Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пад цёплым утульным крылом (свята вёскі Будча)

Жыхары і госці Будчы ўрачыста адзначылі свята вёскі “Я ў гэтым краі не чужы”.

Сапраўды, як буслы вяртаюцца з выраю дамоў, гэтак жа зляцеліся на малую радзіму былыя будчакі. Любімая вёска зноў сагрэла іх сваім цёплым утульным крылом. Гэта ж яе дзеці, выгадаваныя з мацярынскай цеплынёй і пяшчотай.

Тутэйшыя жыхары ішлі на свята сем’ямі, вялі за рукі ці неслі на плячах сыночкаў і дачушак. Паабапал вуліц спыняліся легкавікі з мінскімі, віцебскімі, магілёўскімі нумарамі. Свята вёскі паклікала ўсіх, хто шануе свае родныя мясціны.

Пакрысе тэрыторыя ля будынка бібліятэкі і ўрачэбнай амбулаторыі набыла ўрачысты выгляд. І вось яно, жаданае імгненне! Пасвятлелі, расквеціліся ўсмешкамі твары вяскоўцаў. Свята пачалося.

З лёгкім імпэтам і дасціпным гумарам вялі праграму дырэктар Дома культуры Любоў Гузоўская і бібліятэкар Галіна Дайлід. Яны нікога не абмінулі, усім выказалі шмат цёплых слоў і шчырых пажаданняў.

Па традыцыі першым вітаў прысутных старшыня Чудзінскага сельвыканкама Анатоль Кіцік.

— У вёсцы Будча жывуць цудоўныя і працавітыя людзі, — адзначыў кіраўнік мясцовай улады. — Яны ганарацца землякамі, якія праславілі не толькі малую радзіму, але і Беларусь. Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнка свету па плаванні Аляксандра Герасіменя ў дзяцінстве шмат часу праводзіла ў Будчы. Тут нарадзіўся і жыў яе бацька — майстар спорту міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы Віктар Герасіменя. Добра вядомы за межамі Ганцаўшчыны футбольны суддзя Канстанцін Дайлід. Адсюль родам доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Сцяпан Кандраценя, літаратуразнаўца Галіна Ішчанка. Усё свядомае жыццё прысвяцілі вывучэнню гісторыі Будчы, складанні яе летапісу Даніла Мануленка і Фёдар Карпеня. Вёска жыве і развіваецца. Тут беражліва захоўваюцца народныя традыцыі, гарманічна спалучаюцца гістарычная спадчына і поспехі цяперашняга пакалення.

Галоўны эканаміст СВК “Будча” Тамара Войцік агучыла важкія здабыткі мясцовых земляробаў. Сёлета хлебнае поле парадавала буйным коласам. Упершыню ў гаспадарцы намалацілі больш чым 5 тысяч тон збожжа, упершыню тры экіпажы камбайнераў сталі тысячнікамі. Зараз закладваецца трывалая аснова пад ураджай 2015 года. З выкананнем усіх агратэхнічных патрабаванняў механізатары вядуць сяўбу азімых збожжавых культур.

Што ж, трапна ў народзе кажуць: “Будзе хлеб — будзе і песня”. Лірычныя мелодыі, спакойныя і плаўныя, як рака-суседка Лань, паплылі па-над Будчай. Яны ўсцешвалі душу, лагодзілі сэрца, выклікаючы то лёгкі смутак, то трапяткую радасць.

У госці на свята завіталі самадзейныя артысты Вялікакруговіцкага СДК на чале з яго дырэктарам Вандай Чабатарэнка. Агульнымі сіламі канцэрт атрымаўся на славу. Песні народныя і сучасныя ўсіх з’ядналі ў адзіную суполку. Вось гэта таленавітасць! Натхнёна і вытанчана спявалі Людміла Ярашэвіч, Кацярына Гіль, Алена Мышкавец, Ангеліна Глебава, Наталля Фядосава, Аліна Глёкава, Ірына Рамашка, вакальны гурт “Вечарніцы”. Шквал апладысментаў выклікалі  выступленні саміх кіраўнікоў сельскіх устаноў культуры — Любові Гузоўскай і Ванды Чабатарэнкі.

Неяк неўпрыкмет падышла чарга дзяліць духмяны каравай з новага ўраджаю. Выпускніца Будчанскай сярэдняй школы Аліна Гушчэня, як клапатлівая гаспадыня, частавала ўсіх жадаючых.

Сёння будчанскую “прапіску” маюць 720 чалавек. Самай старэйшай жыхарцы Ксеніі Паўлаўне Кандрацені 7 ліпеня споўнілася 93 гады. Шмат чаго было на жыццёвым шляху жанчыны, аднак, нягледзячы на цяжкасці, паставіла на ногі дзяцей, мае ўнукаў і праўнука.

А вось новае пакаленне жыве ў шчасці і радасці. Сімвалічна, што ў двух дзетак дзень нараджэння супаў са святам вёскі. Чацвёртыя імяніны адзначыў Максім Ліхтар, сёмыя сустрэла Аляксандра Фёдарава. Як і доўгажыхарка, яны атрымалі каштоўныя падарункі. Не засталася без прыза і самая маленькая актыўная чытачка бібліятэкі Таццяна Сергіеня.

Дзякуючы адчувальнай дапамозе СВК “Будча” на чале з яго старшынёй Сяргеем Мышкаўцом, была праведзена бяспройгрышная латарэя. Уладальнікам білетаў дасталіся мяхі збожжа, пакеты грэчкі, рулоны саломы.

Самыя спрытныя аблюбавалі слуп з падарункамі на самым яго версе. Сярод юных альпіністаў запаветная вышыня пакарылася Аляксандру Захарчэні, Андрэю Савені, Віталю Рулінскаму і Дзянісу Мяльчонку.

Тым часам сонца ўсё бліжэй хілілася да небасхілу. Урачыстую частку свята цудоўна закончыла зямлячка, жыхарка Мінска Любоў Кішко. З выразнай інтанацыяй, па-майстэрску яна расказала казку пра шчасце.

Народнае гулянне працягвалася. У наступным годзе Будча адзначыць 500-гадовы юбілей. Гэтак жа, як і зараз, вёска  зноў адорыць сваіх жыхароў і гасцей мацярынскай ласкай, ахіне цёплым утульным крылом.

Міхась АРЭШКА. Фота аўтара.

Пад цёплым утульным крылом (свята вёскі Будча)

Пад цёплым утульным крылом (свята вёскі Будча)

Пад цёплым утульным крылом (свята вёскі Будча)

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях