І людзі скажуць “дзякуй”
Надоечы калега дзеліцца сямейнымі імгненнямі-падзеямі: “Учора такі смачны хлеб быў у продажы, што не толькі мы, дарослыя, але і нават нашы дзеці елі яго “без нічога”. Высокая, духмяная, светлая, як сонца, буханачка разышлася літаральна за вечар”. “А хіба наш хлеб бывае інакшым?” — уступіла ў размову яе напарніца.
У гэтым сустрэчным кароценькім адказе-сцвярджэнні прагучала найвышэйшая станоўчая адзнака прадукцыі ганцавіцкіх хлебапёкаў яе пастаяннымі спажыўцамі. І, вядома ж, гонар за землякоў.
А ганарыцца і праўда ёсць чым. Не злічыць тых высокіх узнагарод за якасную прадукцыю, атрыманых калектывам хлебазавода за час яго існавання. Кожны год да ўжо атрыманых дыпломаў і грамат далучаюцца новыя. Вось і сёлета прадпрыемства прымала ўдзел у дзвюх намінацыях конкурсу “Рэспубліканскі агляд якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Ласунак-2014” і за хлеб “Жніца залатая новы” атрымала залаты медаль, а за вырабы кукурузныя “Забава” — гран–пры. Дарэчы, “Забава” лічыцца на сённяшні дзень лепшым вырабам у рэспубліцы сярод аналагічных яму, што выпускаюцца ў Мінску, Гомелі і іншых гарадах, у тым ліку і прыватнымі прадпрыемствамі.
Сёлетнія ўзнагароды ў чарговы раз даказалі, што і ў правінцыяльных гарадках працуюць залатых рук майстры, што яны годна могуць сапернічаць з хлебапёкамі краіны і, самае галоўнае, радаваць спажыўцоў якаснай прадукцыяй. Якасць — вось тое залатое зерне, якое ляжыць у аснове папулярнасці ганцавіцкага хлеба і кукурузных палачак “Забава”, іх прызнання спажыўцамі. Гэта і ёсць тая “характэрная адзнака, істотная ўласцівасць, якая адрознівае адзін прадмет ад другога”, дадзеная слову якасць разам з іншымі яго значэннямі ў тлумачальным слоўніку.
Што трэба для таго, каб, скажам, хлеб, выпечаны па адной і той жа рэцэптуры, тэхналогіі, сыравіне, набыў тую істотную ўласцівасць, якая вылучыць яго? На думку тэхнолага хлебазавода Марыі Якубюк, перш-наперш — адказныя адносіны людзей да сваіх абавязкаў, шчырая зацікаўленасць працуючых на прадпрыемстве ў агульных справах калектыву і абавязкова — пачуццё ўласнай годнасці. Сапраўды, гэтае пачуццё не дазволіць чалавеку выконваць сваю справу абы-як. А значыць, у ім пастаянна будзе жыць наватар, творца — своеасаблівыя рухавікі мар, задумак і здзяйсненняў чалавека-працаўніка. Менавіта яны жывуць у душы Марыі Якубюк, якая ўзначальвае работу лабараторыі, працуе на хлебазаводзе вось ужо трыццаць гадоў і ўвесь час дбае разам з калегамі, кіраўніцтвам прадпрыемства не толькі аб пашырэнні асартыменту выпускаемай прадукцыі, але і аб яе якасці. Менавіта з лабараторыі пачынаецца шлях хлеба да спажыўцоў. Тут распрацоўваюцца новыя тэхналогіі, пільна сочаць за якасцю выпускаемай прадукцыі, за навінкамі сваіх калег з іншых хлебазаводаў краіны, скрупулёзна вывучаюць попыт пакупнікоў, словам, трымаюць руку на пульсе часу. На прадпрыемстве ўкаранёна і дзейнічае сістэма бяспекі выпускаемай прадукцыі, а гэта значыць, што нам, спажыўцам, даецца гарантыя на выкарыстанне прадукцыі, бяспечнай для здароўя. І ў аснове гэтай гарантыі — уклад усіх, хто працуе на гэтым прадпрыемстве, працуе шчыра, з душой. “А інакш і нельга, — сцвярджае Марыя Сцяпанаўна і дае сціплую, але трапную, гаворачую пра многае, ацэнку рабоце калег: — Вы бачылі, як “расце” хлеб? Гэта ж жывы арганізм, і да яго трэба адносіцца пяшчотна, з любоўю”. А гаворачы больш афіцыйнай мовай — якасна. Ды не толькі, выпускаючы хлеб — на любым рабочым месцы і ў любой сферы. І хаця цяпер зніклі з этыкетак розных вырабаў вядомыя ў савецкія часы сімвалы якасці — спецыяльныя значкі, гэта не значыць, што якасць не ў цане. Самая найлепшая рэклама яе — людскія водгукі, іх шчырае “дзякуй” і, вядома ж, попыт на прадукцыю і паслугі.
Менавіта якасць была і застаецца той галоўнай меркай, якая вызначае яшчэ адно яе значэнне, дадзенае ў тлумачальным слоўніку — “ступень прыгоднасці, вартасці чаго-небудзь”. І згодна з якой таксама варта было б меркаваць аб прафесіяналізме чалавека, ацэньваць яго работу, у тым ліку і ў грашовым эквіваленце…
Марыя ДЗЁМІНА.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Как переманить инвестора у Казахстана и России
Подробнее Почему белорусские предприятия проигрывают российским и казахским, каким должен быть налоговый режим, если власти хотят, чтобы отечественные товары были конкурентоспособными в формирующемся Едином


