“Будаўнік” пацвердзіў клас
Закончыўся адкрыты чэмпіянат раёна па валейболе сярод мужчын. За чэмпіёнскі тытул у фінальнай стадыі змагаліся чатыры каманды: “Будаўнік — ПМК-14”, “Камунальнік”, “Чудзін” і малькавіцкі “Алімп”. У такім парадку яны размеркаваліся на папярэднім этапе. У паўфінале, згодна з палажэннем аб розыгрышы, першая каманда сустракалася з чацвёртай, другая — з трэцяй.
Ганцавіцкі “Будаўнік” не без цяжкасцей адолеў малькавіцкі “Алімп” — 3:1. Прычым, да гэтага гараджане не прайгравалі ніводнай партыі. “Чудзін” стаў мацнейшым у сустрэчы з “Камунальнікам” — 3:1.
Галоўныя матчы былі наперадзе — за званне чэмпіёнаў і за трэцяе, прызавое месца. Гэтыя паядынкі нікога не пакінулі раўнадушным. У кожнай партыі інтрыга захоўвалася да апошніх хвілін.
Спачатку на пляцоўку выйшлі ганцавіцкі “Камунальнік” і малькавіцкі “Алімп”. Яны аспрэчвалі бронзавыя медалі. Першую партыю даволі ўпэўнена выйгралі вясковыя спартсмены — 25:16. У другой лік некалькі разоў станавіўся роўным, прычым і напрыканцы (22:22). Усё ж партыя зноў засталася за “Алімпам” — 25:23. Аднак у далейшым “Камунальнік” праявіў сапраўдную згуртаванасць, высокае майстэрства, моцную вытрымку і выйграў апошнія тры рашаючыя партыі — 25:20, 25:20, 15:7. Такім чынам, агульны лік матча 3:2 на карысць гараджан і ганаровае трэцяе месца.
У матчы за тытул чэмпіёнаў раёна сустрэліся ганцавіцкі “Будаўнік — ПМК-14” і “Чудзін”. Вяскоўцы аказалі даволі моцнае супраціўленне яўнаму фаварыту. У першай партыі будаўнікі з цяжкасцю вырвалі перамогу — 26:24. Нялёгка даліся перамогі гараджанам і ў астатніх дзвюх партыях — 25:21, 25:17. Выйграўшы рашаючы матч з лікам 3:0, “Будаўнік” пацвердзіў свой клас, заваяваўшы тытул чэмпіёнаў трэці год запар.
Важкі ўклад у арганізацыю спаборніцтваў і падрыхтоўку спартсменаў унеслі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (загадчык сектара спорту і турызму, галоўны суддзя спаборніцтваў Яўген Кабрынец), ФСК “Здароўе-7” (старшыня Міхаіл Ярашэвіч), інструктар-метадыст аддзялення валейбола Ганцавіцкай СДЮШАР Міхаіл Комар, прадстаўнікі каманд Уладзімір Каркотка (“Будаўнік — МПК-14”), Міхаіл Леўчыкаў (“Чудзін”), Дзмітрый Турко (“Камунальнік”), Міхаіл Заяц (“Алімп”) і іншыя.
Ва ўрачыстай абстаноўцы каманда-пераможца і прызёры ўзнагароджаны кубкамі і медалямі. Былі вызначаны лепшыя па пазіцыях: нападаючы Арцём Караткоў, блакіруючы Міхаіл Дыдышка (абодва — “Будаўнік — ПМК-14”), звязуючы Аляксандр Рулінскі (“Чудзін”), абаронца Дзяніс Хандрыка (“Чудзін”). Лепшым іграком прызнаны Дзмітрый Турко (“Камунальнік”). У намінацыі “За волю да перамогі” прыз атрымаў Віктар Маляўка з малькавіцкага “Алімпа”. Сімвалічна, што ўзнагароды ўручылі ветэраны ганцавіцкага валейбола Аркадзь Турко, Міхаіл Бобка, Вячаслаў Савеня, Леанід Плакса, Уладзімір Гардзей і Антон Чыжэўскі.
Сёлетні чэмпіянат раёна па валейболу выліўся ў сапраўднае спартыўнае свята для балельшчыкаў.
Міхась АРЭШКА.

НА ЗДЫМКУ: чэмпіён раёна 2015 года па валейболе ганцавіцкі “Будаўнік — ПМК-14”. Злева направа: стаяць Ігар Караткоў, Арцём Караткоў, Міхаіл Дыдышка, Віталь Пуцята, Дзяніс Коўш, сядзяць Антон Мелехавец, Максім Піваварчык, Аляксандр Радзюк, Андрэй Глеб, прадстаўнік каманды Уладзімір Каркотка.
Фота аўтара.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Онлайн казино с моментальным выводом: ТОП заведений с быстрым кэшаутом
Подробнее Пользователи готовы рисковать своими средствами, когда уверены в честном отношении. Поэтому онлайн казино с моментальным выводом денег, можно отнести к категории честных и надежных, а значит стоит


