Настаўніца і яе вучні

На гэтым здымку — настаўніца беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Чудзінская сярэдняя школа” Іна Аляксандраўна Валодзька і яе вучні — пераможцы прадметных алімпіяд розных гадоў (злева направа) — Дар’я Валодзька, Надзея Савеня, Юлія Ярашэня, Лізавета Тонка. Калі дзяўчынкі дружна ўладкоўваліся для здымка ў раёнку каля сваёй настаўніцы, прыкмеціла, якія даверлівыя, шчырыя адносіны паміж ёй і вучнямі, як з паўслова разумеюць сваю Іну Аляксандраўну, прыемна было пачуць, як дружна прызнаваліся яны ў сваёй любові да прадмета, які яна выкладае. Заканчваецца навучальны год. Рабяты папоўнілі багаж школьных ведаў, на раённых алімпіядах паказалі іх узровень, цяпер можна і адпачыць: праз некалькі дзён пачнуцца летнія канікулы. А іх настаўніца нават у час адпачынку будзе час ад часу браць у рукі творы сваіх любімых пісьменнікаў, перачытваць іх, знаёміцца з навінкамі літаратуры, штосьці адметнае занатоўваць і ў думках выводзіць для сябе канву ўрокаў, з якіх пачне новы навучальны год…
Каб быць цудоўным настаўнікам, трэба любіць той прадмет, які выкладаеш, і любіць таго, каму ты яго даносіш. Іна Аляксандраўна Валодзька шчыра любіць і свой прадмет, і сваіх вучняў — цікаўных, дапытлівых, адкрытых. І нават цяпер, калі за плячыма гэтай прыгожай, стройнай жанчыны з такой добразычлівай і абаяльнай усмешкай больш за дваццаць гадоў педагагічнага стажу, светлыя непадробныя пачуцці любові да той справы, да якой пацягнулася некалі душа, па-ранейшаму трымаюць ва ўладарным палоне яе сэрца. Ды з гадамі яшчэ глыбей пазнае і разумее настаўніца герояў сваіх любімых пісьменнікаў — Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, яшчэ больш сама захапляецца вобразнасцю кранальных вершаваных радкоў Яўгеніі Янішчыц, Ніла Гілевіча… І на кожным уроку стараецца данесці да вучняў тыя пачуцці, якія адольваюць яе саму, імкнецца доказна паказваць хараство і багацце пявучай матулінай мовы. А таму і заняткі яе праходзяць цікава, жыва, пралятаюць як адно імгненне, як некалі праходзілі для самой Іны ўрокі яе любімай настаўніцы Ірыны Браніславаўны Місько. А таму і любяць многія чудзінскія школьнікі беларускую мову і літаратуру. І на раённых (ды не толькі) алімпіядах з году ў год займаюць адны з першых месцаў.
Пра сябе сціплая настаўніца расказвае мала: родам з Чудзіна, мама працавала медыцынскай сястрой, тата — у сельскай гаспадарцы. З дзяцінства любіла чытаць мастацкія творы, з асаблівым жаданнем наведвала ўрокі роднай мовы і літаратуры строгай, але мудрай і таленавітай настаўніцы Ірыны Браніславаўны. Гэтая любоў да яе і да кнігі некалі паклікала выпускніцу Чудзінскай сярэдняй школы ў прафесію настаўніка. Спачатку Іна закончыла Баранавіцкае педвучылішча, затым завочна вучылася ў Мазырскім педінстытуце. А працаваць паехала ў Салігорскі раён, хацелася, як і ўсім маладым, пажыць па-за родным куточкам. І хоць да Чудзіна можна сказаць рукой падаць, і краявіды там не горшыя за мясцовыя, і ўласнае сямейнае гняздо Іна звіла там, ды ўсё ж дзе сасна ні стаіць, усё свайму бору шуміць. Вярнулася Іна з сям’ёй дамоў. Так родная вёска і стала яе надзейным прыстанкам і жыватворнай, надзвычай спрыяльнай глебай для прафесійнага развіцця. Тут некалі збіраў багаты фальклорны матэрыял Аляксандр Сержпутоўскі, адсюль вытокі творчасці Алеся Каско, тут не цураюцца роднага слова вяскоўцы.
Ад сціплых звестак пра сябе настаўніца пераходзіць да вучняў. І вочы яе загараюцца асаблівым святлом і пяшчотай. “Канешне ж, у кожнага з рабят свае схільнасці і цяга да пэўнага прадмета, — разважае настаўніца. — Асабіста мне шанцуе на дзетак, якія калі ўжо ўпадабалі родную мову і літаратуру, то імкнуцца вывучаць іх не проста па школьным курсе, а глыбей і паўней. І робяць гэта мэтанакіравана, настойліва, ахвотна наведваюць дадатковыя заняткі. З імі вельмі цікава працаваць”.
Настаўніца называе сваю першую вучаніцу, з якой яны атрымалі другое месца ў раённай прадметнай алімпіядзе і прынялі ўдзел у абласной, — гэта Юля Кандраценя. Яна была дзяўчынкай здольнай, творчай, пісала вершы, цікавымі былі яе творчыя работы. Зараз Юля вучыцца ў Баранавіцкім педуніверсітэце, будучы настаўнік беларускай і англійскай моў.
Мінулагодняя выпускніца школы Каця Мазан заваявала ў свой час трэцяе месца ў раённай алімпіядзе. Таксама пісала вершы, не раз займала прызавыя месцы ў творчым конкурсе “Выратавальнікі вачамі дзяцей”. І хаця дзяўчына вучыцца на юрыдычным факультэце, настаўніца ўпэўнена: творчыя задаткі спатрэбяцца Кацярыне і ў яе даволі сур’ёзнай прафесіі.
Цяперашняя выпускніца школы Ліза Тонка прымала ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі “З навукай у будучыню”. З ёй настаўніца займаецца паглыбленым вывучэннем прадмета з 8 класа. Не нарадуецца настойлівай, скрупулёзнай у вучобе дзяўчынкай. Вучаніца даследавала асаблівасці мясцовай гаворкі, рабіла параўнальны аналіз яе канца 19 — пачатку 21 стагоддзяў. Яна глыбока ўнікала ў творы Сержпутоўскага, хадзіла да мясцовых людзей старэйшага пакалення, цікавілася, калі і якія новыя словы ўзніклі. Надзейным дарадцам вучаніцы была, канешне ж, яе настаўніца Іна Аляксандраўна. І работа атрымалася ў дзяўчынкі грунтоўнай, цікавай. Старшыня камісіі, робячы яе аналіз, сказаў нешматслоўна, але ёмка: прыгожа, дакладна, па-каскоўску. А гэта для вучаніцы і яе настаўніцы — найвышэйшая адзнака.
У 9 класе Ліза заняла трэцяе месца ў раённай прадметнай алімпіядзе, у 10-м — першае ў раённай, трэцяе — у абласной. У гэтым навучальным годзе заваявала другое месца ў раённай. Дзяўчынка калі ўжо вывучае прадмет ці адпаведную тэму, то глыбока, грунтоўна, умела валодае інтэрнэт-рэсурсамі.
Настаўніца працягвае называць прозвішчы ўдзельнікаў алімпіяд. Надзея Савеня, дзевяцікласніца. З 4 класа ўдзяляе мове асаблівую ўвагу. Вучаніца займала першыя і другія месцы ў раённых алімпіядах, у гэтым навучальным годзе атрымала дыплом 3 ступені на абласной алімпіядзе. Дзяўчынка са шматдзетнай сям’і, дапамагае бацькам па гаспадарцы ўпраўляцца і ў вучобе паспявае быць першай. Як не ганарыцца ёю?
Сваім стараннем вылучаецца і дзесяцікласніца Юля Ярашэня. У гэтым годзе яна заняла другое месца ў раённай алімпіядзе. Захапляецца беларускай мовай і літаратурай і адна з траіх уласных дзяцей Іны Аляксандаўны — дачушка Дар’я. Яна бачыць, як любіць свой прадмет мама, як старанна рыхтуецца да кожнай сустрэчы з вучнямі і цалкам раздзяляе матуліну любоў, падтрымлівае яе ва ўсіх пачынаннях.
Так, ураджайным быў гэты год для вучняў Іны Аляксандраўны. І для яе, вядома ж, іх настаўніцы. Атрымліваецца, што тры прызавыя месцы сёлетняй раённай прадметнай алімпіяды ўпэўнена ўзялі ў свае рукі вучні Іны Валодзька з адной з самых аддаленых школ Ганцаўшчыны — Чудзінскай. Глыбінка не стамляецца пазнаваць свае карані, ганарыцца тым, што мясцовыя казкі і паданні, тутэйшая гаворка сталі прадметам глыбокага вывучэння такім вядомым даследчыкам, як Сержпутоўскі, яна шануе мову сваіх продкаў, а значыць, жыць ёй, роднай, і жыць. Дзякуй вам, настаўніца і вашым вучням за гэтую шчырую вернасць і чыстую любоў да роднага слова, а значыць і да зямлі пад белымі крыламі…
Марыя ДЗЁМІНА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Какие изменения ожидаются в Беларуси с 1 июня
Подробнее Смогут ли белорусы поехать на море и какие новые правила въезда и пребывания иностранных граждан в Египте.


