Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Вялікіх Круговічах — свята

Адыходзіць лета. Адлічвае адзін за адным дні жнівень. Закончылася галоўная сельскагаспадарчая кампанія — уборка збожжавых культур. Ураджай парадаваў хлебаробаў. Цяпер можна крыху і адпачыць, павесяліцца.

Па традыцыі ў апошнім летнім месяцы праводзяцца святы вёсак — урачыстыя, незабыўныя відовішчы. У мінулую суботу святкавалі ў Вялікіх Круговічах. Свята так і называлася — “Квітней, мая любімая вёска!” і праходзіла ля разгалістага  дуба-волата. На імправізаванай сцэне радавалі песнямі самадзейныя артысты — салісты Кацярына Гіль, Алена і Крысціна Заяц, Дзіяна Радзюк, Уладзімір Туманік, вакальны ансамбль “Вечарніцы”. Жыхары Вялікіх Круговіч, Крышылавіч, Вострава, Кукава, Будчы і Дзяніскавіч атрымалі сапраўдную асалоду ад убачанага. Як, дарэчы, і госці з Мінска, Брэста, Крычава, Пастаў. Людзей сабралася шмат, як дарослых, так і дзяцей.

 

Старшыня праўлення мясцовага СВК “Крышылавічы” Сяргей Хадатчук задаволены. Папрацавалі на славу, можна і пасвяткаваць. Ды і цёплае сухое надвор’е спрыяла народнаму гулянню.

Вядучая свята, дырэктар СДК, стараста вёскі Ванда Чабатарэнка па-майстэрску, з жартамі і ўсур’ёз звярталася да прысутных. Цудоўныя песні гучалі ў выкананні мінскага ансамбля казацкай песні “Бацька атаман”. Радавала позірк стылізаваная сялянская хата. На своеасаблівых сталах прыцягвалі ўвагу саматканвыя вышытыя ручнікі майстрыхі Марыі Коўш. Усе жадаючыя маглі купіць білет бяспройгрышнай латарэі. А разыгрываліся жывёла і птушка. Жыўнасць прадаставілі мясцовыя жыхары Жанна Масюціна, Анатоль Заяц, Віктар Муха, Наталля Фядосава, Ірына Муха.

Удала ўпісаўся ў агульную палітру свята юбілей Аляксандра і Вольгі Велесаў. 45 гадоў пражылі яны ў каханні ды згодзе, паказваючы добры прыклад маладым.

Ахвотнікі маглі пакаштаваць каравай з новага ўраджаю. З 70-годдзем павіншавала калектыў мясцовай бібліятэкі яе былая работніца Святлана Зялёнка. Самым спрытным дасталіся прызы, якія былі замацаваны на высокім слупе. Іх атрымалі  Іван Гардзей, Максім Зайкоўскі, Іван Сідарэвіч і іншыя.

На свяце не абышлі ўвагай ніводную ўстанову на тэрыторыі мясцовага сельсавета. Шчыра павіншаваў землякоў дырэктар Вялікакруговіцкай сярэдняй школы Аляксандр Занька.

Народнае гулянне працягвалася да поўначы, пры ззянні электрычных лямпачак. Людзі пускаліся ў скокі, жартавалі, весяліліся. Паўсюдна панаваў цудоўны настрой.

А дапамаглі стварыць запамінальнае свята спонсары — СВК “Крышылавічы”, УП “Ганцавіцкае ПМС”, Круговіцкае лясніцтва, прадпрымальнікі Вячаслаў Віктаровіч,Таццяна Васілевіч і іншыя.

Умеюць вяскоўцы працаваць, умеюць і весяліцца. Сведчанне таму —  свята ў вёсцы Вялікія Круговічы.

Міхась АРЭШКА. Фота аўтара.

У Вялікіх Круговічах — свята

У Вялікіх Круговічах — свята

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях