У інтарэсах кожнага грамадзяніна
У далёкім 1920 годзе ў Мінску быў створаны Цэнтр статыстычнага бюро. З дня заснавання прайшло больш чым 90 гадоў. За працяглы час назва гэтай дзяржаўнай структуры некалькі разоў мянялася. Зараз яна гучыць так: “Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь”.
Несумненна, на працягу амаль векавой дзейнасці органы дзяржаўнай статыстыкі набылі багаты вопыт, дасягнулі пэўных поспехаў. Што ўяўляе сабой гэтая важная дзяржаўная структура сёння, якую ролю адыгрывае ў сацыяльна-эканамічнай палітыцы нашай дзяржавы? Аб гэтым гутарка з начальнікам аддзела статыстыкі Ганцавіцкага раёна Іванам БОНДАРАМ.
— У савецкія часы вельмі папулярным было выказванне: “Статыстыка ведае ўсё”. Але ж дакладныя і своечасовыя статыстычныя выкладкі павінны рабіць адукаваныя і адказныя спецыялісты. Толькі тады можна поўнасцю давяраць шматлікім лічбам і працэнтам. Скажыце, Іван Іванавіч, якія функцыі выконвае і якія паўнамоцтвы мае ў цяперашні час раённы аддзел статыстыкі?
— Адна з галоўных нашых функцый — збор дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці і своечасовая яе перадача ў Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Брэсцкай вобласці. Прычым такую інфармацыю нашы спецыялісты атрымліваюць практычна ад усіх прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў і асобных катэгорый прадпрымальнікаў Ганцаўшчыны. Як правіла, кіраўнікі самі прызначаюць адказных за перадачу статыстычных даных. За рэдкім выключэннем, гэтыя рэспандэнты спраўляюцца са сваімі абавязкамі.
— І ўсё ж, як вынікае з нашай размовы, выпадкі нясвоечасовай перадачы статыстычных даных здараюцца. Ці прадугледжаны меры ўздзеяння на асоб, вінаватых у гэтым?
— Так. Рэспандэнт нясе адказнасць за інфармацыю, пададзеную са спазненнем. Работнікі аддзела складаюць адпаведны пратакол і накіроўваюць яго ў суд. За адміністрацыйнае правапарушэнне ў гэтым выпадку прадугледжваецца штраф ад 20 да 80 базавых велічынь.
Такое ж спагнанне нясе вінаваты за скажэнне статыстычных даных. Махінацыі з лічбамі выяўляюцца звычайна ў ходзе планавых праверак. Аднак гэта, паўтараю, рэдкая з’ява.
— Якую ж карысць непасрэдна гораду і раёну прыносіць работа мясцовых статыстыкаў?
— Атрымаўшы нашы даныя, Галоўнае статыстычнае ўпраўленне вобласці іх аналізуе і адпраўляе дакументацыю па электроннай пошце ў Ганцавіцкі райвыканкам. Гэта дазваляе мясцовай уладзе аператыўна вырашаць тыя ці іншыя праблемы, прымаць адпаведныя пастановы.
— Іван Іванавіч, чытачам, безумоўна, цікава было б даведацца аб найбольш блізкіх для іх статыстычных фактах. Напрыклад, які сярэднямесячны заробак у эканамічнай і сацыяльнай сферах ці, скажам, колькасць жыхароў у сельскай мясцовасці і ў горадзе…
— Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата ў чэрвені склала 4 мільёны 329,8 тысячы рублёў. Ва ўстановах адукацыі і аховы здароўя яна наблізілася да 4,5 мільёна рублёў. Работнікі будаўнічых арганізацый у чэрвені атрымалі ў сярэднім 5 мільёнаў 538,9 тысячы рублёў. А самы высокі заробак у фінансістаў — 7 мільёнаў 170,9 тысячы рублёў. Не буду перагрувашчваць лічбамі, прыведзеныя вышэй даволі красамоўныя. Параўноўвайце, разважайце.
Цяпер наконт дэмаграфічнай сітуацыі. Па стане на 1 студзеня гэтага года ў сельскай мясцовасці пражывалі 14 тысяч 942 чалавекі, у Ганцавічах — 13 тысяч 982. У параўнанні з такой датай 2013 года сельскае насельніцтва зменшылася на 503 чалавекі, а вось гарадское, наадварот, павялічылася на 85 чалавек. Гэты невялікі прырост звязаны, на маю думку, з міграцыяй. Вяскоўцы будуюць у Ганцавічах дамы і пераязджаюць сюды на пастаяннае месца жыхарства. Да таго ж, апошнім часам у сельскіх населеных пунктах смяротнасць перавышае нараджальнасць.
— Сапраўды, статыстыка бывае рознай — і абнадзейваючай, і несуцяшальнай. Уся гэтая інфармацыя дасылаецца для апрацоўкі ў калектыў вашага аддзела. А ён, як вядома, невялікі…
— Пад маім кураўніцтвам працуюць пяць чалавек. Яны адказныя і дакладныя ў выкананні сваіх абавязкаў. Назаву ўсіх. Незаменнай памочніцай з’яўляецца мой намеснік Людвіка Віктаровіч. Заўсёды на вышыні ў самых розных сітуацыях галоўны эканаміст Таццяна Амельяновіч і вядучы эканаміст Алена Сукач. Гарантуюць надзейнасць і канфідэнцыяльнасць інфармацыі старшыя спецыялісты па правядзенні абследавання падворкаў Ніна Лісок і Таццяна Савеня.
Увогуле, работнікі статыстыкі — гэта людзі з асаблівым станам душы. Яны рэдка бываюць навідавоку, аднак вынікі іх дзейнасці ведаюць і выкарыстоўваюць усе. Мы працуем у інтарэсах як дзяржавы, так і кожнага грамадзяніна.
— Якія пажаданні прагучаць з нагоды прафесійнага свята?
— У гэты дзень, ды не толькі, жадаю ўсім шчасця і дабрабыту, поспехаў у нялёгкай, але такой патрэбнай рабоце. Асаблівая ўдзячнасць нашым ветэранам. З іх бяром прыклад, пераймаем багаты вопыт, вучымся працавітасці.
Гутарыў
Міхась АРЭШКА.

НА ЗДЫМКУ: начальнік аддзела статыстыкі Ганцавіцкага раёна Іван Бондар абмяркоўвае надзённыя справы са сваім намеснікам Людвікай Віктаровіч.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Ганцевичей
Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?
Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день
26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД
Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем
27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома
Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым
Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому
Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания
Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом
Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба
В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)
Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло
В урочище Горки появится «спортивная» аллея
Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем
Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры
Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:27, 22.07.2022Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Теплицы стальные «АгроЛюкс» 20х20,40х20....
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строительство каркасных Домов и бань. Га...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Интересная Беларусь
Игровые автоматы для бесплатной игры: как играть в аппараты без регистрации
Подробнее Автоматы бесплатно лучший способ игры в казино. Это не требует ни регистрации, ни внесения средств. Из всех преимуществ конфиденциальность занимает первое место.


