Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На шырокі прасцяг

На шырокі прасцяг

Для кожнага школьніка апошні званок у навучальным годзе — падзея радасная і ўзнёслая, бо наперадзе — тры месяцы вольнага часу, незабыўных канікул і цёплых летніх дзён. І толькі выпускнікі на школьнай лінейцы, не-не ды і ўстрапянуцца ад хвалюючых думак, бо разумеюць: сённяшні дзень стане стартам, адпраўной кропкай у новае, нязведанае дарослае жыццё.

У гімназіі горада Ганцавічы два выпускныя класы — 11“А” і 11“Б” з фізіка-матэматычным і хіміка-біялагічным профілямі. Па прызнанні саміх навучэнцаў, яны ўпэўнены ў сваіх сілах, маюць цвёрды намер паспяхова здаць выпускныя экзамены і паступіць у выбраную вышэйшую навучальную ўстанову. Будучую прафесію вызначылі яшчэ на пачатку 10 класа, і амаль два гады мэтанакіравана ішлі да здзяйснення мары. “Гімназія дала выдатныя веды, навыкі і ўменні, дапамагла зарыентавацца на прафесію, якая сапраўды па душы і ў якой можна дасягнуць канкрэтных вышынь. Мы ўпэўнены ў сваіх магчымасцях”, — дзеліцца выпускніца 11“А” класа Ірына Дрозд. Сапраўды, як расказала дырэктар гімназіі Іна Бараноўская: “Мы не разлічваем на выпадковае паступленне дзяцей. Мы ўпэўнена, упарта і мэтанакіравана ідзём да дасягнення пастаўленай мэты”. І на пытанне, аб чым мараць сённяшнія выпускнікі, усе ў адзін голас адказалі: мара і мэта адна — паспяхова паступіць у ВНУ. Гледзячы на гэтых, без сумнення, таленавітых, прыгожых, маладых хлопцаў і дзяўчат, ні на хвіліну не сумняваешся — у іх усё атрымаецца.

Па словах саміх гімназістаў, развітвацца ім складана, бо за гады вучобы яны сталі сапраўднымі сябрамі і калегамі. Яны — цэласны калектыў, а заслуга ў гэтым іх настаўнікаў і класных кіраўнікоў, Галіны Герман і Алы Клявец, якія аддалі часцінку сваёй душы кожнаму вучню, з’ядналі дзяцей і стварылі нешта намнога большае, чым проста выхавалі — далі пуцёўку ў вялікае жыццё.

Сярод сённяшніх выпускнікоў будучыя інжынеры і праграмісты, эканамісты і ўрачы. І няхай гімназісты яшчэ не да канца ўсвядомілі, што апошні званок сёння прагучаў для іх не сімвалічна, адпраўляючы на канікулы, а сапраўды ў апошні раз, яны гатовы зрабіць свой крок у новае жыццё, адкрыць для сябе гарызонты, яны настроены працаваць і дабівацца вышынь у якасці студэнтаў прэстыжных беларускіх ВНУ, а потым і на шляху абранай прафесіі. Мэты — самыя высокія, і няхай, хтосьці скажа, недасягальныя, але гэтыя юнакі і дзяўчаты, у якіх гарыць у вачах агонь і прага ведаў, гатовыя зноў і зноў пераадольваць цяжкасці, смела дабівацца пастаўленых задач і даказаць усім: яны — светлае будучае краіны.

Ксенія ЛУЦКО. 

 

НА ЗДЫМКУ: выпускнікі гімназіі г. Ганцавічы (злева направа) Іван Падгайскі, Ксенія Махцей, Сяргей Балацун, Ірына Дрозд, Уладзіслаў Рабцэвіч, Алена Бондар.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях