Сэрцу блізкае…
Аднойчы вядомы літаратурны крытык і філолаг Уладзімір Калеснік сказаў пра Ганцаўшчыну, што тут паэты растуць, нібыта грыбы пасля дажджу. Сапраўды, багаты наш край на літаратурныя таленты. Сярод вядомых і масцітых паэтаў, творчасць якіх прыйшлася да душы многім чытачам, з’яўляюцца новыя прозвішчы. Сведчаннем таму — прэзентацыя зборніка паэзіі Валерыя Карнеяўца “Сердцу близкое…”.
Наш зямляк Валерый Аляксеевіч Карнеявец нарадзіўся і жыве ў Ганцавічах. Яшчэ ў школьныя гады захапляўся паэзіяй і літаратурай. Асабліва блізка была яму творчасць рускага паэта Сяргея Ясеніна. У маладога чалавека пачалі нараджацца свае паэтычныя творы. І вось аднойчы, разам са сваім равеснікам, які таксама пісаў вершы, накіраваліся яны ў рэдакцыю райгазеты “Савецкае Палессе”, дзе іх ветліва сустрэў рэдактар Васіль Праскураў. Васіль Фёдаравіч уважліва выслухаў юнакоў, пазнаёміўся з іх вершаванымі творамі і параіў удасканальваць сваё ўменне ў напісанні вершаў, але папярэдзіў, што гэта вельмі цяжкая праца, якая забірае шмат часу і патрабуе немалых душэўных намаганняў. Калі гэта будзе так, то яны ў будучым стануць вялікімі і вядомымі людзьмі. Гэтую сустрэчу Валерый запомніў на ўсё жыццё, і асабліва яго ўразіла чыстая беларуская мова, на якой размаўляў Праскураў.
Лёс распарадзіўся так, што сваё юнацкае захапленне Валерый Аляксеевіч пранёс праз усё жыццё. Паэзія для яго была нечым незвычайным, з чым ён не мог спалучаць працоўныя будні. Аддаўшы ўсё жыццё педагагічнай працы (больш за 35 гадоў ён адпрацаваў у школе-інтэрнаце), мужчына ўсё ж такі збярог у сваёй душы незабытыя, трапяткія адносіны да яе Вялікасці Паэзіі, і ўжо ў сталым узросце пачалі нараджацца новыя творы, прысвечаныя роднаму краю, сям’і, сябрам і калегам. Вершаў сабралася столькі, што аднойчы з’явіўся паэтычны зборнік “Сердцу близкое…”.
Цэнтральная раённая бібліятэка імя В. Праскурава, якая займалася выданнем зборніка, сёлета 15 мая арганізавала прэзентацыю новай кнігі Валерыя Карнеяўца. Па жаданні аўтара вечарына прайшла ў сценах яго роднай установы — школе-інтэрнаце. Перапоўненая зала сабрала людзей, якія добра ведаюць і паважаюць Валерыя Карнеяўца як шчырага чалавека, выдатнага педагога, добрага сем’яніна. У яго адрас прагучала шмат добрых слоў. Як прызнаўся потым Валерый Аляксеевіч, ён столькі не чуў за ўсё сваё жыццё. Калегі, Наталля Курылік і Алена Галічыхіна, да віншавання з нагоды выхаду зборніка паэзіі дадалі словы павагі і ўдзячнасці. А вядомы не толькі ў нашым раёне педагог, настаўнік года-2009 Юрый Андрэйчык сваю перамогу ў рэспубліканскім конкурсе і, наогул, свае поспехі ў педагагічнай дзейнасці звязвае з тым, што яму пашчасціла працаваць і пераймаць вопыт работы Валерыя Карнеяўца. Выступалі блізкія і родныя людзі, суседзі, для кожнага з якіх Валерый Аляксеевіч, яго творчасць, з’яўляюцца неад’емнай часткай жыцця.
Нечакана ў зале палілася мелодыя — гэта самадзейныя спявачкі Лілія Вадзюціна і Надзея Рэкунова праспявалі песні на словы аўтара. Лірычныя і такія меладычныя паэтычныя радкі з асалодай чытаюцца і лёгка кладуцца на музыку. А калі пачаў чытаць свае вершы Валерый Аляксеевіч, зала прыціхла і зачаравана слухала не толькі кранальную паэзію, але і артыста, які так умела, з непадробнымі пачуццямі ўмее данесці паэтычнае слова да свайго слухача.
Мерапрыемства прайшло як адно імгненне. Кожны жадаючы змог набыць паэтычны зборнік “Сердцу близкое…” з аўтографам аўтара. Новае выданне ўжо знашло свайго чытача, а ўсіх тых, хто любіць паэзію, чакаюць незабыўныя сустрэчы з творчасцю самадзейнага паэта Валерыя Карнеяўца.
Таццяна Маляўка,
загадчыца аддзела бібліятэчнага
маркетынгу ЦРБ
імя В. Праскурава.
НА ЗДЫМКУ: у час мерапрыемства, на пярэднім плане Валерый Карнеявец.
Фота
з архіва ўстановы.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Какие изменения ожидаются в Беларуси с 1 июня
Подробнее Смогут ли белорусы поехать на море и какие новые правила въезда и пребывания иностранных граждан в Египте.


