Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Што паказаў “Нелегал”?

Што паказаў “Нелегал”?

З 8 гадзін 12 мая да 8 гадзін 15 мая гэтага года на тэрыторыі г. Ганцавічы і Ганцавіцкага раёна праходзіў асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Нелегал”. Праводзіўся ён з мэтай супрацьдзеяння незаконнай міграцыі, уключаючы гандаль людзьмі, аздараўлення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь крымінагеннай абстаноўкі, звязанай са знаходжаннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, спынення з іх боку злачынстваў і правапарушэнняў.

Якія ж вынікі праведзенай работы? Так, супрацоўнікамі аддзялення па грамадзянстве і міграцыі раённага аддзела ўнутраных спраў райвыканкама за парушэнне міграцыйнага заканадаўства прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 4 іншаземцы (адна грамадзянка Расійскай Федэрацыі і трое грамадзян Украіны). Зазначу: усе — за парушэнне ўстаноўленага парадку ўезду, выезду і знаходжання.

За прайшоўшы перыяд 2015 года аддзяленнем па грамадзянстве і міграцыі Ганцавіцкага РАУС за грубае парушэнне міграцыйнага заканадаўства ажыццёўлена 1 працэдура дэпартацыі ў добраахвотным парадку грамадзяніна Украіны і 1 высылка грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 11 замежных грамадзян і 9 грамадзян Рэспублікі Беларусь (у асноўным за прадастаўленне жылля замежнаму грамадзяніну, які знаходзіцца ў Рэспубліцы Беларусь з парушэннем устаноўленага парадку ўезду, выезду і знаходжання).

З мэтай узмацнення кантролю за рэжымам пражывання замежных грамадзян на тэрыторыі раёна праведзена ануляванне дазволу на пастаяннае пражыванне ў адносінах 5 замежных асоб, якія стаялі на кантролі ў АГіМ РАУС, у адпаведнасці з артыкулам 57 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь”, ануляванне дазволу на часовае пражыванне ў адносінах 7 замежных грамадзян у адпаведнасці з артыкулам 50 у выпадку страты на часовае пражыванне.

На тэрыторыі Ганцавіцкага раёна па стане на 1 мая гэтага года маюць дазвол на пастаяннае пражыванне 319 замежных грамадзян і 9 асоб без грамадзянства. Сярод пастаянна пражываючых на тэрыторыі раёна — 194 чалавекі грамадзяне Расійскай Федэрацыі, 72 — Украіны, 15 — Арменіі, па 5 грамадзян Казахстана і Турцыі, па 4 — Узбекістана, Туркменістана, Латвіі, Ізраіля, Малдовы, па 3 — Таджыкістана і Літвы, па 1 — Азербайджана і Манголіі. Выдадзена 12 дазволаў на часовае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь, з іх 6 грамадзянам Украіны на падставе спецдазволу на працоўную дзейнасць у нашай краіне. За 4 месяцы гэтага года прынята да разгляду 17 хадайніцтваў замежных грамадзян аб выдачы дазволаў на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь. Зарэгістравана на часовае знаходжанне 76 замежных грамадзян. З ліку замежных грамадзян, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна, у асноўным грамадзяне Расіі і Украіны, з далёкага замежжа зарэгістраваны грамадзянін Вялікабрытаніі, а таксама Італіі, Турцыі і трое грамадзян Германіі.

За прайшоўшы перыяд года ў аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі Раус звярнуліся 47 грамадзян Украіны, з іх 19 чалавек, якія прыбылі з Данецкай і Луганскай абласцей. У цяперашні час зарэгістраваны на часовае знаходжанне 41 грамадзянін Украіны.

Каб не было нейкіх непаразуменняў і непрыемнасцей, трэба строга выконваць прадугледжаныя заканадаўствам правілы. Нагадаю, што замежны грамадзянін абавязаны на працягу пяці сутак, за выключэннем нядзель, дзяржаўных свят і святочных дзён, устаноўленых і аб’яўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь нерабочымі, зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі па месцы фактычнага часовага знаходжання, калі іншае не вызначана Законам Рэспублікі Беларусь ад 4.01.2010 № 105-З “Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь” і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь. На працягу 30 сутак з дня ўезду ў Рэспубліку Беларусь могуць знаходзіцца без рэгістрацыі грамадзяне Украіны, Расійскай Федэрацыі, Літвы, Латвіі і грамадзяне Рэспублікі Казахстан.

Працоўныя-эмігранты могуць ажыццяўляць працоўную дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь пры ўмове атрымання спецыяльнага дазволу на права занятку працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь і заключэння працоўнага дагавору. Спецыяльны дазвол выдаецца замежнаму грамадзяніну па хадайніцтве наймальніка Рэспублікі Беларусь.

Рэгіна МАНЮК,

 начальнік аддзялення

па грамадзянстве і міграцыі

 Ганцавіцкага РАУС.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях