Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

РАСПАД…

РАСПАД…

Жыццё — рэч непрадказальная. Ніколі нельга прадугадаць, што чакае наперадзе, якія цяжкасці і выпрабаванні рыхтуе для нас лёс, што прыйдзецца перажыць і з якімі праблемамі сутыкнуцца, якіх людзей спаткаць на сваім жыццёвым шляху, а якіх згубіць. Адно толькі застаецца нязменным — якія б перашкоды ні сустрэліся, у кожнага з нас ёсць надзейны тыл, спіна, апора, якая падтрымае ў любой жыццёвай сітуацыі, якая не дасць сагнуцца і згінуць, дасць мудрасць і сілу ісці далей, імкнуцца наперад, уселіць упэўненасць у заўтрашнім дні і ў тым, што ты не адзін на свеце, — нашы бацькі. Яны з калыскі гадуюць нас, стараюцца ўкласці лепшае ў наша выхаванне, мараць аб тым, што мы пасталеем і станем іх гонарам, аб якім яны будуць з вільготнымі вачыма расказваць блізкім і знаёмым. І святы абавязак кожнага з дзяцей — не падвесці гэтых самых родных людзей, не ачарніць іх галовы ганьбай за сябе і свае ўчынкі, не прымусіць іх хаваць у сораме вочы ад людзей. Гэтая думка павінна стаць жыццёвым крэда кожнага сына або дачкі, іх душэўнай філасофіяй.

Але, на жаль, праблема ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей застаецца актуальнай ва ўсе часы, на любым адрэзку гісторыі. І мы зараз не станем зноў гутарыць аб гора-бацьках, што пакідаюць на волю лёсу дзяцей, якія потым трапляюць у інтэрнат або становяцца прыёмнымі. Паглядзім на другі бок медаля, які, мабыць, намнога страшнейшы…

Адміністрацыйныя справы ў адносінах парушальнікаў, якія пагрэбавалі прынцыпамі маралі і абразілі або паднялі руку на сваіх бацькоў — з’ява нярэдкая нават для такога невялікага гарадка як Ганцавічы. Усяму віной — алкагольная залежнасць “дзетак”. Прыводзіць статыстыку за вялікі перыяд часу па колькасці ўзбуджаных крымінальных спраў такога роду — марудна і доўга, а таму мы ўзялі адрэзак часу ў два тыдні.

21 красавіка гэтага года, Дзмітрый Балашэнка з Ганцавіч у 23.30 у стане алкагольнага ап’янення ўчыніў скандал з бацькам, абражаў яго, выказваўся нецэнзурнымі словамі ў адрас пажылога чалавека.

23 красавіка ў 6 гадзін раніцы ганцаўчаніна Анатоля Лыншу, 1979 года нараджэння, абурыла тое, што матуля не дала яму грошай на выпіўку. За гэта Лынша нават спрабаваў выгнаць жанчыну з хаты, не гаворачы аб тым, якія словы прагучалі ў яе адрас.

29 красавіка Дзмітрый Берташ з горада Ганцавічы, 1983 года нараджэння, учыніў вячэрні “прафілактычны” скандал свайму бацьку, абражаючы яго. Але гэтага гора-сынку аказалася мала, і тады ён пачаў штурхаць чалавека, які выгадаваў яго, у грудзі.

Мікалай Мініч, 1986 года нараджэння, з вёскі Агарэвічы, таксама ўчыніў “свята” сваім бацькам на Першамай. А 12 гадзіне ночы ён, будучы п’яным, разбудзіў бацькоў і без ніякай на тое прычыны пачаў скандаліць з матуляй: хапаў за рукі, пагражаў фізічнай расправай, выказваў у яе адрас нецэнзурныя словы. На абарону жанчыны выступіў бацька Мікалая, які паспрабаваў супакоіць усхадзіўшагася сына, але зрабіць гэта, без умяшальніцтва супрацоўнікаў міліцыі аказалася цяжка.

Такія ж меры “выхавання” бацькоў выкарыстаў і Яўген Хандрыка з Любашава, 1981 года нараджэння. Ён 2 мая вечарам пачаў скандаліць з матуляй з-за таго, што жанчына не хацела выпускаць яго з хаты: баялася, перажывала, што ён п’яны. Такі клопат Хандрыка ўспрыняў агрэсіўна, паспрабаваў выгнаць маці з хаты, абражаючы яе нецэнзурнымі словамі. На шчасце, за жанчыну заступіўся яе муж, бацька Яўгена.

3 мая ў 16.00 Валерый Рулінскі, 1964 года нараджэння, з вёскі Чудзін, дома выпіваў са сваёй былой жонкай. Яму не спадабалася, што іх “сямейную” ідылію парушыла сваім візітам маці, а таму Рулінскі не прыдумаў нічога лепшага, як пачаць скандал з пажылой жанчынай і выгнаць яе з хаты. Матуля дэбашыра, адчуўшы, што гора-сынок можа ў злосці стукнуць яе, пайшла з хаты да сястры, дзе, па сваім прызнанні, начавала ўжо не першы раз, з-за агрэсіўнага характару п’янага Валеры. Як расказала сама жанчына супрацоўнікам РАУС, яна вельмі баіцца заставацца дома ноччу адзін на адзін з родным сынам…

Усе парушальнікі неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці, усе злоўжываюць алкаголем. Большасць — беспрацоўныя.

14 дзён. 6 адміністрацыйных спраў у адносінах дзяцей, якія зневажаюць сваіх бацькоў. Геаграфія — увесь раён. Трагедыя каласальнага характару, бо большасць выпадкаў застаюцца без законнага пакарання. Для бацькоў іх дзеці — заўсёды ахвяры, заложнікі абставін, якім у жыцці не пашанцавала. Яны заўсёды стараюцца апраўдаць нашчадкаў: п’е — проста слабы характар, не працуе — не знайшоў сябе ў жыцці, скандаліць — празмерна эмацыянальны. Але мала хто задумваецца, наколькі гэта па-дзікунску і не па-чалавечы, падымаць руку або абражаць тых, хто даў жыццё, тых, хто не спаў начамі, прыслухоўваючыся да кожнага дзіцячага руху. Бо з’ява праяўлення насілля ў адносінах да бацькоў, на жаль, сёння справа звычайная. Як кажуць, самая гнюсная няўдзячнасць — гэта няўдзячнасць дзяцей да бацькоў.

На жаль, не кожны разумее, што мама і тата не вечныя, і трэба зрабіць так, каб з нябёсаў яны глядзелі на сваіх дзяцей, плачучы ад шчасця, а не ад сораму.

Ксенія ЛУЦКО.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях