Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Трапяткое слова паэтычнае

У Хатыніцкім сельскім Доме культуры ўрачыста адзначылі юбілей мясцовай паэткі Ніны Кавальчук.

Свае першыя вершы  Ніна надрукавала яшчэ  ў 1991 годзе, вясною, у раённай газеце “Савецкае Палессе”. Затым адзін з іх — “Летуценніца” — даў назву паэтычнаму  зборніку, у які ўвайшлі 60 твораў.

Трапяткое слова паэтычнае

Як прызнаецца сама Ніна, натхненне прыходзіць выпадкова,  складаць вершы пад заказ яна не ўмее ды і няма такога жадання. Гэты ж дзень, з нагоды юбілею, запомніцца ёй назаўсёды. Глядзельная зала мясцовага Дома культуры была перапоўнена. Жыхары Хатыніч добра ведаюць Ніну, паважаюць яе не толькі за лірычныя вершаваныя творы, але і як клапатлівую жонку і маці. Муж Віктар працуе трактарыстам у лясгасе. Удвух выгадавалі чацвярых сыноў — Мікалая, Дзмітрыя, Максіма і Віктара. Яны ўжо жанатыя, парадавалі сваю матулю дзвюма ўнучкамі і ўнукам. Сын Максім з дня на дзень чакае першынца-сына. Акрамя сваіх родных, у Ніны яшчэ ёсць дзеці, якіх яна ўзяла на выхаванне — Вольга і Максім. Вольга  сама ўжо стала маці, гадуе пяцігадовую Алёнку і вось-вось павінна нарадзіць сыночка. А прыёмнаму Максіму ідзе толькі 12-ты год.

Зразумела, што родныя Ніны першымі і павіншавалі юбілярку. Прыйшлі ў сельскі Дом культуры муж, дзеці, нявесткі, унукі.  Было шмат кветак і падарункаў. Апошнія чатыры гады Ніна працуе хатняй выхавальніцай. Са сцэны гучалі шчырыя і цёплыя словы віншаванняў, ліліся цудоўныя народныя песні. Амаль дзве гадзіны доўжылася ўшанаванне паэткі. Тактоўна і пранікнёна вялі  ўрачыстае мерапрыемства вядучыя — настаўніца Хатыніцкай сярэдняй школы Жанна Ярашэвіч і бібліятэкар мясцовай бібліятэкі Галіна Вайцяховіч. Імянінніца прачытала свае новыя вершы, мілагучныя, прысвечаныя розныя падзеям і дарагім людзям. Ніна піша творы пераважна на беларускай мове, хаця ёсць у яе і рускамоўныя.

Віншавалі юбілярку сяброўкі Соф’я Мінько і Марыя Ярашэвіч, суседкі Ганна Наумік і Соф’я Канановіч, кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Верасок” Галіна Пупач, дырэктар Ганцавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Ала Хваль, загадчыца мясцовай бібліятэкі Галіна Свірыд, былыя дырэктар Хатыніцкага СДК Марыя Зельвіч і работніца Вера Валуевіч, супрацоўніца  раённай газеты “Савецкае Палессе” Марыя Шчаўкун, загадчыца сектара аховы дзяцінства аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Юлія Рабцэвіч, ганцавіцкія паэты Аляксей Галаскок, Ала Мірзаліева, Святлана Локтыш,  народны фальклорны гурт “Хатовічы”.

— Я пішу пра тое, што мяне найбольш усхвалявала, — кажа Ніна, — пра тое, што найбольш трывожыць. Тэмы розныя — Радзіма, адукацыя, беларускія краявіды, каханне…

Вершы Ніны Кавальчук друкаваліся ў газетах “Чырвоная змена”, “Звязда”, “Літаратура і мастацтва”, “Знамя юности”, часопісах “Першацвет”, “Алеся”.  Дарэчы, “Алеся” ў мінулым годзе праводзіла літаратурны конкурс, у якім Ніна Кавальчук стала пераможцай.

Паэтычнае слова Ніны Кавальчук і сапраўды трапяткое. Яно шчырае, ідзе ад сэрца, прымушае чытача задумацца аб дні сённяшнім і будучым, перажываць за лёс блізкіх і дарагіх людзей. Сапраўдны творца інакш пісаць не можа і не ўмее. А значыць, будуць новыя вершы, напісаныя ўзнёсла, з душэўнай цеплынёй, таленавіта.

Міхась АРЭШКА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях