Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Узнагарода — 9-дзённы тур па Еўропе

Узнагарода — 9-дзённы тур па Еўропе

У сярэдняй школе № 1 г. Ганцавічы падведзены вынікі беларуска-амерыканскага праекта, які працягваўся амаль год. Ужо вядомы пераможцы.

Мінулай вясной у сярэдняй школе № 1 горада Ганцавічы па запрашэнні пабываў адвакат з Чыкага Грэг Костэр. Містэру Костэру вельмі спадабалася ў нас у гасцях, і ён плануе восенню разам з сябрамі прыехаць да нас зноў. Але гэты год не прайшоў марна. Па ініцыятыве самога Грэга ўсе навучэнцы нашай школы былі запрошаны прыняць удзел у праекце, які складаўся з 4-х этапаў.

Першы этап — конкурс малюнкаў “Успаміны на палатне”. Грэг прапанаваў адлюстраваць моманты, якія нагадаюць яму візіт у наш горад. У Чыкага было адпраўлена 27 малюнкаў з выявамі сімвалаў нашага горада і Беларусі, нашай школы і настаўнікаў, страў нацыянальнай кухні, партрэтаў самога Грэга… Суддзямі былі прафесійныя мастакі — Мігель Малагон і Мары Кван (г. Чыкага).

Другі этап — відэа-конкурс. Рабятам прапанавалі зняць відэа-ролік на тэму самапрэзентацыі. Задача: прадэманстраваць сваю ўнікальнасць. Удзельнікі атрымалі свабоду ў выбары сродкаў і прыёмаў. Гэта былі маналогі-адкрыцці на англійскай мове, відэа, якія знаёмілі з сем’ямі ўдзельнікаў, іх хатнімі гадаванцамі, прэзентацыі нашага горада. Дзеці танцавалі і спявалі. Этап атрымаўся яркім і запамінальным.

Трэці этап — сачыненне на рускай мове на тэму “Як паўплывала Вялікая Айчынная вайна на маю сям’ю”. Тэму прапанаваў амерыканскі бок. Расказы, пачутыя ад дарослых, выведзеныя дзіцячым почыркам на паперы, усхвалявалі да глыбіні душы. Слёзы міжволі набягалі на вочы, калі чыталі расказы аб чалавечых лёсах, скалечаных жудаснымі падзеямі тых дзён. Ацэньвалі работы пісьменніца, аўтар дзіцячых кніг з Брэста Кацярына Мядзведзева і паэтэса з Мінска Ганна Комар.

Чацвёрты этап таксама быў літаратурным. Эсэ на англійскай мове на тэму “Маё хобі”. Гэта было адкрыццём нават для мяне. Я іншымі вачымі глядзела на сваіх рабят.

У сакавіку 2015 года праект быў закончаны, а ў маі са Злучаных Штатаў мы атрымалі вялікую каробку з прызамі вагой 17 кілаграмаў! Кожны ўдзельнік праекта атрымаў узнагароду. Але самы нечаканы прыз чакаў пераможцу! Па-першае, пераможцаў аказалася двое — Алеся Богдан і Святлана Гардзей (НА ЗДЫМКУ злева направа), вучаніцы 11 класа. Апярэджваючы адна адну, дзяўчынкі ў фінале набралі аднолькавую колькасць балаў. А як узнагароду — атрымалі магчымасць накіравацца ў 9-дзённы тур па Еўропе. Усе расходы ім аплаціў Грэг Костэр. Ён жа выдзеліў ім дадатковую суму на карманныя расходы. Застаецца толькі дадаць, што агульны кошт прызоў за ўвесь час праекта склаў 30 мільёнаў беларускіх рублёў. Мы вельмі ўдзячны Грэгу Костэру. Я ўпэўнена, што такая ўвага містэра Костэра да нас, абавязкова вернецца да яго, яго сям’і, сяброў. А мы заўсёды будзем рады прыняць яго на нашай гасціннай беларускай зямлі.

Юлія ЗАБАРОЎСКАЯ,

настаўніца англійскай мовы СШ № 1

г. Ганцавічы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях