Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Увага — дзеці!”

Сітуацыя з дзіцячым дарожна-транспартным траўматызмам на дарогах Брэстчыны застаецца складанай. На тэрыторыі Брэсцкай вобласці за 8 месяцаў 2014 года здзейснена 39 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх, у якіх трое дзяцей загінулі, 37 атрымалі траўмы і пакалечанні. На тэрыторыі нашага раёна зарэгістравана 3 такія дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх трое непаўналетніх атрымалі раненні.

Вялікую небяспеку для вадзіцеляў на праезнай частцы ўяўляюць дзеці. Яны не заўсёды ўсведамляюць небяспеку, адрозніваюцца непаслядоўнасцю дзеянняў. Вадзіцель, ведаючы аб гэтым, павінен успрымаць з’яўленне дзіцяці на праезнай частцы, або нават ля краю тратуара, як сігнал трывогі і не спрабаваць аб’ехаць яго. Яно можа нечакана памяняць накірунак руху. Такія месцы вадзіцель павінен праязджаць з асаблівай асцярожнасцю і толькі тады, калі ўпэўнены, што дзіця бачыць аўтамабіль і не рухаецца.

Асаблівую небяспеку ўяўляе перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху ў месцах масавага перамяшчэння дзяцей — ля школ, дзіцячых садкоў, пляцовак, калі на праезнай частцы, або ў непасрэднай блізкасці ад  яе яны знаходзяцца.

Часта дарожна-транспартныя здарэнні з дзецьмі адбываюцца ў сітуацыях, калі яны аказваюцца паміж сустрэчнымі патокамі транспарту. Калі ў такой сітуацыі дзіця бачыць аўтамабіль — небяспека меншая, калі ж яно глядзіць у адваротны бок — небяспека ўзрастае, паколькі няма ўпэўненасці ў тым, што яно заўважыць транспартны сродак. Асаблівую ўвагу неабходна праяўляць у сітуацыях, калі дзіця на праезнай частцы дарогі стаіць спіной да рухаючагася аўтамабіля, або яго ўвагу адцягваюць іншыя дзеці, якія перайшлі ўжо дарогу, а таксама ў выпадках, калі на сярэдзіне дарогі знаходзіцца група дзяцей. Вадзіцель ў такіх абставінах у адпаведнасці з патрабаваннямі Правілаў дарожнага руху, павінен быць гатовы знізіць хуткасць, або спыніцца, каб выключыць верагоднасць наезду на дзяцей. Варта падкрэсліць, што выконваць гэтыя патрабаванні вадзіцель абавязаны ўсюды, у тым ліку і пазапешаходнымі пераходамі.

Няправільныя паводзіны бацькоў на дарозе разам з дзіцем могуць перакрэсліць веды і навыкі, атрыманыя ім раней. Таму з дзіцем не павінна быць ніякай спешкі на праезнай частцы, ніякіх пабочных размоў у час пераходу вуліцы, ніякіх парушэнняў Правілаў дарожнага руху.

Дзіця неабходна вучыць бачыць аб’екты, абмяжоўваючыя бачнасць рухаючыхся транспартных сродкаў — насаджэнні ля пад’езда, аўтамабілі, што стаяць, рог дома і іншыя прадметы. Дзіця павінна прывыкнуць да таго, што неабходна ацэньваць абстаноўку, перш чым выйсці з-за гэтых аб’ектаў на праезную частку дарогі.

У сувязі з пачаткам навучальнага года, з мэтай папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, у перыяд з 25 жніўня па 5 верасня 2014 года на тэрыторыі раёна праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Увага — дзеці!”.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў рухацца ў светлы час сутак з уключаным на транспартным сродку блізкім святлом фар, або дзённымі хадавымі агнямі (п. 166.9 ПДР Рэспублікі Беларусь).

Хочацца звярнуцца да дзяцей і дарослых. Закончыліся летнія канікулы. Памятайце: праезную частку дарогі неабходна пераходзіць па пешаходным пераходзе і толькі на зялёнае святло святлафора. Перад тым, як перайсці праезную частку, неабходна ўважліва паглядзець налева і направа, і ўпэўніўшыся, што няма машын, не спяшаючыся перайсці дарогу. Хадзіць толькі па тратуары, пешаходнай або веласіпеднай дарожцы, а калі іх няма, толькі па краі праезнай часткі насустрач руху транспартных сродкаў. Строга забаронена выбягаць на праезную частку з-за дрэў, аўтамабіляў і іншых аб’ектаў, якія перашкаджаюць вадзіцелю своечасова вас убачыць. Пастаянна насіце флікеры і святлоадбіваючыя элементы, а веласіпеды абсталюйце катафотамі. Гуляць на дарозе і тратуары небяспечна. Ездзіць на веласіпедзе па праезнай частцы катэгарычна забаронена.

Будзьце ўважлівымі і асцярожнымі на дарогах!

Аляксандр КОЎШ, часова выконваючы абавязкі начальніка аддзялення ДАІ РАУС, маёр міліцыі.

“Увага — дзеці!”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях