцца заснавальнікам фестывалю-конкурсу.

На працягу двух тыдняў будуць праслуханы ўсе ўдзельнікі ва ўсіх намінацыях і ў кожнай вызначаны дыпламанты, лаўрэаты і ўладальнікі Гран-пры. Прыемна адзначыць, што ўжо на пачатку конкурсных праслухоўванняў, 23 мая, сярод узнагароджаных ёсць і прадстаўнікі нашага горада: у намінацыі “ансамблевае выкананне” дыпломам 3 ступені ўзнагароджаны камерны ансамбль ДУА “Ганцавіцкая дзіцячая школа мастацтваў”. У склад гэтага ансамбля ўваходзяць вучаніцы 5 класа Дар’я Рылка (фартэпіяна), Паліна Уласень, Анастасія Піваварчук, Ангеліна Малышка (скрыпкі). Кіраўнік ансамбля, таленавіты выкладчык Ала Шэйко была адзначана дыпломам за высокае педагагічнае майстэрства і развіццё нацыянальных традыцый музычнага мастацтва Беларусі. Але і на гэтым выхаванкі Алы Васільеўны не спыніліся: Лізавета Піваварчук (узроставая катэгорыя А да 10 гадоў), Анастасія Піваварчук (узроставая катэгорыя В да 12 гадоў) і Паліна Уласень (узроставая катэгорыя С да 16 гадоў) у намінацыі “сольнае выкананне” адзначаны дыпломамі фіналістаў. Дастойна выступіць з сольнымі праграмамі дапамагла рабятам канцэртмайстар школы Ірына Кавалеўская.

Шчыра віншуем нашых выхаванцаў і іх педагогаў з удалым выступленнем на фестывалі-конкурсе “ЛьВёнок” і жадаем далейшых творчых поспехаў.

Ала КАРНІЦКАЯ,

кіраўнік аддзялення фартэпіяна, струнных і духавых інструментаў дзіцячай школы мастацтваў.

Фота з архіва ўстановы.  

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях